Асірыс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др стылявыя змены, арфаграфія, афармленне
Радок 1: Радок 1:
[[File:Standing Osiris edit1.svg|thumb|Асірыс]]
[[File:Standing Osiris edit1.svg|thumb|Асірыс]]
'''Асірыс (Азірыс)''' ({{lang-egy|wsjr}}, {{lang-grc|Ὄσιρις}}, {{lang-la|Osiris}})  — бог адраджэння, цар замагільнага свету ў [[Старажытнаегіпецкая міфалогія|старажытнаегіпецкай міфалогіі]], муж [[Ісіда|Ісіды]]. Само імя «Асірыс» — грэкізаваны варыянт ягіпецкага «Усір» (ws'ĩr).
'''Асірыс (Азірыс)''' ({{lang-egy|wsjr}}, {{lang-grc|Ὄσιρις}}, {{lang-la|Osiris}}) — бог адраджэння, цар замагільнага свету ў [[Старажытнаегіпецкая міфалогія|старажытнаегіпецкай міфалогіі]], муж [[Ісіда|Ісіды]]. Само імя «Асірыс» — грэкізаваны варыянт егіпецкага «Усір» (ws'ĩr).


== У егіпецкай міфалогіі ==
== У егіпецкай міфалогіі ==
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чаторых багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы [[Егіпет]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізму]], навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медычнаму мастацтву, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе па памеру. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст вераса, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.
Згадваецца ў [[Старажытны Егіпет|старажытнаегіпецкіх]] тэкстах як старэйшы сын бога неба [[Геб]]а і багіні зямлі [[Нут]], а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чатырох багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы [[Егіпет]], ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, [[Канібалізм|канібалізму]], навучыў сеяць культурныя расліны ([[Полба|полбу]] і [[ячмень]]), садзіць вінаграднікі, гатаваць [[віно]] і [[піва]], а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медыцыне, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні [[Сет, міфалогія|Сэт]] — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, [[саркафаг]]) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе паводле памераў. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і [[Ніл]]. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст верасу, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.


Багіня Ісіда, супруга Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага супруга сына — бога [[Гор]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён спазнаў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.
Багіня Ісіда, жонка Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага мужа сына — бога [[Гор]]а. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах [[Дэльта Ніла|дэльты Ніла]] і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён пацярпеў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае [[Вока Гора]], але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.


Па іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скірыні, а разрубіў на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісіда сабрала ўсе часткі і пахавала. [[Плутарх]] у трактаце [[Аб Ісідзе і Асірысе|«Аб Ісідзе і Асірысе»]] спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Па некаторых версіях, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, альбо з дапамогай сястры [[Нефтыда|Нефтыды]]). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то [[Анубіс]]у.
Паводле іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скрыні, а рассек на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісіда сабрала ўсе часткі і пахавала. [[Плутарх]] у трактаце [[Аб Ісідзе і Асірысе|«Аб Ісідзе і Асірысе»]] спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Паводле некаторых версій, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, або з дапамогаю сястры [[Нефтыда|Нефтыды]]). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то [[Анубіс]]у.


== Інтэрпрэтацыя міфаў ==
== Інтэрпрэтацыя міфаў ==
Матыў рассячэння цела Асірыса на 14 частак, верагодна, узнікла дзеля таго, каб растлумачыць наяўнасць магіл Асірыса ў розных частках Егіпта. У сусветнай практыцы наогул бог мёртвых адначасова з'яўляецца богам ураджаю, бо ўраджай «прыходзіць» з-пад зямлі, куды хаваюць памерлых. Сюжэт са смерцю Асірыса і яго ажыўленнем перадае цыкл жыцця культурнай расліны, якую найперш «хаваюць» у зямлю ў выглядзе насення, а потым яна «ажывае» (прарастае).
Матыў рассячэння цела Асірыса на 14 частак, верагодна, узнік каб растлумачыць наяўнасць магіл Асірыса ў розных частках Егіпта. У сусветнай практыцы наогул бог мёртвых адначасова з'яўляецца богам ураджаю, бо ўраджай «прыходзіць» з-пад зямлі, куды хаваюць памерлых. Сюжэт са смерцю Асірыса і яго ажыўленнем перадае цыкл жыцця культурнай расліны, якую найперш «хаваюць» у зямлю ў выглядзе насення, а потым яна «ажывае» (прарастае).


