Кальвадос (напой)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кальвадос, напой)
Бутэлька кальвадоса

Кальвадос (фр.: Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымоўваюць шляхам перагонкі сідра, з французскага рэгіёну Ніжняя Нармандыя. Моцнасць — каля 40 градусаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае згадванне аб вытворчасці кальвадосу звязана з імем Жыля дэ Губервіля, які ў 1553 г. у сваім «Дзённіку» згадвае аб практыцы дыстыляцыі сідра.

Сваю назву напой атрымаў ад назвы аднаго з дэпартаментаў Нармандыі Кальвадос — спачатку ў размоўнай мове ў сярэдзіне XIX стагоддзя, а пазней было замацавана ў правілах «Appellation d’Origine Contrôlée» (AOC) у 1942 годзе.