Мікалогія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мікалогія ў Беларусі

На Беларусі даследаванні па мікалогіі пачалі ў канцы XIX стагоддзя былыя супрацоўнікі Горы-Горацкага земляробчага інстытута, першыя спісы грыбоў апублікаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя (М. А. Дарожкін, В. Ф. Купрэвіч, Ф. Блонскі(руск.) бел., Л. І. Лебедзева, С. І. Шэмбель). Мэтанакіраваныя даследаванні праводзіліся з 1931 года ў Акадэміі навук Беларусі (М. А. Дарожкін, В. Ф. Купрэвіч, С. М. Тупяневіч).

Значны ўклад у развіццё мікалогіі зрабілі С. У. Горленка, З. І. Рамнёва(руск.) бел., М. І. Фёдараў, А. С. Шуканаў, С. І. Бельская, А. І. Галаўко, В. С. Гапіенка, В. К. Гаравец, Э. П. Камарова, З. Н. Кудрашова, В. К. Неафітава, В. І. Ніціеўская, П. В. Пак, В. Я. Стрэльская, А. І. Сцефановіч, Г. І. Сяржаніна, В. В. Фаміна, Н. І. Чакалінская і інш.

Асноўныя навукова-даследчыя цэнтры: інстытуты эксперыментальнай батанікі, мікрабіялогіі, лесу Нацыянальнай АН Беларусі, БелНДІ бульбаводства, БелНДІ агародніцтва, БедНДІ аховы раслін і БелНДІ земляробства і кармоў Акадэміі аграрных навук Беларусі, БДУ, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, БСГА, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]