Перайсці да зместу

Асака (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асака
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222845
Аўтамабільны код
5
Асака (Беларусь)
Асака
Асака
Асака (Мінская вобласць)
Асака
Асака

Асака́[1] (трансліт.: Asaka, руск.: Осока) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 44 км на захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. На рацэ Асачанка (Асака, прыток Пцічы).

Назва паходзіць ад ракі Асачанкі, альбо наўпрост ад назвы расліны асака.

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1524 года, належала да маёнтка Ячанка, уласнасць князя Канстанціна Астрожскага. Напісанне старабеларускай мовай: Осока[2]. Пасля 1567 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1659 годзе згадваецца як вёска[3].

У 1730 годзе ўласнасць А. Агінскага. У другой палове XVIII стагоддзя належала да маёнтка Цеплень[4].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, ёсць царква, карчма, вадзяны млын, шляхецкая ўласнасць. Да скасавання прыгоннага права належала да дамена Цеплень, уласнасць Уніхоўскіх[5].

Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1887 годзе адкрытая школа граматы (навучаліся 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка). У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрытая школа 1-й ступені, было 45 вучняў. У 1930-я гады настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы быў паэт і перакладчык Уладзімір Хадыка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

  • 1800 год — 36 двароў, 196 жыхароў
  • 1886 год — 38 двароў, 326 жыхароў
  • 1897 год — 68 двароў, 413 жыхароў
  • 1917 год — 73 двары, 419 жыхароў
  • 1960 год — 297 жыхароў
  • 1999 год — 51 жыхароў
  • 2002 год — 34 двары, 48 жыхароў
  • 2010 год — 12 жыхароў
  • 2012 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2019 год — 6 жыхароў[6]
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы
  • Зарэчная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[7]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. ISBN 978-985-508-060-3. С. 193.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1089
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. ISBN 978-985-508-245-4. С. 175.
  5. Jelski A. 1886, с. 648.
  6. Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 2 мая 2024.
  7. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2021. Праверана 19 лютага 2020.