== Фарміраванне і развіццё культу Асірыса ==
== Фарміраванне і развіццё культу Асірыса ==
[[Image:La Tombe de Horemheb cropped.jpg|thumb|200px|Багі Асірыс, [[Анубіс]], і [[Гор]], малюнак на магільнай сцяне.]]
[[Image:La Tombe de Horemheb cropped.jpg|thumb|200px|Багі Асірыс, [[Анубіс]] і [[Гор]], малюнак на магільнай сцяне.]]
Культ Асірыса узнік у эпоху [[Першабытнае грамадства|першабытна-родавагу ладу]]; ён успрымаўся як бог творчых сіл [[Прыродазнаўчыя навукі|прыроды]]. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды афарбоўвалі ў зялёны колер. Лічылася, нібыта, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогадова памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, альбо з Асірыса-[[Мумія|муміі]] выстастаюць сцеблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой будавалі ляжачую постаць Асірыса з зямлі, якую засейвалі насеннем полбы і ячменя: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыс атоесамліваўся з памерлым царом. У «Тэкстах пірамід» фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі [[Сярэдняе Царства|Сярэдняга Царства]], кожны памерлы егіпцянін стаў атоесамлівацца з Асірысам (лічылася, нібыта пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).
Культ Асірыса узнік у эпоху [[Першабытнае грамадства|першабытнародавага ладу]]; ён успрымаўся як бог творчых сіл [[Прыродазнаўчыя навукі|прыроды]]. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды фарбавалі ў зялёны колер. Лічылася, быццам, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогод памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, або з Асірыса-[[Мумія|муміі]] вырастаюць сцёблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой з зямлі ляпілі ляжачую постаць Асірыса, якую засявалі насеннем полбы і ячменю: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыса атаяснялі з памерлым царом. У «Тэкстах пірамід» фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі [[Сярэдняе Царства|Сярэдняга Царства]], кожнага памерлага егіпцяніна атаяснялі з Асірысам (лічылася, быццам пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).


Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожна памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні [[Маат]]. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца — лягчэйшым, чалавек трапляў у «райскія палі» Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым — азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.
Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожны памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні [[Маат]]. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца — лягчэйшым, чалавек трапляў у «райскія палі» Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым — азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.


[[Image:Serapis Pio-Clementino Inv689 n2.jpg|thumb|200px|Бюст Серапіса.]]
[[Image:Serapis Pio-Clementino Inv689 n2.jpg|thumb|200px|Бюст Серапіса.]]
Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у [[Джэду]], ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоесамлены з іншым богам горада — [[Аджэці]] — ён стаў малявацца з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цантральнае местца ў царскім кульце, Асірыс стаў ушаноўвацца ў [[Абідос]]е — месцы пахавання [[Фараон|фараонаў]], дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса — апошні зрабіўся яго спадарожнікам і дапаможнікам. Як сын бога зямлі Геба — сын, які зыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў ушаноўвацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл.
Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у [[Джэду]], ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоеснены з іншым богам горада — [[Аджэці]] — яго сталі выяўляць з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай<!--?-->), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цэнтральнае месца ў царскім кульце, Асірыс стаў шанавацца ў [[Абідос]]е — месцы пахавання [[Фараон|фараонаў]], дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса — апошні зрабіўся яго спадарожнікам і памочнікам. Як сын бога зямлі Геба — сын, які сыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў шанавацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл.


З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і малявалі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса, і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя [[Серапіс]]а (Асірыса — Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленых Егіптам [[Кушанскае царства|Кушы]] і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнімі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода — [[Атыс]]а, [[Адоніс]]а, [[Тамух]]а) атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Азіі і [[Еўропа|Еўропе]], уключаюсы ўсё [[Прычарнамор'е]].
З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і выяўлялі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя [[Серапіс]]а (Асірыса — Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленым Егіптам [[Кушанскае царства|Кушы]] і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнімі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода — [[Атыс]]а, [[Адоніс]]а, [[Тамух]]а) шырока распаўсюдзіўся ў Заходняй Азіі і [[Еўропа|Еўропе]], уключаючы ўсё [[Прычарнамор'е]].


