Шалягі (Пухавіцкі раён)
Вёска
Шалягі
| ||||||||||||||||||||||
Шалягі́[1] (трансліт.: Šaliahi, руск.: Шелеги) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месцяцца за 37 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч, цераз рэчку ад Азярычына.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва ўтвораная ад прозвішча Шэлег.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XVIII стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Янушэўскай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы ёсць хлебазапасны магазін.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1966 годзе да вёскі далучаны гістарычныя Пяскі, цяпер вуліца Паўднёвыя Пяскі. У сваю чаргу Пяскамі пачала звацца гістарычная Альхоўка.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 2 двары, 18 жыхароў
- 1897 год — 19 двароў, 146 жыхароў
- 1908 год — 26 двароў, 160 жыхароў
- 1917 год — 33 двары, 181 жыхар
- 1999 год — 33 жыхары
- 2002 год — 18 двароў, 27 жыхароў
- 2010 год — 14 жыхароў
- 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
- 2019 год — 6 жыхароў[3]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Папараць (1902—1948) — беларускі паэт.
- Алесь Макарэвіч (1918—1967) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Паўднёвыя Пяскі вуліца
- Радужная вуліца
- Рачная вуліца[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 10 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шалягі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 196. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
- Jelski A. Szelahy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — С. 887. — 960 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шалягі (Пухавіцкі раён)