Дубрава (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дубрава
Дубрава, 2021 г.
Дубрава, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244755016
Дубрава на карце Беларусі ±
Дубрава (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дубрава (Пухавіцкі раён)
Дубрава (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дубрава (Пухавіцкі раён)

Ду́брава[1] (трансліт.: Dubrava, руск.: Дуброво) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Меціцца за 52 км на захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У аснове назвы тэрмін, які абазначае тып лесу — дубовы лес, дубрава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дубрава заснаванае ў 1920-я гады. У 1926 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Шацкага, з 1927 да 1935 года Пухавіцкага раёнаў Менскай акругі Беларускай ССР. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1960 годзе ў Пухавіцкім раёне. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[2]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 — 11 двароў, 54 жыхары
  • 1999 — 4 жыхары
  • 2002 — 1 двор, 2 жыхары
  • 2012 — 1 гаспадарка, 2 жыхары[3].

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубра́ва, ж.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  3. Дуброва // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 135. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дуброва // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 135. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]