Гошча (Ровенская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Гошча
укр.: Гоща
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Свято-Михайлівська церква в Гощі.jpg
Свята-Міхайлаўская царква ў Гошчы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
ПГТ з
Плошча
  • 7,09 км²
Вышыня цэнтра
192 ± 1 м
Насельніцтва
5300 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3650
Паштовы індэкс
35400
Афіцыйны сайт
Гошча на карце Украіны ±
Гошча (Ровенская вобласць) (Украіна)
Гошча (Ровенская вобласць)
Гошча (Ровенская вобласць) (Ровенская вобласць)
Гошча (Ровенская вобласць)

Гошча[1] (укр.: Гоща) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Гарынь, цэнтр Гошчанскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка ў летапісах аб Гошчы датуецца 1152 г. У сярэднявеччы вялікія князі літоўскія падарылі зямлю на рацэ Гарынь, паміж Корцам і Астрогам, ахрышчанаму былому мусульманіну Мурзе-Кірдзей-Хану.

Гоща набыла статус горада ў XVI ст. з атрыманнем магдэбургскага права. Валодалі Гошчай сем'і Кірдзеяў-Гойскіх. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. у паўночнай частцы горада прасочваліся валы і рэшткі старога замка. Па некаторых сведчаннях, тут, у школе, у 1600-я гг. вучыўся Лжэдзмітрый I.

У XVII ст. Гошча належала князям Саламірэцкім. У прыватнасці, княгіня Рэгіна Саламірэцкая выступіла заснавальнікам і мецэнатам Міхайлаўскага манастыра, з умовай адкрыцця пры манастыры школы. У 1639 г. да мястэчка перанесена школа-філіял Кіева-Магілянскага калегіума з Вінніцы (перад тым, у першай палове ХVII ст., у горадзе дзейнічала арыянская навучальная ўстанова). Выкладанне ў такіх філіялах (такая ж установа мелася і ў Крэменцы) адбывалася па праграме кіеўскай установы.

У Саламірэцкіх Гощу купляе ваявода Адам Кісель. Падчас паўстання Хмяльніцкага А. Кісель даволі часта пражываў тут. Са свайго маёнтка ў Гошчы А. Кісель вёў перамовы з Багданам Хмяльніцкім ў канцы вясны - пачатку лета 1648 г. Лісты ён пасылаў з дапамогай манахаў Гашчанскага мужчынскага манастыра, пераважна праз Пятронія Ласка. Удава А. Кісяля Анастасія прадала маёнтак гетману Паўлу Цяцеры.

У 1775 г. мястэчкам валодалі Ленкевічы, у канцы XVIII ст. імі быў закладзены парк, які пасля стаў упрыгожваннем горада і быў аднесены да дзесяці самых цікавых паркаў Украіны. У XIX ст. уладальнікамі былі Валеўскі, якія ў Гошчы мелі адну з найбуйнейшых аўчарань на Валыні (каля 3 тыс. авечак), а таксама стайні на 300 коней.

Да 17 верасня 1939 г. горад належаў да Ровенскага павета Валынскага ваяводства. Тут размяшчаўся ахоўны памежны батальён "Гошча".

4 ліпеня 1941 г. гітлераўцы захапілі Гошчу і навакольныя вёскі. Маючы агентурныя звесткі польскай тайнай паліцыі яны пачалі знішчаць актывістаў камуністычнага падполля і ўкраінскіх нацыяналістаў. У чэрвені 1942 г. створана група мсціўцаў на чале з Іванам Куткоўцам. Адначасова з гэтым падраздзяленнем у раёне дзейнічала разгалінаваная сетка ўкраінскіх паўстанцаў. У сёлах, на хутарах, лясах неслі варту воіны УПА. 20 мая 1942 г. нацысты у мястэчку расстралялі 670 яўрэяў.

У 1959 г. Гошча набыла статус пасёлка гарадскога тыпу. 25 лістапада 2018 г. у Гошчы асвячоны храм ПЦУ у гонар свяціцеля Васіля Вялікага.

Зноскі