Мікалай Аляксандравіч Дзядок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Аляксандравіч Дзядок
Род дзейнасці журналіст, блогер, актывіст, пісьменнік
Дата нараджэння 23 жніўня 1988(1988-08-23) (33 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар

Мікала́й (Міко́ла) Алякса́ндравіч Дзядо́к (нар. 23 жніўня 1988, Брагін) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч анархічных поглядаў, блогер, журналіст, палітычны зняволены.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў Брагіне. Скончыў юрыдычны каледж БДУ. Пасля заканчэння каледжу быў залічаны на 3 курс юрыдычнага факультэта БДУ, але вучыцца там не стаў. Паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт на аддзяленне паліталогіі. Працаваў у калектарскай фірме, дзе выконваў абавязкі журналіста, юрыста і камп’ютаршчыка адначасова[1]. Удзельнік руху беларускіх анархістаў.

Першы арышт і турэмнае зняволенне[правіць | правіць зыходнік]

Быў затрыманы 3 верасня 2010 года ў якасці падазраванага па справе аб «нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі» у ноч на 31 жніўня ў Мінску. Супрацоўнікі МУС Беларусі арыштавалі Дзядка на трое сутак і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Не сабраўшы дастатковай колькасці доказаў, якія б пацвярджалі дачыненне Дзядка да справы, яму працягнулі тэрмін утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання, але ўжо па іншай справе, «Аб нападзе на Дом прафсаюзаў». Ізноў не было знойдзена доказаў яго ўдзелу, але Дзядка затрымалі трэці раз як падазронага па справе «аб нападзе на аддзяленне «Беларусбанку». Пазней Мікалаю сталі прыпісваць іншыя супрацьпраўныя дзеянні, у прыватнасці, крадзяжы і хуліганства. 24 верасня 2010 года адбыўшы больш за 20 сутак пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштабу Беларусі, і 1 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачанне паводле арт. 339 ч. 2 — «хуліганства»[2]. 27 мая 2011 года Заводскі суд Мінска асудзіў Дзядка на 4 з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму (суддзя Жанна Хвайніцкая). Праходзіў гэтак званай «Справе анархістаў» разам з Ігарам Аліневічам (быў асуджаны на 8 гадоў) і Аляксандрам Францкевічам (на 3 гады)[3]. Пачаў адбываць пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15[4].

На судзе актывіст сваёй віны не прызнаў, таму пазней у калоніі адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі[5]. 14 верасня 2011 года Мікалай Дзядок у Магілёўскай калоніі пабраўся шлюбам з Валерыей Хоцінай[6]. У кастрычніку 2011 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінскі камітэт прызналі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі. У лістападзе 2011 года дэпутатка Еўрапарламента ад Фінляндыі Сары Эсая ўзяла шэфства над Дзядком[7][8]. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі № 15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні[9]. Рашэннем суда ад 5 снежня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання яму былі змененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі № 17 Шклова ў турму № 4 Магілёва[10].

У лістападзе 2014 года на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле 411-га артыкула за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»[11]. 26 лютага 2015 года, за пяць дзён да сканчэння тэрміну, суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў Дзядка паводле 411 арт. Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму[12]. Дзядку інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення[13]. За кожнае з гэтых 16-ці парушэнняў Мікалай у свой час ужо быў пакараны ў дысцыплінарным парадку, атрымаўшы вымову або ад 5 да 10 сутак штрафнога ізалятара (ШІЗА)[14]. Пасля асуджэння напісаў адкрыты ліст у прэсу, у якім раскрытыкаваў артыкул 411 Крымінальнага кодэксу, як негуманны і рэпрэсіўны[15].

12 мая 2015 года Мікалая перавялі ў калонію ПК-9 у Горках, дзе з 50 дзён 42 сутак ён знаходзіўся ў ШІЗА «за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання» і «адмовы ад працы»[16]. Каб звярнуць увагу на невыносныя ўмовы ўтрымання, 20 мая 2015 года Дзядок вымушаны быў нанесці сабе рэзаныя раны жывата і рук[17]. Дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце Мануэль Сарацын узяў шэфства над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком 24 чэрвеня 2015 года[18][19].

