Анатоль Апанасавіч Тозік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатолій Апанасавіч Тозік)
Анатолій Тозік
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі
28 снежня 2010 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
13 красавіка 2006 — 28 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Анатоль Харлап
Пераемнік Віктар Бура
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 2000 — 13 красавіка 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын (да 1 кастрычніка 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Пераемнік Зянон Ломаць

Нараджэнне 13 сакавіка 1949(1949-03-13) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ)
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (РПЦ)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анатолій Апанасавіч Тозік (13 сакавіка 1949, вёска Казанск, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Кандыдат гістарычных навук (1974).

З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.

У 1980 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 22 ліпеня 2000 года быў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1], членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і членам Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 снежня 2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. З 27 снежня 2014 года ў адстаўцы.

Затым узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Айчыны III ступені — 9 красавіка 1997 года[4].
  • Ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква; 2013)[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]