== Знішчэнне культу ==
== Знішчэнне культу ==
[[Гісторыя хрысціянства|Хрысціянізацыя]] [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]] (у склад якой уваходзіў Егіпет) адзначалася ўсё болей жорсткім ціскам на старажытныя язычніцкія культы. У 390 г. быў выдадзены дэкрэт імператара [[Феадосій I Вялікі|Феадосія]] аб разбурэнні язычніцкіх храмаў, які, аднак, не ажыцявіўся на востраве [[Філэ]], дзе культ Асірыса працягваў існаваць да VI ст. Пазней візанцыйскі імператар [[Юстыніян I|Юстыніян]] накіраваў на востраў сваіх людзей, каб зачыніць храмы, арыштаваць [[Жрэцтва|жрацоў]] і прывезці рэліквіі культу ў [[Канстанцінопаль]].
[[Гісторыя хрысціянства|Хрысціянізацыя]] [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]] (у склад якой уваходзіў Егіпет) вылучалася ўсё болей жорсткім ціскам на старажытныя язычніцкія культы. У 390 годзе быў выдадзены дэкрэт імператара [[Феадосій I Вялікі|Феадосія]] пра разбурэнне язычніцкіх храмаў, які, аднак, не выканалі на востраве [[Філэ]], дзе культ Асірыса працягваў існаваць да VI ст. Пазней візантыйскі імператар [[Юстыніян I]] накіраваў на востраў сваіх людзей, каб зачыніць храмы, арыштаваць [[Жрэцтва|жрацоў]] і прывезці рэліквіі культу ў [[Канстанцінопаль]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==


* Мацье М. Э., Древнеегипетские мифы (переводы мифов), М.-Л., 1956;
* ''Мацье М. Э.'' Древнеегипетские мифы (переводы мифов). — М.-Л., 1956;
* Трактат Плутарха, в кн.: Plutarch, Über Isis und Osiris, herausg. Parthey G., В., 1860; Mopэ А., Страсти Озириса, в его кн.: Цари и боги Египта, пер. с франц., М., 1914, с. 81-123; Zakharov A. A., A fragment of a crown of Osiris from the South of Russia, «Ancient Egypt», 1926, N 3;
* ''Plutarch''. Über Isis und Osiris, herausg / Parthey G. — В., 1860. — (Трактат Плутарха);
* ''Mopэ А.'' Страсти Озириса // Цари и боги Египта. Пер. с франц. — М., 1914. — С. 81-123;
* ''Zakharov A. A.'' A fragment of a crown of Osiris from the South of Russia // «Ancient Egypt» № 3, 1926;
* Lеfeburе Е., Le mythe osirien. (Études egyptol. 3-4), P., 1874-7S; Budge Е., Osiris and the egyption resurrection, v. 1-2, L.-N. Y., 1911.
* ''Lеfeburе Е.'' Le mythe osirien // Études egyptol 3-4, — P., 1874-75;
* ''Budge Е.'' Osiris and the egyption resurrection, v. 1-2. — L.-N.Y., 1911.
Д. Г. Редер.



{{Рэлігія Старажытнага Егіпта}}
{{Рэлігія Старажытнага Егіпта}}

Версія ад 15:48, 31 ліпеня 2014

Асірыс

Асірыс (Азірыс) (егіп. wsjr, стар.-грэч.: Ὄσιρις, лац.: Osiris) — бог адраджэння, цар замагільнага свету ў старажытнаегіпецкай міфалогіі, муж Ісіды. Само імя «Асірыс» — грэкізаваны варыянт егіпецкага «Усір» (ws'ĩr).

