Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Лісаковіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Лісаковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1999(1999-10-10)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь МФК Сталіца
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера*
2015 Беларусь Узда 26 (2)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 7 (0)
2018 Беларусь Узда 12 (3)
2018 — 2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 6 (1)
Клубная кар’ера (міні-футбол)*
2019 — Беларусь Сталіца

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.


Дзмітрый Лісаковіч (нар. 10 кастрычніка 1999, Мінск[2]) — беларускі футбаліст, паўабаронца міні-футбольнага клуба «Сталіца».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец уздзенскага футбола, у маладым узросце трапіў у салігорскі «Шахцёр», але на дарослым узроўні так за яго не згуляў. У 2015 годзе гуляў за «Узду» ў Другой лізе, сезон 2016 прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2017 года далучыўся да дубля сталічных «Крумкачоў». У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі «Крумкачы» пакінула шмат ігракоў, і Дзмітрый быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

У студзені 2018 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[3]. Тым часам «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018, і Дзмітрый зноў далучыўся да другалігавай «Узды», дзе стаў адным з лідараў і капітанам каманды.

У жніўні 2018 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[4]. У сезоне 2018 гуляў выключна за дубль аўтазаводцаў, а да сезона 2019 рыхтаваўся з асноўнай камандай. 19 мая 2019 года ўпершыню згуляў за «Тарпеда» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1).

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні падпісаў трохгадовы кантракт з міні-футбольным клубам «Сталіца»[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д3 Узда Беларусь 26 2
2017 Д1 Крумкачы Беларусь 7 0
2018 (1) Д3 Узда Беларусь 12 3
2018 (2) дубль Тарпеда Беларусь 10 2
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 6 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]