Прыстань (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Прыстань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Прыстань на карце Беларусі ±
Прыстань (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Прыстань (Пухавіцкі раён)
Прыстань (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Прыстань (Пухавіцкі раён)

Пры́стань[1] (трансліт.: Prystań, руск.: Пристань; да XX ст. — Кабы́лічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 26 км на захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На картах XIX ст. пазначана як вёска Кабылічы. Да сялянскай рэформы вёскай валодалі Вітгенштэйны, Ліпскія, Янішэўскія. Было дзве вёскі — Кабылічы Горныя і Кабылічы Дольныя[2]. Маёнтак Кабылічы — цяпер вёска Пцічанская.

У канцы XIX ст. вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе маёнткам Кабылічы валодаў дваранін лютэранскага веравызнання Іван Андрэевіч Бунге, было 400 дзесяцін зямлі[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-я гады ў вёсцы была школа 1-й ступені. У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная прыстань», дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У кастрычніку 1942 года нямецкія войскі ў ходзе карнай аперацыі спалілі вёску і забілі 261 жыхара. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 54 двары, 340 жыхароў
  • 1917 год — 90 двароў, 543 жыхары
  • 1999 год — 68 жыхароў
  • 2002 год — 34 двары, 47 жыхароў
  • 2010 год — 29 жыхароў
  • 2012 год — 21 гаспадарка, 28 жыхароў
  • 2019 год — 18 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[6]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1883, с. 215.
  3. Памяць 2003, с. 79.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыстань // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 170—171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Kobylicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 215. — 963 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]