Рыеска (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыеска
ісп. Riesco
Chile (3), Patagonia, Road Y-50 towards Rio Verde.JPG
Выгляд канала Фіцрой і вострава Рыеска з боку Патагоніі
Характарыстыкі
Плошча5 110 км²
Насельніцтва156 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,03 чал./км²
Размяшчэнне
52°55′59,30″ пд. ш. 72°13′39,90″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Рыеска (востраў) (Чылі)
Рыеска
Рыеска
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Рые́ска(ісп.: Riesco) — востраў ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна ля паўднёваамерыканскага ўзбярэжжа Чылі. Плошча - 5 110 км². Насельніцтва (2010 г.) - 156 чал.[1]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рыеска месціцца ў 2 140 км на поўдзень ад горада Сант'яга, сталіцы Чылі. На захадзе ён адзелены ад Патагоніі пралівам канал Фіцрой, які ў самым вузкім месцы не перавышае па шырыні 439 м. На поўдні абмежаваны Магеланавым пралівам. Лінія ўзбярэжжа перарэзана шматлікімі глыбокімі фіёрдамі.

Заходняя частка вострава ўяўляе сабою рэгіён чылійскіх Андаў з высокімі гарамі. Найвышэйшы пункт — гара Аталая (1830 м). Усходняя частка — плато з шматлікімі ўзвышшамі. Востраў быў адасоблены ад Патагоніі ў выніку ўзняцця Ціхага акіяна пасля заканчэння апошняга аледзянення. На востраве некалькі рэк і азёр, у тым ліку возера Рыеска (каля 26,25 км²). Знойдзены багатыя радовішчы каменнага вуглю.

Клімат мяккі марскі з сярэдняй тэмпературай у студзені +10°C і ў ліпені — +1,1°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Пейзажы вострава Рыеска ўражваюць разнастайнасцю экалагічных зон — раўніннымі стэпамі, горнымі лясамі і альпійскімі лугамі. Лічыцца, што востраў насяляюць 136 відаў птушак і 24 віды звяроў. У водах каля вострава жывуць рэдкія віды дэльфінаў, акул, ластаногіх, пінгвінаў. Значная частка вострава ўваходзіць у склад прыродных запаведнікаў.

У 2010 г. на востраве павінна была пачацца здабыча вуглю адкрытым спосабам, што ўзрушыла эколагаў Чылі, якія выступілі супраць праекта. У 2011 г. ён быў перагледжаны. Плануецца здабыча шахтным спосабам, аднак эколагі змагаюцца за поўнае закрыццё праекта.

Гісторыя і сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Берагі вострава Рыеска здаўна насялялі індзейцы-кавескар, аднак у выніку кантактаў з еўрапейцамі і распаўсюджвання эпідэмічных захворванняў да пачатку XX ст. іх колькасць моцна скарацілася. У нашы дні на Рыеска жыве некалькі сем'яў метысаў, што адстойваюць сваю прыналежнасць да карэннага насельніцтва.

Большасць малалікага насельніцтва вострава займаецца жывёлагадоўляй. На востраве працуе 30 авечкагадоўчых гаспадарак. Іншыя заняткі — рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў. Дзейнічае футбольны клуб, які аб'ядноўвае 20 аматараў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]