Матэматыка ў Беларусі
Матэматыка ў Беларусі сістэматычна развіваецца (2000-я гг.) у Інстытуце матэматыкі НАН і ў ВНУ краіны, найперш у БДУ.
Асноўныя кірункі даследаванняў у 2000-х гг. — алгебра, вылічальная матэматыка, геаметрыя, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, матэматычная кібернетыка, тэорыя лікаў, матэматычная фізіка, праграмнае забеспячэнне ЭВМ, фукнцыянальны аналіз. Дасягненні матэматыкаў Беларусі атрымліваюць і міжнароднае прызнанне[1].
Выдаюцца часопісы «Дифференциальные уравнения» (з 1965), «Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Серыя фізічна-матэматычных навук» (з 1965); «Веснік БДУ. Серыя 1. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка» (з 1969); «Труды Института математики Национальной АН Беларуси» (з 1998). Працуе Беларускае матэматычнае таварыства (1993).
Матэматычныя даследаванні ў Беларусі пачаліся з 1920-х гг. у БДУ, БСГА, АН Беларусі, Віцебскім педагагічным інстытуце і інш. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: дыферэнцыяльныя ўраўненні; геаметрыя, алгебра; тэорыі функцый рэчаіснай і камплекснай зменных; лікавыя і графічныя метады, набліжаныя метады ў алгебры; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка, матэматычная апрацоўка вынікаў вымярэнняў; матэматычная фізіка, матэматычныя метады ў механіцы; метадалогія навукі, філасофскія пытанні матэматыкі. Стваралася беларуская матэматычная тэрміналогія. З 1950-х гг. цэнтрамі матэматычных даследаванняў сталі Інстытут матэматыкі АН БССР і БДУ.
Значны ўклад у развіццё і арганізацыю матэматычных даследаванняў у Беларусі зрабілі М. П. Яругін, У. І. Крылоў, С. А. Чуніхін, Ф. Д. Гахаў, Д. А. Супруненка, Я. А. Барбашын, У. Г. Спрынджук і іншыя[1].
Зноскі
- ↑ а б Паводле: І. В. Гайшун. Матэматыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). С.211.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайшун І. В. Матэматыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 211. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Бернік В. І., Гусак А. А. Матэма́тыка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 470. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.