Эрыванскае ханства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханства
Эрыванскае ханства
Ваенны сцяг Эрыванскага хана[1]
Ваенны сцяг Эрыванскага хана[1]
Ханства на карце ваенных дзеянняў у Закаўказскім краі з 1809 па 1817 год з межамі па Гюлістанскім мірным дагаворы. Тыфліс, 1902 год
Ханства на карце ваенных дзеянняў у Закаўказскім краі з 1809 па 1817 год з межамі па Гюлістанскім мірным дагаворы. Тыфліс, 1902 год
< 
 >
1747 — 1828

Сталіца Эрывань
Рэлігія іслам (шыізм, сунізм), хрысціянства (ААЦ)
Грашовая адзінка Qarapul[d] і Персідскі туман[d]
Плошча каля 19 400 км²[2]
Насельніцтва 110 120 (1826)[3]: Цюркскія плямёны[4][5] (азербайджанцы[6]), армяне, курды, персы
Форма кіравання Абсалютная манархія
Тытул кіраўніка Хан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрыванскае ханства — феадальнае валоданне, што ўтварылася ў 1747 годзе на часткі тэрыторыі беглербегства Чухур-Саад пасля смерці Надзір-шаха Афшора і падзення яго дзяржавы[7]. Ханства размяшчалася на тэрыторыях гістарычнай Усходняй Арменіі[8][9][10][11][12][13][14][15]. Сёння былая тэрыторыя ханства падзелена паміж сучаснай Рэспублікай Арменія і турэцкім ілам Ыйдыр.

У 1604 годзе Эрывань быў адваяваны ў туркаў-асманаў персідскім[16] шахам Абасам I[2][17]. Шах высяліў з горада ўсіх жыхароў, як хрысціянаў і іўдзеяў, так і мусульманаў[18][19]. Сярод дэпартаваных з Усходняй Арменіі, пераважную большасць складалі армяне, лік якіх на момант высялення складаў звыш 250,000 чалавек[20].

Пасля зацверджання ў рэгіёне ўлады дынастыі Сефевідаў горад стаў цэнтрам беглербегства. Першым беглербегам быў прызначаны палкаводзец Аміргунэ-хан (1604—1628)[21]. Пасля смерці Надзір-шаха (1747) пасада кіраўніка (з тытулам хана) стала спадчыннай[21]. Ханства было анексавана Расійскай імперыяй па завяршэнні руска-персідскай вайны 1826—1828 гадоў і аб'яднана з Нахічэванскім ханствам у адзіную Армянскую вобласць, стаўшы цэнтрам прыцягнення для армянскай іміграцыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

З прыходам да ўлады дынастыі Сефевідаў, увесь Іран і іншыя краіны, непасрэдна падначаленыя кызылбашам, былі падзелены на улькі (феадальныя надзелы) паміж кіраўнікамі тых ці іншых плямён. У той жа час, шырокія тэрыторыі перадаваліся ў карыстанне ваярам з гэтых плямён. З такіх тэрыторый старое насельніцтва, зазвычай, выганялася. Так адбывалася, у прыватнасці, у Арменіі[22]. Так у XVI стагоддзі ў Ерэванскую вобласць былі паселены часткі цюркскіх кызылбашскіх плямён устаджлу, алпаут і байт, пры шаху Абасе I былі паселены таксама плямёны ахча-кайюнлу хаджар; яшчэ раней тут зацвердзіліся курдскія плямёны чамішкізек, хнуслу і пазукі[23]. Паміж 1600—1810 гадамі адбываецца масавае перасяленне мусульманаў з Персіі і Сярэдняй Азіі ва Усходнюю Арменію. Усяго ва Усходнюю Арменію было пераселена парадку 90 000 мусульман, у тым ліку 54000 цюркаў, 25 000 курдаў і 10 000 персаў[3].

Нягледзячы на войны, уварванні і перасяленні, армяне, цалкам імавернае, аж да XVII стагоддзя, усё яшчэ складалі большасць насельніцтва Усходняй Арменіі, аднак гвалтоўнае перасяленне парадку 250 000 армян персідскім шахам Абасам I рэзка скараціла армянскае насельніцтва рэгіёна[24][20]. У выніку войн, што доўжыліся стагоддзямі, да 1804 года насельніцтва горада Эрывані скарацілася да 6 000. Яно зноў пачало павялічвацца пры апошнім хане, і ў 1827 перавысіла 20 000. У выніку шматвяковых выгнанняў і эміграцый армяне складалі толькі 20 % насельніцтва горада[2]. Этнічны склад насельніцтва ўсяго ханства да падпісання мірнага дагавора паміж Расіяй і Персіяй (1828) складалі мусульмане (персы, азербайджанцы, курды) і армяне[2][6].

