Азёрскі сельсавет (Гродзенскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азёрскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азёры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 453
Код аўтам. нумароў 4

Азё́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Азёры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Азёры. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стралецкага сельсавета[1]. 16 снежня 1955 года статус Азёраў паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. У 1965 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Светлая[2]. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета. У 1986 годзе скасаваны вёска Светлая і хутар Дунаеўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3453 чалавекі[4], з іх 81,2 % — беларусы, 9,4 % — палякі, 7,1 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая і 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.