22 жніўня 2015 года Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. У паведамленні адзначалася, што рашэнне пра іх памілаванне прынятае паводле «прынцыпу гуманізму»[20].

Пасля вызвалення[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення Мікалай Дзядок аднавіўся ў ЕГУ па праграме «Міжнародная палітыка і эканоміка»[21], які скончыў у 2019 годзе. Застаецца ўдзельнікам анархісцкага руху [22]. Працуе ў якасці журналіста ў газеце «Новы час», піша для іншых выданняў [23], вядзе шэраг блогаў у сацсетках і канал у месэнджэры Telegram[24], а таксама відэаблог Radix, прысвечаны «рэвалюцыйнаму палітычнаму аналізу, сацыяльнай барацьбе і анархізму ў Беларусі»[25]. Напісаў некалькі кніг. З кастрычніка 2019 года стыпендыят праграмы Каліноўскага ступені магістра і слухач курсаў польскай мовы Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры[26].

Далейшы палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2017 года Мікалай Дзядок быў затрыманы ў Мінску і дастаўлены ў Партызанскі РУУС, а пасля ў ЦІП на Акрэсціна. У гэты ж дзень адвезены з чэрапна-мазгавой траўмай у шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі ў суправаджэнні міліцыі[27]. 30 чэрвеня 2018 года Мікалай Дзядок, разам з 17 іншымі анархістамі, быў затрыманы групай спецназу САХР і супрацоўнікамі ГУБАЗіК падчас разгону нефармальнай сустрэчы анархістаў у лясным масіве пад Крупкамі. Як сцвярджў сам Мікалай, ён правеў пяць гадзін у кайданках тварам у зямлю[28]. Дзядок звярнуўся ў праваахоўныя органы з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў ГУБАЗіК за перавышэння службовых паўнамоцтваў[29]. 12 ліпеня 2018 года Мікалая Дзядка затрымалі ля ўласнага дому байцы АМАП, калі ён ішоў на суд да журналіста Змітра Галко, даставілі ў Фрунзенскі РУУС, а потым у суд Фрунзенскага раёна, дзе ён атрымаў штраф у 10 базавых велічынь паводле артыкула 17.10 КаАП «Дэманстраванне нацысцкай сімволкі». Падставай для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы стаў пост Мікалая Дзядка ў Facebook[30]. 27 снежня 2018 года Мікалай Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. на 40 базавых велічынь. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні экстрэмісцкай прадукцыі: размяшчэнні на сваёй старонцы ў Facebook ілюстрацыі з выявай сімволікі Misantropic Division (міжнародная асацыяцыя неанацысцкіх суполак), якая судом Цэнтральнага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. была ўнесена ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым допіс Міколы Дзядка быў супраць нацызму. Справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна.

4 сакавіка 2019 года Мікалая Дзядка затрымалі каля суда Фрунзенскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. адразу пасля таго як яму быў прысуджаны штраф паводле артыкула 17.11 КаАП «Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» за пост у сацсетках. Мікалай правёў больш за 2 дні ў ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго суд Цэнтральнага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел. (суддзя – Вікторыя Шабуня) прысудзіў яму 25 базавых велічынь штрафу за ўдзел у акцыі «Свабоду палітвязням»[31]. 8 красавіка 2019 года Мікола Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 1020 рублёў (40 базавых велічынь) паводле артыкула 17.11. У адну адміністрацыйную справу аб’ядналі адразу тры пратаколы за выкарыстанне хэштэгу і флэшмоб #яэкстрэміст, які ён правёў супраць закону аб процідзеянні экстрэмізму. 10 чэрвеня 2019 года ў судзе Фрунзенскага раёна суддзя М. Ярохіна прызнала Міколу Дзядка вінаватым у «публічным дэманстраванні і распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакарала штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў). Згодна з пастановай суда, Мікола размясціў у сацсетцы «Укантакце» запіс з чатырма экстрэмісцкімі літарамі «ACAB». 16 верасня 2019 года суд Фрунзенскага раёна ізноў пакараў Міколу Дзядка за абрэвіятуру «АСАВ» у сацыяльнай сетцы Укантакце, прызначыўшы яму штраф у памеры 40 базавых велічынь, працэс вёў суддзя Е. Пісарэвіч[32].