У 1779 годзе, падчас свайго паходу на Эрывань, цар Грузіі Іраклій II перасяліў у Грузію частку армянскага насельніцтва Эрыванскага ханства[25].

У 1795 годзе, аселае насельніцтва Эрыванскага ханства складала 122 000 чалавек, з якіх 90 000 (73,7%) армян і 30 000 (24,6%) цюркаў. Апроч аселага насельніцтва, было гэтак жа качавое насельніцтва, што складалася з цюркаў і курдаў, а гэтак жа персідскія салдаты, якія праходзілі тут вайсковую службу.

У 1795—1826 гадах, пачынаецца новая хваля антыармянскіх рэпрэсій, якая прывяла да ўцёкаў 70 000 армян, большасць з якіх беглі ў Расію, меншая ж частка — каля 20 000, беглі ў Грузію[26]. Нягледзячы на гэта ў 1831 годзе, праз 3 гады пасля далучэння вобласці да Расіі, тут жыло яшчэ 20 100 армян-старажылаў[27].

У выніку гэтых антыармянскіх рэпрэсій, у 1826 годзе насельніцтва Эрыванскага ханства складала ўжо ўсяго 110 120 чалавек і складалася з 31 588 аселых і паўаселых і 23 222 качавых азербайджанцаў (каля 10 000 сем'яў), 25 237 курдаў (5 223 сем'яў), 10 000 персаў (вайсковая эліта) і 20 073 армян (3 498 сем'яў). Каля 90 000 чалавек былі мусульманамі[28].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ханствы Закаўказзя і Іранскага Азербайджана, XVIII — пачатак XIX стст[29].

Сталіцай вобласці была горад-крэпасць Эрывань. Крэпасць пабудавана ў 1582—1583 гадах пры асманах, якія захапілі рэгіён у 1554 годзе[2].

Эрывань была заваявана Сефевідамі ў туркаў-асманаў у 1604 годзе ў кіраванне шаха Абаса Вялікага, які прызначыў першым беклербекам Эрывані свайго набліжанага Аміргунэ-хана. З падзеннем дзяржавы Сефевідаў Эрывань была зноў занята туркамі, і па руска-турэцкага дагавору 1724 года[30]. Пётр I прызнаў турэцкі пратэктарат над ханствам[31]. Аднак ужо ў 1731 персідскія войскі пад камандаваннем Надзір-шаха зноў адваявалі ў туркаў гэтыя землі. Пасля забойства Надзір-шаха ў 1747 годзе і ўнутраных закалот у Іране, насталых пры слабой Зендскай дынастыі, Эрыванскае ханства, як паказвае амерыканскі гісторык Тадэвуш Свентахоўскі, разам з іншымі ханствамі Закаўказзя і Азербайджана ўступіла ў паўвекавы перыяд фактычнай незалежнасці, пры намінальнай уладзе Зендаў[32]. Правіцелі Эрыванскага ханства прыналежалі да цюркскага племя каджараў, паселенаму ў рэгіёне ў пачатку XV стагоддзя Тамерланам, гэтак жа як і кіруючая ў Іране дынастыя Каджараў[33].

З пачатку XVIII стагоддзя армяне Эрыванскага ханства вядуць барацьбу за нацыянальнае вызваленне[21]. гэтым змаганні яны былі падтрыманы грузінскім царом Вахтангам VI, а таксама насельніцтвам Гянджы. Армянскія паўстанцы актыўна бралі ўдзел у змаганні мелікстваў Сюніка і Карабаха (1724—1728) супраць турэцкай улады, а таксама ў руска-іранскіх войнах 1804—1813, 1826—1828 на боку Расіі[21].

Падчас першай руска-персідскай вайны Эрыванскую крэпасць двойчы абложвалі рускія (у 1804 годзе Цыцыянаў і ў 1808 Гудовіч), і абодва разы беспаспяхова; па Гюлістанскаму мірнаму дагавору Расія прызнала ханства «ў здзейсненай уладзе» Персіі[34]. 5 кастрычніка 1827 года Эрывань была ўзята генералам Паскевічам, што атрымаў за гэта тытул графа Эрыванскага. 10 лютага 1828 года па Туркманчайскага мірнага дагавора персідскі шах перадаваў ханства «ў поўную ўласнасць» Расійскай імперыі[35].

