Таварскія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Таварскія
Tavarskija.JPG
Уезд у вёску
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
21 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Таварскія на карце Беларусі ±
Таварскія (Беларусь)
Таварскія
Таварскія (Мінская вобласць)
Таварскія

Тава́рскія[1] (трансліт.: Tavarskija, руск.: Товарские) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, 43 км ад Мінска[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Указальнік

Вёска вядомая з XX ст[2].

З лютага па снежань 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 года ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе ССРБ. З жніўня 1919 па ліпень 1920 года акупаваная войскамі Польшчы.

Да Другой сусветнай вайны ў вёсцы быў 41 дом, налічвалася 167 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. У 1943 годзе нацысцкімі карнікамі спаленыя ўсе дамы, забітыя 9 чалавек[3]. Пасля вайны вёска была адноўленая.

У 1960 годзе пасёлак у Цітвянскім сельсавеце, 172 жыхары. З 31 сакавіка 1997 года пасёлак ва Узлянскім сельсавеце, у калгасе «Перамога»[2].

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчага філіяла «Азярычанскі» КУП «Жылкампаслугі-Свіслач». Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4]. Пасля скасавання Узлянскага сельсавета ўключаная ў Навапольскі сельсавет.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1960 — 172 чалавекі
  • 1999 — 41 чалавек
  • 2002 — 31 чалавек, 20 гаспадарак
  • 2007 — 22 чалавекі, 13 гаспадарак
  • 2010 — 21 чалавек

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама вёскі
Панарама вёскі


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 Таварскія // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 187. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Беларускія вёскі, знішчаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны//db.narb.by (руск.) 
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]