Брыялогія ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брыялогія ў Беларусі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра мохападобныя Беларусі з’явіліся ў канцы XVIII стагоддзя ў фларыстычных працах Ж. Э. Жылібера[1][2] і С. Б. Юндзіла[3], у XIX стагоддзі — у працах К. Філіповіча[d][4], Ф. Блоньскага  (руск.)[5][6].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вывучэнне відавога складу мохападобных пераважна Заходняй Беларусі і Палесся пачалі М. А. Алексенка, К. Шафнагель, Я. Сепесфальві, У. С. Дактуроўскі і інш. Больш шырока і мэтанакіравана брыяфлору ў 1920-я гады даследавалі Л. І. Савіч-Любіцкая  (руск.)[7] і інш., у 1930-я гады — С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка  (руск.).

У пасляваенны перыяд працягвалася фларыстычнае даследаванне мохападобных (А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка  (руск.)).

З 1960-х гадоў даследаванні па брыялогіі вядуць пераважна ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаецца відавы склад і дынаміка флоры мохападобных, асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геаграфічнага пашырэння. Упершыню распрацавана цэласная канцэптуальная мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных з часу ўзнікнення пачатковых археганіятаў (Г. Ф. Рыкоўскі). Створана брыятэка з 20 тысяч узораў мохападобных.

Звесткі брыялогіі выкарыстоўваюць пры вызначэнні лесамеліярацыйнага фонду, ступені парушэння біяцэнозаў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gilibert, J.E. Flora lithuanica inchoata, seu Enumeratio plantarum Quas Circa Grodnam coll’egit et determinavit Joannes Emmanuel Gilibert / J.E. Gilibert. — Grodnae : Typis S.R.M., 1781. — 308 p
  2. Gilibert, J.E. Exercitia phytologica, quibus omnes plantae Europae, quas vivas invenit in variis herbationibus, seu in Lithuania, Gallia, Alpibus, analysi nova proponuntur / J.E. Gilibert. — Lugduni Gallorum : Ex Typis J.B. Delamolliere, 1792. — 655 p.
  3. Jundzill, J. Opisanie roślin w Litwie, na Wołyniu, Podolu i Ukrainie dziko rosnących, iako i oswoionych: podłług wydania szesnastego układu roślin Linneusza / J. Jundzill. — Wilno : Józef Zawadzki, 1830. — 583 p.
  4. Filipowicz, K. Spis mchów, wątrobowców i porostów z niektórych stanowisk Królestwa Polkiego, a mianowicie z doliny Ojcowskiéj i Bentkowickiéj, okolic Warszawy, Łukowa, Puław i Brześcia Litewskiego zebranych i oznaczonych w latach 1877 i 1879 / K. Filipowicz // Pamiętnik Fizyjograficzny. — 1881. — Vol. 1. — P. 258—267.
  5. Błoński, F. Spis roślin skrytokwiatowych zebranych w r. 1887 w puszczy Białowieskiéj / F. Błoński // Pamiętnik fizyjograficzny. — 1888. — Vol. 8. — P. 75-119.
  6. Błoński, F. Spis roślin zarodnikowych zebranych lub zanotowanych w lecie w r. 1888 w puszczach: Białowieskiéj, Świsłockiéj i Ladzkiéj / F. Błoński // Pamiętnik fizyjograficzny. — 1889. — Vol. 9. — P. 63-101.
  7. Любицкая, Л. И. К флоре лишайников Полесья / Л. И. Любицкая // Труды Императорскаго Петроградскаго Общества Естествоиспытателей 3. Отделенiе Ботаники. — 1914. — Т. 44-45. — С. 185—195.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брыялогія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 335-336
  • Рыковский, Г. Ф. Флора Беларуси. Мохообразные: в 2 т. / Г. Ф. Рыковский, О. М. Масловский; под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Тэхналогія, 2004—2009. — Т. 1: Andreaeopsida-Bryopsida. — 2004. — 437 с.
  • Рыковский, Г. Ф. Флора Беларуси. Мохообразные: в 2 т. / Г. Ф. Рыковский, О. М. Масловский; под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Беларус. навука, 2004—2009. — Т. 2: Hepaticopsida — Sphagnopsida. — 2009. — 213 с.
  • Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / редкол.: И. М. Качановский [и др.]. — 4-е изд. — Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — 448 с.
  • Szafnagel, K. Zapiski bryologiczne / K. Szafnagel. — Wilno, 1908. — S. 1-58.
  • Алексенко, М. А. Бриологическая флора Литовского Полесья / М. А. Алексенко // Тр. об-ва испыт. природы при Харьк. ун-те. — 1900. — Т. 34. — С. 91-136.
  • Алексенко, М. А. К бриологической флоре Литовского Полесья / М. А. Алексенко // Тр. об-ва испыт. природы при Харьк. ун-те. — 1901. — Т. 35. — С. 39-71, 234—266.
  • Алексенко, М. А. Материалы для бриологической флоры Черниговской и Могилевской губерний / М. А. Алексенко // Тр. об-ва испыт. природы при Харьк. ун-те. — 1898. — Т. 33. — С. 39-71.
  • Лазаренко, А. С. Определитель лиственных мхов БССР / А. С. Лазаренко. — Минск: Изд-во АН БССР, 1951. — 399 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]