Уладзімір Васілевіч Русакевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Русакевіч)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Васілевіч Русакевіч
Міністр інфармацыі Беларусі
6 жніўня 2003 — 4 снежня 2009
Прэм’ер-міністр: Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Міхаіл Падгайны
Пераемнік: Алег Праляскоўскі
 
Партыя:
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут
Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 13 верасня 1947(1947-09-13) (71 год)
 
Узнагароды:
Ордэн Пашаны, Беларусь

Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч (нар. 13 верасня 1947, в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі палітык, былы міністр інфармацыі Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус.

У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1983), Мінскую ВПШ (1983). Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянской васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970 - 1971).

Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З 1994 года — намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1] (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997 - 2000, курыраваў пытанні кадравай работы)[2].

З ліпеня 2000 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[3].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 351 ад 6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[4].

4 снежня 2009 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады Міністра інфармацыі[5].

Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973 - 1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 г. - намеснік старшыні Вярхоўнага Савета; народны дэпутат СССР (1991).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, трое дзяцей.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 1994 №262 «Аб прызначэнні У.В.Русакевіча Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1997 №386 «Аб прызначэнні У.В.Русакевіча першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2000 №405 «Аб прызначэнні У.В.Русакевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла»(руск.) 
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2003 года №351 «Аб прызначэнні У.В.Русакевіча Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь»(руск.) 
  5. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 583 «Аб вызваленні У.В.Русакевіча ад пасады Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь»(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]