Шарль Бушар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Бушар
англ.: Charles Bouchard
фр.: Charles Bouchard
Дата нараджэння 1956
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Канада
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Legionnaire of Legion of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Бушар (англ.: Charles Bouchard, фр.: Charles Bouchard; нар. 1956, Шыкутымі, Квебек, Канада) — канадскі ваенны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанню з’яўляецца франкаканадцам.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў штабную школу УС, Камандна-штабны каледж Сухапутных сіл, Стратэгічныя нацыянальныя курсы, Камбінаваныя камандныя курсы ВПС. Прайшоў праграму падрыхтоўкі кіраўнікоў вышэйшага звяна ў галіне нацыянальнай і міжнароднай бяспекі ў Гарвардскім універсітэце.

Бакалаўр палітычных навук Універсітэта Манітобы.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе паступіў на службу ва Узброеныя сілы Канады.

У 1976 годзе скончыў авіяпадрыхтоўку і стаў пілотам верталёта.

Ён служыў на розных пасадах у 427-й тактычны верталётнай эскадрыллі (Антанарыа) і 403-й верталётнай вучэбнай аператыўнай эскадрыллі (Нью-Брансуік).

Камандаваў 444-й тактычны верталётнай эскадрылляй у Ларэ (Германія). Служыў у штабе ВПС у якасці старшага штабнога афіцэра тактычных верталётаў і намесніка начальніка штаба. Ён таксама служыў у якасці афіцэра штаба Нацыянальнай абароны, з’яўляўся намеснікам камандуючага кантынентальнай частцы ЗША НОРАД (Фларыда), камандуючым 1-й канадскай авіяцыйнай дывізіяй, камандуючым канадскім кампанентам НОРАД і аб’яднанымі сіламі паветранага кампанента, адказнага за аперацыі ВПС Канады.

З чэрвеня 2007 года — намеснік камандуючага камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (НОРАД).

З 2009 года — намеснік камандуючага ў камандавання аб’яднаных сіламі НАТА ў Неапалі.

25 сакавіка 2011 года Міністр абароны Канады Пітэр Макей абвясціў, што камандаваць ваенным уварваннем НАТА ў Лівію будзе генерал-лейтэнант Шарль Бушар[1].

У красавіку 2012 года Бушар сышоў з канадскіх ўзброеных сіл[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Командовать войсками НАТО в Ливии будет канадский генерал
  2. "Lockheed Martin names former RCAF commander as Canada head". The Globe & Mail. 24 September 2013. Праверана 25 September 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]