Гімн Камбоджы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бат Ноко Рыать
Велічнае Каралеўства
Flag of Cambodia.svg
Краіна Камбоджа
Зацверджаны 1941

«Велічнае Каралеўства» (кхмер.: បទនគររាជ, Бат Ноко Рыать) — дзяржаўны гімн Каралеўства Камбоджа, таксама з'яўляецца назвай старажытнага каралеўства кхмераў.

Тэкст гімна ў практычнай транскрыпцыі[правіць | правіць зыходнік]

Сом пуок тевотда реокса моха ксат йэнг
Аой бан рун рыанг даой тьей монгкол серей суосдей
Йэнг кхньом прэах анг сом тьрок краом млуп прэах барамей
Ней прэах норобадей вонг ксатра даель санг прасат тхма
Круп кронг даен Кхмае боран тхкаонг тхкан

Прасат сейла камбанг кандаль прей
Куо аой срамай нык даль сак Моха Ноко
Тьіэт Кхмае доук тхма кунг вонг ныв ла рынг пэнг тьумха
Йэнг Санкхэнм по пхоар преінг самнанг рабах Кампутьіэ
Моха рат каэт міэнг йу ангваенг хаэй

Круп ват арам лы тае со сап тхоа
Сот даой амна румлык кун куп сахсна
Тьо йэнг тьіэ неок тьыэ тьеок смах смак там баеб дон та
Кунг тае тевотда нынг тьуой тьром тьрэнг пкат пканг прайаоть аой
Даль пратех Кхмае тьіэ Моха Ноко

Тэкст гімна на беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]

Нябёсы, беражыце нашага Караля
І даруйце шчасце і славу яму
Быць уладаром нашых лёсаў і душ,
Таго, хто атрымаў у спадчыну ад стваральных
Манархаў, праўленне старажытным ганарлівым Каралеўствам.

Храмы, што дрэмлюць у лесе,
Успамінаюць аб бляску Мохан Накор.
Як скала, кхмерская нацыя вечная.
Будзем верыць у лёс Кампучыі,
Імперыі, што кінула выклік стагоддзям.

Ад па́гад ўзносяцца песні
На славу рэлігіі будысцкай святой.
Нашых продкаў будзем адданыя веры,
Тады нябёсы раскрыюць сваю шчодрасць
Да старажытнай кхмерскай краіны, Мохан Накор.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]