Неверагодны лёс Амэлі Пулен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Амелі)
Jump to navigation Jump to search
Неверагодны лёс Амэлі ПуленM:
фр.: Le Fabuleux destin d'Amélie Poulain
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], кінакамедыя[d] і фільм-драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Адры Тату, Мацьё Касавіц
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія France 3[d], Canal+ і Miramax[d]
Працягласць 7 320 секунда
Бюджэт 77 млн франкаў (10 млн дол.)
Зборы 173,9 млн дол.[1]
Краіна
Мова французская мова[2]
Год 2001 і 16 жніўня 2001[3]
IMDb tt0211915
Афіцыйны сайт

«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» (фр.: Le Fabuleux Destin d’Amélie Poulain) — французская рамантычная камедыя 2001 года кінарэжысёра Жан-П’ера Жэнэ.

Фільм заняў другое месца ў спісе «100 лепшых фільмаў сусветнага кінематографа не на англійскай мове», складзеным у 2010 годзе часопісам Empire[7].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячыя гады Амэлі праходзяць у выдуманым свеце і адзіноце. Яна ўвесь час фантазіруе і размаўляе са сваім ўяўным сябрам — кракадзілам. Яе бацька памылкова дыягнаставаў ёй парок сэрца (ён надаваў ёй занадта мала часу, з прычыны чаго пры правядзенні штомесячных медыцынскіх абследаванняў Амэлі моцна хвалявалася), таму дзяўчынцы давялося вывучаць навукі дома, страціўшы магчымыасці знайсці сяброў. Маці Амэлі трагічна загінула, калі ёй на галаву з вяршыні сабора Нотр-Дам звалілася турыстка-самазабойца з Канады. У садзе сямейства Пулен будуецца мініятурны маўзалей для праху загінулай. Нават там пануе цацачны, казачны свет.

Стаўшы дарослай, Амэлі пакідае бацькоўскі дом. Яна працуе ў кафэ «Два Млына» на Манмартры, «пару разоў» спрабуе завязаць любоўныя адносіны з мужчынамі, але яе спробы «аказваюцца непераканаўчымі».

Амэлі вельмі вынаходлівая і ўмее знаходзіць задавальненне ў маленькіх паўсядзённых радасцях: апускаючы руку ў мяшок з фасоляй, ламаючы чайнай лыжачкай скарыначку крэм брюле, пускаючы «блінцы» па каналу Сен-Мартэн.

Але вечарам 30 жніўня 1997 года — у дзень гібелі прынцэсы Дыяны (у рэальнасці прынцэса Дыяна загінула 31 жніўня) — яе жыццё змяняецца: выпадкова Амэлі знаходзіць у сваёй ваннай тайнік, у якім ляжыць бляшаная скрынка з алавянымі салдацікамі, шклянымі шарыкамі і іншымі дзіцячымі скарбамі, якія належалі невядомаму хлопчыку, які жыў калісьці ў яе кватэры, цяпер ужо даросламу пяцідзесяцігадоваму мужчыне. Амэлі вырашае вярнуць скрынку ўладальніку. Яна думае: калі яе задумка абудзіць у ёй якія-небудзь пачуцці, то яна ўсё жыццё прысвеціць клопату пра шчасце іншых людзей.

Амэлі знаходзіць ўладальніка гэтага тайніка і з заміраннем сэрца чакае яго рэакцыі. Седзячы за стойкай бара ў кафэ, яна чуе яго прызнанне, што ён шчаслівы атрымаць такую ​​вось вестку з дзяцінства. З гэтага часу Амэлі ўмешваецца ў жыццё іншых людзей. Пасля гісторыі з вяртаннем «скарбаў» яна дапамагае адной з работніц «Двух млыноў» знайсці каханне ў вобразе пастаяннага наведвальніка — мужчыны з дыктафонам, вяртае надзею жанчыне, якая жыве ў адным доме з ёй, падрабіўшы ліст ад нябожчыка мужа. Амэлі даўно раіла бацьку адправіцца ў падарожжа па свеце, але ён усё не вырашаецца з'ехаць, і Амэлі просіць знаёмую сцюардэсу фатаграфаваць садовага гнома бацькі ў розных гарадах на фоне славутасцей і адсылаць атрыманыя здымкі яму.