У егіпецкай міфалогіі

Згадваецца ў старажытнаегіпецкіх тэкстах як старэйшы сын бога неба Геба і багіні зямлі Нут, а таксама брат і муж багіні Ісіды. Быў адным з чатырох багоў, якія ў першапачатковыя часы пачаргова жылі на зямлі, сярод людзей, і кіравалі Егіптам, як фараоны. Узначальваючы Егіпет, ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, канібалізму, навучыў сеяць культурныя расліны (полбу і ячмень), садзіць вінаграднікі, гатаваць віно і піва, а таксама здабываць медную і залатую руду. Ён навучыў людзей медыцыне, будаўніцтву гарадоў, усталяваў культ. Амбіцыёзны і зайздрослівы бог пустыні Сэт — малодшы брат Асірыса — пажадаў кіраваць замест яго і прыдумаў спосаб знішчыць брата. Сэт наведаўся разам з 72 зламыснікамі на пір, які спраўляў Асірыс, загадаў унесці прыгожую скрыню (відавочна, саркафаг) і абвясціў, што гэтая рэч будзе падаравана таму, каму падыйдзе паводле памераў. Калі Асірыс лёг у скрыню, служкі Сэта закрылі яе, залілі свінцом і кінулі і Ніл. Плынь прыцягнула саркафаг да берага, і куст верасу, які там рос, ахапіў яе сваімі галінамі.

Багіня Ісіда, жонка Асірыса, знайшла труну з целам мужа. Яна цудоўным чынам выцягнула з яго схаваную жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага мужа сына — бога Гора. Пахаваўшы цела Асірыса, яна пасялілася ў балотах дэльты Ніла і там выхавала свайго сына. Калі Гор падрос, ён пачаў змагацца з Сэтам. Спачатку ён пацярпеў паразу і нават згубіў адно вока — чароўнае Вока Гора, але затым поспех перайшоў на яго бок. Ён перамог Сэта, адабраў згубленае вока, якое даў праглынуць мёртваму бацьку. Асірыс ажыў, але не пажадаў заставацца на зямлі і пакінуў трон Гору, а сам стаў кіраваць замагільным светам.

Паводле іншай версіі міфа Сэт не замкнуў Асірыса ў скрыні, а рассек на 14 частак і раскідаў па ўсяму Егіпту. Ісіда сабрала ўсе часткі і пахавала. Плутарх у трактаце «Аб Ісідзе і Асірысе» спалучае абедзве версіі: Сэт нібыта распраўляецца з Асірысам двойчы. Паводле некаторых версій, Асірыса ажывіў не Гор, а Ісіда (сама, або з дапамогаю сястры Нефтыды). Пахаванне Асірыса прыпісвалася то Ісідзе, то Анубісу.

Інтэрпрэтацыя міфаў

Матыў рассячэння цела Асірыса на 14 частак, верагодна, узнік каб растлумачыць наяўнасць магіл Асірыса ў розных частках Егіпта. У сусветнай практыцы наогул бог мёртвых адначасова з'яўляецца богам ураджаю, бо ўраджай «прыходзіць» з-пад зямлі, куды хаваюць памерлых. Сюжэт са смерцю Асірыса і яго ажыўленнем перадае цыкл жыцця культурнай расліны, якую найперш «хаваюць» у зямлю ў выглядзе насення, а потым яна «ажывае» (прарастае).

Фарміраванне і развіццё культу Асірыса

Багі Асірыс, Анубіс і Гор, малюнак на магільнай сцяне.

Культ Асірыса узнік у эпоху першабытнародавага ладу; ён успрымаўся як бог творчых сіл прыроды. Сувязь Асірыса з прыродай захавалася на працягу ўсёй гісторыі Егіпта. Звычайна яго малявалі сярод дрэў, з вінаграднай галінкай, якая часам абвівала яго постаць. Яго цела заўсёды фарбавалі ў зялёны колер. Лічылася, быццам, як і ўвесь раслінны свет, Асірыс штогод памірае і адраджаецца да новага жыцця, жыццёвая сіла ў ім заўсёды захоўваецца, нават у мёртвым. На выявах скрозь труну Асірыса прарастае дрэва, або з Асірыса-муміі вырастаюць сцёблы злакаў, якія палівае жрэц. У пахаваннях часта размяшчалася нацягнутая на раму тканіна, на якой з зямлі ляпілі ляжачую постаць Асірыса, якую засявалі насеннем полбы і ячменю: калі зеляніна прарасце, то ажыве і мёртвы. Спачатку Асірыса атаяснялі з памерлым царом. У «Тэкстах пірамід» фараон пасля смерці прыпадабняецца Асірысу. Пачынаючы з эпохі Сярэдняга Царства, кожнага памерлага егіпцяніна атаяснялі з Асірысам (лічылася, быццам пасля смерці памерлы ажывае, як Асірыс, і ва ўсіх болей позніх задушных тэкстах імя Асірыса згадваецца перад імем памерлага).

