Падгацце
Вёска
Падгацце
| ||||||||||||||||||||||
Падга́цце[1] (трансліт.: Padhaccie, руск.: Подгатье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 26,5 км ад Мінска, 18,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад гаццю. Гаць — насціл з бярвёнаў або галля праз топкае месца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XIX ст. вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (яна ж Маркаўшчына). Належала да дамена Самуэлева, уласнасць Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў[2], з 1879 года ўласнасць Эмерыка Чапскага.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1870 год — 11 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 13 двароў, 88 жыхароў
- 1917 год — 9 двароў, 59 жыхароў
- 1960 год — 61 жыхар
- 1999 год — 17 жыхароў
- 2002 год — 5 двароў, 8 жыхароў
- 2010 год — 6 жыхароў
- 2012 год — 4 гаспадаркі, 6 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў[3]
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- Дальняя вуліца
- Дачная вуліца
- Лугавая вуліца
- Палявая вуліца
- Цэнтральная вуліца[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A. 1887, с. 383.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падгацце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 166. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз.
- Jelski A. Podhacie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — 1887. — С. 383. — 960 с.
- Jelski A. Samuelów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — 1889. — С. 259. — 960 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падгацце