9 студзеня 2020 года суд Фрунзенскага раёна пакараў[33] Міколу Дзядка паводле артыкула 23.34 за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі ў Мінску 21 снежня 2019 года. Штраф склаў 50 базавых велічынь. Вяла працэс суддзя А. Бушава. 19 сакавіка 2020 года позна ўвечары Мікола Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (17.1 КаАП РБ). Актывіста даставілі ў ізалятар на Акрэсціна і абвінавацілі ў нанясенні надпісу супраць МУС фарбай на сцяну інтэрнату. На наступны дзень актывіста даставілі ў суд Маскоўскага раёна Мінска, дзе высветлілася што ў дзень нанясення надпісу Мікалай Дзядок знаходзіўся за межамі Беларусі, аб чым быў штамп у ягоным пашпарце. Справа была адпраўленая ў Маскоўскі РУУС г. Мінска на дапрацоўку.[34]

Крымінальная справа 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

9 жніўня 2020 года ў Беларусі распачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, гвалту і беззаконня, якія падтрымаў Мікола Дзядок. 12 лістапада 2020 года Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа на кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна[35]. Пры затрыманні быў выкарыстаны пярцовы газ, а Дзядок быў моцна збіты[36][37]. Арыштаванага па крымінальнай справе аб «парушэнні грамадскага парадку» (арт. 342 КК) гвалтам прымусілі зняцца ў на камеру для роліку МУС[35][37]. Пасля затрымання яго адвезлі ў Мінск у ГУБАЗіК, дзе Дзядка катавалі: трымалі тварам у падлогу, збівалі дубінкай, білі электрашокерам, душылі і пагражалі згвалтаваннем[38][37]. Затым яго адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна, пазней перавялі ў СІЗА-1 Мінска[39][36]. У зняволенні актывіста пазбаўлялі сну, цяпла, ежы і кантактаў са знешнім светам[37].

24 лістапада 2020 года сумеснай заявай 11 арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Дзядок быў прызнаны палітычным зняволеным[40]. 15 студзеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяла Тамара Фунічэла(ням.) бел., дэпутатка Нацыянальнага Савета Федэральнага Сходу Швейцарыі[41].

У сакавіку 2021 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні палітвязня новыя крымінальныя справы аб закліку да захопу ўлады (ч. 3 арт. 361 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 295-3 КК)[36].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія імя Алеся Караля ў намінацыі «Лепшы сацыяльна-палітычны матэрыял» за артыкул «Дармаедскія пратэсты і перспектыва Майдана»[42] (2017)
  • Прэмія імя Алеся Караля ў намінацыі «Лепшы сацыяльна-палітычны матэрыял» за артыкул «Турма і воля: культурны абмен»[44] (2018)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Фарбы паралельнага свету» (2017)[45].
  • «Народные моджахеды: Муджахедин Хальк» (2019)[46]
  • «Теория интерсекциональности: анархистская критика» (2020)[47]

