Пярун (валун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валун Пярун)
Валун Пярун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне БеларусьВёска Расходна, Сенненскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 16 м2
physical
Валун Пярун
Валун Пярун

Валун Пярун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 600 м на ўсход ад вёскі Расходна (паміж прыпынкам Ціміразева, вёскай Клімавічы, вёскай Глебаўск), на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Багушэўскі лясгас», Бурбінскае лясніцтва, квартал 86, выдзел 1.

Ахоўная тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плошча помніка прыроды складае 16 м². Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 7500 метраў квадратных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Валун складзены гранітам-рапаківі, шаравата-ружовым, з буйнымі сваідамі палявога шпата дыяметрам 10-15 см. Прынесены падчас паазерскага абледзянення з наваколляў г. Выбарга каля 17-20 тысяч гадоў таму. Памеры валуна: даўжыня 4 м; шырыня 3,8 м; вышыня 2,7 м (ўзвышэнне над паверхняй зямлі 1 м). Аб’ём 22 куб. м; Вага 57 т. Нумар узору, які захоўваецца ў Эксперыментальнай базе па вывучэнні ледавіковых валуноў (г. Мінск) 111/15-1480. Назва валуна звязана з легендай, па якой у гэтага каменя «Пярун забіў галоўнага д’ябла». Раней у гэтага каменя святкавалі Купалле.