Праліў Лаперуза
Выгляд
| Лаперуза | |
|---|---|
| яп.: 宗谷海峡 руск.: Проли́в Лаперу́за | |
| Размяшчэнне | |
| 45°43′20″ пн. ш. 142°01′36″ у. д.HGЯO | |
45°43′20″ пн. ш. 142°01′36″ у. д.HGЯO
Праліў Лаперуза — праліў паміж паўночным ускрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ускрайкам вострава Сахалін — мысам Крыльён (Расійская Федэрацыя), які злучае Японскае і Ахоцкае моры.
Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20—40 м, найбольшая глыбіня 118 м. Узімку праліў пакрываецца лёдам. Названы ў гонар французскага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Лаперуза, які адкрыў праліў у 1787 годзе.
На японскім беразе праліва размешчаны порт Ваканай. У праліве знаходзіцца скалісты востраў Камень Небяспекі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лаперуза пролив Архівавана 14 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)