Цно
Цно | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,8 м |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,85 км |
Плошча | 0,57 км² |
Аб’ём | 0,00074 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,7 км |
Найбольшая глыбіня | 2,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 2,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 452 км² |
Упадаюць | рака Друйка, ручаі |
Выцякаюць | рака Друйка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Цно — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Плошча возера складае 0,57 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,3 м. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады 0,74 млн м³. Плошча вадазбору 452 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6— 10 м, у ніжняй частцы разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Вакол возера пойма шырынёй 30—100 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно возера плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Востраў Чайка плошчай 0,011 км². Возера эўтрофнае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Друйка, упадаюць ручаі.
У возеры водзяцца шчупак, вугор, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мыслівец І. А. Цно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Цно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 133.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)