У сакавіку 1828 з тэрыторый Эрыванскага і Нахічэванскага ханстваў была ўтворана Армянская вобласць, куды было дазволена перасяляцца армянам з Ірана і Турцыі, частка з якіх гэтым дазволам скарысталася і пры заступніцтве ўрадоўцаў царскай Расіі перайшлі на тэрыторыю наватворнай вобласці[36][37].

Помнікі гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд дынастыі Каджараў Эрывань была вельмі багатая. Горад ахапляў плошчу больш, чым адну квадратную мілю, і яго наваколле і сады пакрывала прыблізна 18 міль. Гарадскія і архітэктурныя ўзоры ў Эрывані паўтаралі агульныя схемы і праекты блізкаўсходніх гарадоў таго перыяду. У горадзе знаходзіліся больш за 1700 будынкаў, 850 крам, 8-9 мячэцяў, 7 цэркваў, 10 лазняў, 7 вялікіх караван-сараяў, 5 плошчаў (майданаў), 2 кірмашы і 2 школы-медрэсэ[2]. Гісторык XVIII стагоддзя Сімяон Ерэванцы апісвае[38] 21 армянскіх цэркваў і манастыроў Эрыванскага ханства[39].

Царква Аствацацын у Ерэване, XVII стагоддзе Царква Заравор (Святой Багародзіцы) у Ерэване, XVII стагоддзе Ханская мячэць 1810-ых гадоў у Эрывані на паштоўцы Расійскай імперыі Блакітная мячэць у Ерэване, 1764—1768 гады. Пабудавана ў гады кіравання Хусейн Алі-хана Каджара

Эрыванская крэпасць[правіць | правіць зыходнік]

Эрыванская крэпасць была пабудавана асманамі, а менавіта губернатарам Фархад-пашай у 1582—1583 гадах і стала грунтам абароны супраць нападаў Сефевідаў. Крэпасць некалькі разоў пераходзіла ў рукі персаў і назад. У 1604 годзе захоплена шахам Абасам, але потым вернута пад кантроль асманаў. У 1635 годзе яна зноў была захоплена сефевідамі. Канчаткова кантроль Персіі замацаваўся ў 1639 годзе з падпісаннем дагавора[2].

Уваход і выхад з крэпасці ўжыццяўлялася праз тры магутныя прыгонныя вароты: «Тэбрызскія» з паўднёвага боку, «Мейданскія» з паўночнага боку, і «Кёрпю», якія выводзілі проста на мост. Над кожнымі варотамі вывешваўся сцяг.

Ханскі палац[правіць | правіць зыходнік]

Ханскі палац быў пабудаваны адначасна з крэпасцю і знаходзіўся ў ёй. У 1605—1625 гадах на загад кіраўнікі Эрывані Аміргунэ-хана Каджара палац быў перабудаваны. У 1760—1770 гадах на загад кіраўніка Эрывані Гусейн Алі-хана была праведзена перабудова палаца. У 1791-ым годзе на загад сына Гусейн Алі-хана Мухамед-хана да палацавага комплексу былі дабудаваны люстраная зала і летняя рэзідэнцыя.


Сардарскі палац каля Эрывані. Паштоўка імперскага часу Люстэркавая зала палаца. Рыс. Р. Гагарына