Спазніўшыся на цягнік, Амэлі застаецца начаваць у метро, а раніцай яна натаркаецца на хлопца, які шукае нешта пад адной з фотакабінак. Убачыўшы яе, ён як быццам палохаецца. Потым яна сустракае яго яшчэ раз, калі ён зноў нешта шукае каля фотакабінкі, а потым, заўважыўшы кагосьці, бяжыць за ім. Па дарозе ён губляе альбом, які знаходзіць Амэлі. У гэтым альбоме налепленыя змятыя і парваныя фатаграфіі — няўдалыя здымкі, выкінутыя незадаволенымі кліентамі фотакабінак і падабраныя гэтым чалавекам. У альбоме часта сустракаецца фота аднаго і таго ж чалавека. У яго як быццам асоба без эмоцый. Гэтымі думкамі Амэлі дзеліцца са «шкляным Чалавекам», адным з жыхароў яе дома. Разам яны вырашаюць разгадаць таямніцу: што за чалавек намаляваны на гэтых дзіўных фотаздымках. У рэшце рэшт высвятляецца, што гэта чалавек, які рамантуе фотакабінкі, а фоты робіць проста для праверкі, пасля чаго дзярэ і выкідвае іх.

Як аказалася, Ніно, хлопца, што страціў кнігу з фотакарткамі, хвалюе тое ж пытанне. Амэлі пашчасціла разгадаць таямніцу, і яна падкідвае Ніно падказкі-загадкі: сваю фатаграфію ў масцы Зора, стрэлкі на асфальце, шарады. У выніку яны прыводзяць яго прама да таго загадкавага нежывога чалавека, намаляванага на фотаздымках. Ніно і Амэлі нарэшце сустракаюцца, ведаючы, хто з іх хто. І аказваецца, што яны створаны адзін для аднаго.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік
14-я «Еўрапейская кінапрэмія»[8][9] 01.12.2001 Лепшы еўрапейскі фільм Перамога
Лепшы еўрапейскі рэжысёр Жан-П’ер Жэнэ Перамога
Лепшая еўрапейская актрыса Адры Тату Намінацыя
Лепшы еўрапейскі аператар Бруно Дэльбанэль Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый лепшаму еўрапейскаму рэжысёру Жан-П’ер Жэнэ Перамога
59-я прэмія «Залаты глобус»[10] 20.01.2002 Лепшы драматычны фільм на замежнай мове Францыя Намінацыя
74-я прэмія «Оскар»[11] 24.03.2002 Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка Алін Бането, Мары-Лор Вала Намінацыя
Лепшая аператарская праца Бруно Дэльбанэль Намінацыя
Лепшы фільм на замежнай мове Францыя Намінацыя
Лепшы гук Vincent Arnardi, Guillaume Leriche, Jean Umansky Намінацыя
Лепшы арыгінальны сцэнарый Гіём Ларан, Жан-П’ер Жэнэ Намінацыя

Зноскі

  1. Box Office Mojo
  2. http://www.nytimes.com/movies/movie/244109/Amelie/details
  3. http://kinokalender.com/film2204_die-fabelhafte-welt-der-am-lie.html Праверана 9 красавіка 2018.
  4. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=27063.html Праверана 1 мая 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0211915/ Праверана 1 мая 2016.
  6. http://www.bbfc.co.uk/releases/amelie-montmartre-le-fabuleux-destin-damelie-poulain-2001 Праверана 1 мая 2016.
  7. The 100 Best Films Of World Cinema (The greatest films not in the English language) // Empire. Bauer Consumer Media.(англ.) (Праверана 30 верасня 2011)
  8. 2001 Nominations (англ.) . The European Film Academy. Праверана 24 лютага 2018.
  9. 2001 Winners (англ.) . The European Film Academy. Праверана 24 лютага 2018.
  10. Winners & Nominees: Amélie (англ.) . Праверана 24 лютага 2018.
  11. The 74th Academy Awards (англ.) . Праверана 24 лютага 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]