Серам (мора)
Выгляд
|
Серам
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Мора |
| Частка | Ціхі акіян |
| Краіны басейна | |
| 2°19′42″ пд. ш. 128°05′03″ у. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 161 000 км² |
| Аб'ём | 173 000 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 5 319 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1 074 м |
Сера́м (англ.: Ceram) — міжастраўное мора ў Малайскага архіпелагу, паміж астравамі Серам, Буру, Сула, Обі, Місаол (адносяцца да Малукскіх астравоў) і паўвостравам Чэндравасіх (Новая Гвінея).
Плошча 161 тыс. км², аб’ём вады 173 тыс. км³, сярэдняя глыбіня 1074 м, найбольшая — 5319 м, грунт — пясчаністы глей. Ля берагоў шматлікія каралавыя рыфы. Сярэдняя гадавая тэмпература вады на паверхні 27—28 °С, Салёнасць на паверхні каля 34 ‰. Прылівы няправільныя паўсутачныя, велічыня іх ад 1,7 да 2,3 м.
Галоўныя парты: Вару (востраў Серам), Факфак (востраў Новая Гвінея).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сера́м // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 580. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Сера́м, Церам // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 275. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сера́м // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 432. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.