Як бог памерлых і цар замагільнага свету, Асірыс успрымаецца як суддзя свету мёртвых. Лічылася, што кожны памерлы паўстае перад ім, і сэрца мёртвага ўзважваецца на шалях адносна каменнай выявы багіні Маат. Калі чаша, на якой стаіць гэтая выява, аказвалася цяжэйшай, а сэрца — лягчэйшым, чалавек трапляў у «райскія палі» Іару, дзе атрымліваў асалоду ад вечнага жыцця. Калі сэрца аказвалася цяжэйшым — азначала, што пры жыцці памерлы быў грэшнікам, і яго аддавалі з'ядзенне пачвары.

Бюст Серапіса.

Першапачаткова Асірыс, верагодна, быў мясцовым богам у Джэду, ва ўсходняй частцы дэльты Ніла. Атоеснены з іншым богам горада — Аджэці — яго сталі выяўляць з атрыбутамі гэтага боства (кіем і бізуном альбо покаўкай), якія трывала замацаваліся за Асірысам. Заняўшы цэнтральнае месца ў царскім кульце, Асірыс стаў шанавацца ў Абідосе — месцы пахавання фараонаў, дзе ён замяніў бога памерлых Анубіса — апошні зрабіўся яго спадарожнікам і памочнікам. Як сын бога зямлі Геба — сын, які сыходзіў пасля смерці пад зямлю, Асірыс стаў шанавацца богам зямных глыбінь, на чыіх плячах спачывала Зямля, з поту чыіх рук выцякае Ніл.

З канцом Новага царства Асірыса звязвалі з богам Ра і выяўлялі з сонечным дыскам на галаве. У эліністычны перыяд культ Асірыса зліўся з культам свяшчэннага быка Апіса і новы (элінізаваны) вобраз бога, які атрымаў імя Серапіса (Асірыса — Апіса), набывае папулярнасць далёка за межамі Егіпта. Раней культ Асірыса распаўсюдзіўся ў захопленым Егіптам Кушы і іншых краінах. У грэка-рымскі перыяд культ Асірыса (у адным шэрагу з грэка-ўсходнімі культамі багоў паміраючай і ажываючай прырода — Атыса, Адоніса, Тамуха) шырока распаўсюдзіўся ў Заходняй Азіі і Еўропе, уключаючы ўсё Прычарнамор'е.

Знішчэнне культу

Хрысціянізацыя Рымскай Імперыі (у склад якой уваходзіў Егіпет) вылучалася ўсё болей жорсткім ціскам на старажытныя язычніцкія культы. У 390 годзе быў выдадзены дэкрэт імператара Феадосія пра разбурэнне язычніцкіх храмаў, які, аднак, не выканалі на востраве Філэ, дзе культ Асірыса працягваў існаваць да VI ст. Пазней візантыйскі імператар Юстыніян I накіраваў на востраў сваіх людзей, каб зачыніць храмы, арыштаваць жрацоў і прывезці рэліквіі культу ў Канстанцінопаль.

Літаратура

  • Мацье М. Э. Древнеегипетские мифы (переводы мифов). — М.-Л., 1956;
  • Plutarch. Über Isis und Osiris, herausg / Parthey G. — В., 1860. — (Трактат Плутарха);
  • Mopэ А. Страсти Озириса // Цари и боги Египта. Пер. с франц. — М., 1914. — С. 81-123;
  • Zakharov A. A. A fragment of a crown of Osiris from the South of Russia // «Ancient Egypt» № 3, 1926;
  • Lеfeburе Е. Le mythe osirien // Études egyptol 3-4, — P., 1874-75;
  • Budge Е. Osiris and the egyption resurrection, v. 1-2. — L.-N.Y., 1911.

Шаблон:Link GA