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Музей гісторыі Азербайджана, № 473
  2. а б в г д е ё Encyclopædia Iranica: Erevan Архівавана 16 студзеня 2012.
  3. а б George A. Bournoutian. The Population of Persian Armenia Prior to and Immediately Following its Annexation to the Russian Empire: 1826-1832(англ.) // Conference on "NATIONALISM AND SOCIAL CHANGE IN TRANSCAUCASIN". — 1980. — № 91. — С. 12.
  4. Muriel Atkin. Russia and Iran, 1780—1828. University of Minnesota Press, 1980. ISBN 0-8166-0924-1, 9780816609246. P.11
  5. Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Рецензент: Л. Б. Алаев  (руск.). — М.: Академкнига, 2003. — С. 248—249. — 592 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-94628-118-6.
  6. а б Firuz Kazemzadeh. Reviewed Work(s): Eastern Armenia in the Last Decades of Persian Rule, 1807—1828 by George A. Bournoutian. International Journal of Middle East Studies, Vol. 16, No. 4. (Nov., 1984), pp. 566—567.
  7. Петрушевский И. П. Очерки по истории феодальных отношений в Азербайджане и Армении в XVI - начале XIX вв. — Л., 1949. — С. 74.:
  8. Советская историческая энциклопедия. Статья: Ереванское ханство
  9. Большой энциклопедический словарь. Статья: Ереванское ханство
  10. Энциклопедический словарь (2009). Статья: Ереванское ханство
  11. Энциклопедия Ираника. Статья: Erevan.
  12. George Boumoutian «A Concise History of the Armenian People», стр. 214:
    стр. 240:
  13. Dawn Chatty «Displacement and Dispossession in the Modern Middle East», стр. 138
  14. Charlotte Mathilde Louise Hille «State Building and Conflict Resolution in the Caucasus», стр. 64
  15. The Modern Encyclopedia of Russian and Soviet History. — Academic International Press, 1994. — Vol. 10.
  16. Abbas I (Safavid shah of Persia) (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online.
  17. Эривань // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  18. Relation des grandes guerres et victories obtenues par le roy de Perse Shah Abbas contre les epmereurs de Turquie, Mahomet et Achmet son fils. Par le P. Fr. Anthoine de Gouvea, traduit de l’original portuguais, Rouen, 1646, pp. 225.
  19. Аракел Даврижеци. Книга историй
  20. а б Джордж Бурнуцян. Раздел «Eastern Armenia from the Seventeenth Century to Russian Annexation» в книге «The Armenian People From Ancient to Modern Times, Volume II: Foreign Dominion to Statehood: The Fifteenth Century to the Twentieth Century». Пад рэдакцыяй Р. Аванісяна. Стр. 96:
  21. а б в г Ереванское ханство — артыкул з БСЭ
  22. История Востока. В 6 томах. Том 3. Восток на рубеже средневековья и нового времени. XVI-XVIII вв. Глава 5. Государство Сефевидов в XVI — начале XVIII в.:
  23. Петрушевский И. П. Очерки по истории феодальных отношений в Азербайджане и Армении в XVI - начале XIX вв. — Л., 1949. — С. 74.
  24. А. Новосельцев, В. Пашуто, Л. Черепнин. Пути развития феодализма. — М.: Наука, 1972. — С. 47.:
  25. Н. М. Кортуа. Русско-грузинские взаимоотношения во второй половине XVIII века. — Издат. Тбилисского Унив., 1989. — С. 133.
  26. Джордж Бурнуцян. «The Politics of Demography: Misuse of Sources on the Armenian Population of Mountainous Karabakh Архівавана 19 жніўня 2010.»:
  27. Н. Г. Волкова. Этнические процессы в Закавказье в XIX—XX вв. / Отв. ред. В. К. Гарданов. — Кавказский этнографический сборник. — Наука, 1969. — Т. IV. — С. 8.
  28. George A. Bournoutian. The Population of Persian Armenia Prior to and Immediately Following its Annexation to the Russian Empire: 1826-1832(англ.) // Conference on "NATIONALISM AND SOCIAL CHANGE IN TRANSCAUCASIN'. — 1980. — № 91. — С. 12.
  29. Muriel Atkin, Russia and Iran, 1780—1828. 2nd. ed. Minneapolis: University of Minnesota Press Press, 2008, ISBN 0-521-58336-5
  30. Русско-турецкий договор 1724 в БСЭ
  31. Русско-персидские войны(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет».
  32. Tadeusz Swietochowski. Russian Azerbaijan, 1905—1920: The Shaping of National Identity in a Muslim Community. — Cambridge, UK, Cambridge University Press, 2004. — P.2.
  33. Аббас-Кули-Ага Бакиханов. Гюлистан-и Ирам («История восточной части Кавказа»). — Баку, 1991. — С.172.
    На прыналежнасць да каджараў апошняга кіраўніка Эрыванскага ханства, Хусейна Кулі-хана, паказвае таксама Дж. Бурнуцян (Encyclopædia Iranica: Ḥosaynqoli Khan Sardār-E Iravāni Архівавана 7 красавіка 2011. (англ.)).
  34. Гюлистанский мирный договор
  35. Туркманчайский мирный договор
  36. А.Грибоедов. Записка о переселеніи армянъ изъ Персіи въ наши области. 1928 г.
  37. И. К. Ениколопов. Грибоедов и Восток. — Ереван, 1954.
  38. Симеон Ереванци // Армянская советская энциклопедия. — Ер.: 1984. — Т. 10. — С. 372.
  39. Симеон Ереванци. Джамбр. Памятная книга, зерцало и сборник всех обстоятельств Святого престола Эчмиадзина и окрестных монастырей. Изд. восточной литературы. М. 1958