Маанзундскі архіпелаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маанзундскі архіпелаг
эст. Lääne-Eesti saarestik
Паўночны ўскраек Хуюмаа
Паўночны ўскраек Хуюмаа
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўСаарэмаа 
Агульная плошча3 933 км²
Найвышэйшы пункт54 м
Насельніцтва46 000 чал. (2003)
Шчыльнасць насельніцтва11,7 чал./км²
Размяшчэнне
58°30′ пн. ш. 23°00′ у. д.HGЯO
АкваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Маанзундскі архіпелаг (Эстонія)
Маанзундскі архіпелаг
Маанзундскі архіпелаг

Маанзундскі архіпелаг (ад нямецкай назвы праліва Муху-Вяйн — Moonsund), або Заходні Эстонскі архіпелаг (эст.: Lääne-Eesti saarestik) — група астравоў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, належыць Эстоніі.

Агульная плошча — каля 4 тысяч км². У склад архіпелага ўваходзяць чатыры буйныя астравы: Саарэмаа, Хійумаа, Муху і Вормсі і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамеры, які складаецца з праліваў Суур-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Найбольшая вышыня — 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).

Клімат умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпература студзеня складае −4 °C, ліпеня — 17 °C. Ападкаў 550 мм у год. Вялікая колькасць азёр. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расліннасць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зараснікі трыснягу.

На астравах ёсць запаведнікі Війдумяэ і Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — Курэссаарэ (востраў Саарэмаа, насельніцтва — 14 тысяч чалавек) і Кярдла (востраў Хійумаа, 4 тысячы чалавек).