Зноскі

  1. 10 фактаў пра палітвязня Мікалая Дзядка
  2. Мікалай Дзядок
  3. Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
  4. Мікалай Дзядок: У турме чалавек з моцнай воляй толькі ўмацуецца ў сваіх перакананнях
  5. Палітзняволены Мікалай Дзядок этапаваны ў калонію № 9 у Горках.
  6. Мікалай Дзядок першую гадавіну шлюбу сустракае ў адзіночцы
  7. Мікалай Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
  8. Prisoner’s Godparenthood: Sari Essayah adopts Mikolai Dziadok (англ.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2011). Праверана 7 верасня 2021.
  9. Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)
  10. Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа)
  11. Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа)
  12. Мікалай Дзядок сядзіць у камеры, дзе на двух зняволеных — пяць квадратных метраў
  13. За тры дні да вызвалення Мікалай Дзядок асуджаны яшчэ на год турмы j-dzyadok-asudzhany-yashche-na-god-turmy/
  14. Артыкул 411 — новы спосаб затрымаць палітвязняў за кратамі
  15. https://spring96.org/be/news/76357
  16. Маці Мікалая Дзядка: Два квадратных метра — норма плошчы на аднаго чалавека ў ПКТ. Гэта жудасна!
  17. Палітвязень Мікалай Дзядок парэзаў сабе жывот і рукі
  18. Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 9 верасня 2021.
  19. Bundestag member Manuel Sarrazin: I call for immediate release of Mikalai Dziadok (англ.) . Хартыя'97 (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 9 верасня 2021.
  20. Президент Беларуси принял решение о помиловании в отношении ряда лиц
  21. Вучоба, падарожжы, абрыванне сувязяў: як жывуць былыя палітвязні?
  22. «Улада — зло, раскоша — злачынства, я мару пра Беларусь камун» — інтэрв’ю з анархістам Міколам Дзядком. Утопія? Дыскутуйце!
  23. «Ускрываў сабе вены, рэзаў жывот» — Мікола Дзядок напісаў кнігу пра беларускую турму
  24. https://euroradio.fm/yak-pazbegnuc-sachennya-u-sacsetkah-i-zaymec-milyon-padpischykau-efir-u-1505
  25. https://www.youtube.com/user/Ancom1933/about?view_as=subscriber
  26. https://mikola.noblogs.org/?p=4093
  27. Затрыманы 25 сакавіка Мікалай Дзядок у шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай
  28. https://novychas.by/hramadstva/ne-karmice-paczvaru
  29. https://belsat.eu/news/mikalaj-dzyadok-patrabue-raspachats-spravu-suprats-silavikou-yakiya-razagnali-sustrechu-anarhistau-pad-krupkami/
  30. http://spring96.org/be/news/90299
  31. https://www.svaboda.org/a/29806793.html
  32. https://novychas.by/hramadstva/sztraf-u-1020-rubljou-za-4-litary-u-sacsetkah
  33. https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1115095495508141&set=a.150036868680680&type=3
  34. https://spring96.org/be/news/96283
  35. 35,0 35,1 nashaniva.by
  36. 36,0 36,1 36,2 Николай Дедок — Политзаключённые в Беларуси (руск.) . prisoners.spring96.org. Праверана 14 верасня 2021.
  37. 37,0 37,1 37,2 37,3 Ackermann, Felix Folter, erzwungene Geständnisse und Lagerhaft – wie ein Blogger die weissrussische Diktatur demaskiert (ням.) . Neue Zürcher Zeitung(польск.) бел. (8 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  38. Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай (бел.) . Наша Ніва. Праверана 7 жніўня 2021.
  39. Блогер Николай Дедок находится на Окрестина. Адвокат настаивает на судебно-медицинской экспертизе (руск.) . TUT.BY (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  40. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 8 новых палітвязняў (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  41. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  42. https://baj.by/be/content/u-minsku-nazvanyya-laureaty-zhurnalisckay-premii-imya-alyakseya-karalya-shmat-fota
  43. https://www.racyja.com/kultura/premiyaj-imya-frantsishka-alyakhnovicha-uga
  44. https://baj.by/be/content/adbylasya-cyrymoniya-uganaravannya-peramozhcau-zhurnalisckay-premii-imya-alyakseya-karalya
  45. Мікалай Дзядок прэзентаваў свой паралельны свет
  46. https://www.samoopredelenie.info/post/%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%BC%D0%BE%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%85%D0%B5%D0%B4%D1%8B-%D0%BC%D1%83%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%85%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BD-%D1%85%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA?fbclid=IwAR2n3Fh6lLswoLBN70eT4gOCPhurQjvfJr16raQsUL8uiO2Re2JVY_IegXI
  47. http://radicalbook.tilda.ws/intersect

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]