Падляддзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Падляддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840066
Падляддзе на карце Беларусі ±
Падляддзе (Беларусь)
Падляддзе
Падляддзе (Мінская вобласць)
Падляддзе

Падля́ддзе[1] (трансліт.: Padliaddzie, руск.: Подлядье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад лядамі, пад лядай. Ляда, ляды — месца, дзе высечаны лес пад раллю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XIX ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева і суседнія землі, у тым ліку Падляддзе, Эмерыку Чапскаму[2]. У канцы XIX ст. у Дудзіцкай воласці, дзялілася на засценак Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, Падляддзе Баравікі — 11 двароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Праца».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пач. XIX ст. — 7 двароў, 37 жыхароў
  • кан. XIX ст.: Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, 26 жыхароў; Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, 37 жыхароў; Падляддзе Баравікі — 11 двароў, 70 жыхароў
  • 1917: Падляддзе Аляксандрава — 5 двароў, 32 жыхары; Падляддзе Бакінаўскае — 5 двароў, 41 жыхар; Падляддзе Баравікі — 15 двароў, 103 жыхары
  • 1960 — 156 жыхароў
  • 1999 — 38 жыхароў
  • 2002 — 21 двор, 34 жыхары
  • 2010 — 18 жыхароў
  • 2012 — 11 гаспадарак, 16 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Дружная вуліца
  • Дружны завулак
  • Зорак вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Лясная вуліца
  • Палявая вуліца
  • Паўднёвы завулак
  • Цэнтральная вуліца[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1887, s. 259.
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]