Аляксей Сцяпанавіч Камай
Аляксей Сцяпанавіч Камай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Ігруноў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Малафееў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Грахоўскі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Анатоль Малафееў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Грахоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 красавіка 1936 (86 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, партыйны дзеяч | ||||||
Узнагароды |
Аляксей Сцяпанавіч Камай (нар. 1 красавіка 1936, в. Барсукі, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі (1990—1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1959 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1974 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
- 1959—1968 гг. — механік саўгаса, першы сакратар Мсціслаўскага райкама камсамола, камсорг абкама, сакратар камітэта камсамола, галоўны інжынер-механік вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, начальнік раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Бабруйскім раёне,
- 1968—1973 гг. — першы сакратар Краснапольскага райкама КП Беларусі,
- 1973—1974 гг. — першы сакратар Бабруйскага райкама КП Беларусі,
- 1974—1979 гг. — сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі,
- 1979—1982 гг. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам ЦК КП Беларусі,
- 1982—1985 гг. — старшыня выканкама Гомельскага абласнога Савета,
- 1985—1989 гг. — першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі,
- 1989—1990 гг. сакратар, у 1990—1991 гг. — другі сакратар ЦК КП Беларусі.
Член ЦК КПСС (1990—1991), кандыдат у члены ЦК КПСС (1986—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання.
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Пасля начальнік Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда, стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
У 1996—2000 гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Быхаўскай выбарчай акругі.
Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі.
Дзяржаўныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[2] і медалямі.
28 чэрвеня 1999 года ўдастоены звання ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М.: «Российская политическая энциклопедия» (РОССПЭН)
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 336. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
- Камай Алексей Степанович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2012. — Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Книга 1. Aбрамов — Липово. — 398 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0617-8. — С. 310—311
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Камай Алеексей Степанович(руск.) // Знаменитые люди Гомельшины. — 11.04.2018.
- Уладзімір Субат. Сапраўдныя сябры не заўсёды навідавоку, але заўжды ведаеш, што яны ёсць, — лічыць беларускі дзяржаўны дзеяч Аляксей Камай // СБ. Беларусь сегодня. — 28.03.2016.
- Ирина ГЕРМАНОВИЧ. Огонь, вода и медные трубы Алексея Камая(руск.) // СБ. Беларусь сегодня. — 26.01.2015.
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
- Асобы
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены бюро ЦК КПБ
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Сакратары ЦК КПБ
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Ганаровыя грамадзяне Быхаўскага раёна