Барбарова (Пухавіцкі раён)
Вёска
Барбарова
| ||||||||||||||||||||||||||
Барбаро́ва[1] (трансліт.: Barbarova, руск.: Барбарово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 32 км на захад ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтадарозе Р69 Смалявічы — Шацк.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад уласнага імя Барбара. Верагодна, ад імя дачкі Юзафа Прозара, якая валодала фальваркам пасля бацькі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя
[правіць | правіць зыходнік]Фальварак Барбараў пры гасцінцы з Сяргеевічаў да Шацка заклаў у XVIII ст. Юзаф Прозар, ваявода віцебскі[2]. Уваходзіў у склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належаў да дамена Сяргеевічы. Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай з Заранкаў мелі дзвюх дачок: Барбару і Ружу. Фальварак Барбараў і іншыя дамены Сяргеевічаў у спадчыну атрымала Барбара (гл. Сяргеевічы).
Па Другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе фальварак падзелены паміж дворскай службай[2]. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 14 хлопчыкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Была спаленая частка вёскі і забітыя 10 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пассавета ў склад Навапольскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 8 двароў, 69 жыхароў
- 1908 год — 8 двароў, 50 жыхароў
- 1917 год — 12 двароў, 73 жыхары
- 1940 год — 18 двароў, 88 жыхароў
- 1960 год — 68 жыхароў
- 1999 год — 24 жыхары
- 2002 год — 12 двароў, 18 жыхароў
- 2010 год — 16 жыхароў
- 2012 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральная вуліца[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Jelski A. 1900, с. 84.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ а б «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 20 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барбарова // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 116. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Jelski A. Barbarów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — 1900. — С. 84. — 640 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбарова (Пухавіцкі раён)