Музей сучаснага мастацтва, Парыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Такійскі палац

Парыжскі музей сучаснага мастацтва
Musée d'Art moderne de la Ville de Paris
Дата заснавання 1961
Месцазнаходжанне 11, avenue du Président Wilson 75116 Paris
Праезд метро Alma-Marceau і Iéna
Каардынаты 48°51′52″ пн. ш. 2°17′52″ у. д. / 48.864444° пн. ш. 2.297778° у. д. (G) (O) (Я)
Музей сучаснага мастацтва, Парыж (Парыж)
Музей сучаснага мастацтва, Парыж
Музей сучаснага мастацтва, Парыж
Афіцыйны сайт музея
Лагатып ВікіСховішча Парыжскі музей сучаснага мастацтва на ВікіСховішчы

Парыжскі музей сучаснага мастацтва (фр.: Musée d'Art moderne de la Ville de Paris) займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя.

Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду.

Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна (фр.: Dr Girardin) в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы.

Пастаянная калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку.

Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.)[правіць | правіць зыходнік]

Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам.

«Мацярынства» Селінджэра (фр.: Shelomo Selinger), прэмія Нэймана 1958 г.

У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону).

Сучасны раздзел (пасля 1960 года)[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых:

«Крадзеж стагоддзя»[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра[1][2].

Выкрадзеныя палатна:

Практычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna.

Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка.

Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00

Зноскі