Біяхімія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

На Беларусі біяхімічныя даследаванні праводзяцца з канца 19 стагоддзя. Цяпер вядуцца ў біялагічных інстытутах НАН РБ, НДІ медыцынскага і сельскагаспадарчага профілю, на адпаведных кафедрах і ў навуковых цэнтрах ВНУ.

Найбольш вядомы працы па біяхіміі фотасінтэзу (Ц. М. Годнеў, А. А. Шлык, А. С. Вечар), глебавых ферментаў (В. Ф. Купрэвіч), біяхіміі мікраэлементаў (В. А. Лявонаў, Ф. Я. Беранштэйн), вітамінаў (Ю. М. Астроўскі), біяхіміі біялагічных мембранаў (С. В. Конеў), па патахіміі (М. Ф. Меражынскі), біяхіміі апрамененага арганізма (Л. С. Чаркасава).

Даследуюцца біяхімічныя працэсы ў тканках, асобныя праблемы тэхнічнай біяхіміі, малекулярнай біяхіміі, біяэнергетыкі; вывучаюцца лакалізацыя і ператварэнне рэчываў у клетках і тканках, сувязь паміж будовай біяпалімераў і іншых біялагічна актыўных прыродных злучэнняў з іх функцыямі.

Патрабуюць вырашэння праблемы: вывучэнне малекулярных асноў злаякаснага росту, імунітэту, малекулярных механізмаў памяці, асноў рацыянальнага харчавання чалавека і жывёл, малекулярных асноў спадчынных і саматычных захворванняў чалавека, арганізацыі і механізмаў дзейнасці генома, прынцыпаў біялагічнага пазнавання, структуры і функцыі біялагічных мембранаў, праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя.[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. БелЭн, 1996, p. 181-182

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]