Транспланталогія ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспланталогія ў Беларусі

На 2012 год Беларусь займала першае месца сярод краін СНД па колькасці трансплантацый органаў[1].

На 2016 год Беларусь па колькасці трансплантацый у год займала 24-е месца ў свеце[2].

Трансплантацыйныя актыўнасць у краіне за 2011 год склала 25,5 аперацый на адзін мільён насельніцтва[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Станаўленне беларускай транспланталогіі пачалося ў 1970 годзе, калі на базе клінікі уралогіі МДМІ ў 4-й бальніцы горада Мінска акадэмікам М. Я. Саўчанкам была праведзена першая аперацыя па перасадцы ныркі  (руск.)[3]. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь сярод іншых выконваюцца трансплантацыі ныркі, лёгкіх, касцявога мозгу  (руск.), печані  (англ.), сэрца  (руск.), таксама праводзяцца перасадкі ствалавых клетак чалавека і тканак: рагавіцы  (руск.), скуры  (руск.) і касцяной тканкі[3].

У сакавіку 2010 года на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы адкрыты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак, спецыялісты якога распрацоўваюць і ўкараняюць перадавыя тэхналогіі ў лячэнні захворванняў печані, падстраўнікавай залозы, нырак, гематалагічнай паталогіі, а таксама аказваюць экстранную і планавую высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу[3].

У 2012 годзе ў Беларусі выканана 274 аперацыі па перасадцы органаў. У краіне ладзіцца 29 трансплантацый на 1 мільён насельніцтва. У Мінску аперацыі па перасадцы нырак і печані выконвае РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы. Аддзяленні трансплантацыі ныркі таксама працуюць у Брэсце і ў Гомелі[4]. Плануецца, што да 2015 года яны з’явяцца таксама ў Магілёве, Віцебску і Гродне[5].

У 2014 годзе ў беларускіх медустановах выканана больш за 400 трансплантацый органаў — ныркі, печані, сэрца, падстраўнікавай залозы[6].

Па колькасці трансплантацый на 1 мільён насельніцтва Беларусь займае першае месца ў СНД. У 2014 годзе трансплантацыйная актыўнасць у краіне склала 43.6 аперацыі на мільён чалавек[6]. Для параўнання, у Польшчы ў 2013 годзе гэты паказчык быў роўны 40, у Літве — 22, у Расіі — 9.8, ва Украіне — 2.2[6].

За 13 гадоў колькасць трансплантацый у год вырасла ў 70 разоў. З 8 у 2005 годзе да 553 у 2017 годзе. Між тым, гэта толькі 50 % ад патрэбы краіны ў такіх аперацыях[7]

У верасні 2018 года 9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска была пераўтворана ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі[8].

Юрыдычныя аспекты[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе была прынятая новая рэдакцыя «Закона РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека»[3][9].

Беларускі закон аб трансплантацыі ў выпадку выняцця органаў ад трупнага донара грунтуецца на прынцыпе няспрошанай згоды, гэта значыць, што пры пэўных абставінах любы чалавек можа без яго згоды або згоды яго сваякоў стаць донарам унутраных органаў. Фармальна прызнаецца права блізкіх сваякоў патэнцыйнага донара выказваць сваю згоду ці нязгоду. Але, згодна з законам, урачы-трансплантолагі не абавязаныя даведвацца ці ёсць ​​прыжыццёвая нязгода донара або яго блізкіх сваякоў[10].

У Беларусі існуе 70 цэнтраў забору трупных органаў, якія аператыўна дастаўляюць орган у клінікі транспланталогіі[11].

Для грамадзян рэспублікі аперацыі па перасадцы органаў праводзяцца бясплатна[3].

У кастрычніку 2018 года былі прыняты папраўкі ў Закон аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека, згодна з якімі было пашырана кола магчымых жывых донараў органаў і тканак за конт больш далёкіх сваякоў рэцыпіента, а таксама ўведзена паняцця «перакрыжаваная трансплантацыя»[12][7].

Перасадка сэрца[правіць | правіць зыходнік]

Першая перасадка сэрца ў Беларусі была здзейсненая ў красавіку 2009 года ў РНПЦ «Кардыялогія»[13].

13 лютага 2013 года ў краіне ўпершыню была праведена трансплантацыя сэрца дзіцяці[14].

У студзені 2015 года Брэст стаў першым рэгіянальным цэнтрам, дзе правялі аперацыю па перасадцы сэрца[15].

У верасні 2018 года ў Беларусі ўпершыню правялі рэтрансплантацыю сэрца[15][16]

Дынаміка аперацый па трансплантацыі сэрца[3][17][2][18][19][20]:

Перасадка касцявога мозгу[правіць | правіць зыходнік]

З 1994 года ў Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы касцявога мозгу[21]. Такія аперацыі ў цяперашні час выконваюць у 9-й клінічнай бальніцы Мінска і РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах[3].

Дынаміка аперацый па трансплантацыі касцявога мозгу (с — сумарна, д — дарослым, дз — дзецям)[3][22]:

Перасадка ныркі[правіць | правіць зыходнік]

Першую ў краіне аперацыю па перасадцы ныркі ў 1970 годзе выканаў акадэмік Мікалай Саўчанка. З тых часоў гэты орган перасаджвалі рэгулярна, але ў розныя гады колькасць аперацый вагалася. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у 1978 годзе было зроблена 40 перасадак нырак, а, напрыклад, у 1987-м — толькі 13[17]. Медыкамі Беларусі асвоены метад лапараскапічнага вымання донарскай ныркі[23].

У кастрычніку 2009 года нырку ўпершыню перасадзілі дзіцяці[24]. З кастрычніка 2009 па кастрычнік 2019 зрабілі 163 дзіцячыя трансплантацыі ныркі[24].

У маі 2011 года першую перасадку ныркі правялі ў Брэсце, у 2012 годзе — у Гомелі, а праз некалькі месяцаў і ў Гродне. У 2014 годзе нырку сталі перасажваць у Віцебску[15], а ў 2018 годзе аперацыі па перасадцы нырцы асвоілі ўрачы Магілёўскай абласной бальніцы, з гэтай даты падобныя аперацыі праводзяцца ў ва ўсіх абласцях краіны[25].

Дынаміка аперацый па трансплантацыі нырак з 2002 года[3][17][26][27][2]:

Трансплантацыя печані[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2008 года першую ў Беларусі аперацыю па трансплантацыі печані ў Беларусі правяла група ўрачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце Алега Румо[3].

Восенню 2009 года была праведзена першая перасадка печані дзіцяці[28], у маі 2010 — першая перасадка фрагмента печані ад роднаснага донара маленькаму дзіцяці[17][29]. На 2018 год выканана 60 перасадак печані дзецям[28].

Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані[3][30][31][2]:

Трансплантацыя лёгкага[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2011 была беларускімі медыкамі была праведзена першая ў СНД аўтатрансплантацыя лёгкага[32].

1 лютага 2013 года беларускія трансплантолагі выканалі другую ў свеце аперацыю сублабарнай аўтатрансплантацыі лёгкага[33].

У ноч з 22 на 23 лютага 2015 года ў Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па перасадцы лёгкіх  (руск.) 58-гадовай жанчыне, якая пакутавала на ідыяпатычны лёгачны фіброз  (англ.)[6]. Аперацыя, якую выконваў загадчык аддзяленнем таракальнай хірургіі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Сяргей Яськоў, цягнулася больш за 12 гадзін. Плануецца зрабіць такія аперацыі рэгулярнымі[6]. Беларусь — другая краіна СНД пасля Расіі, дзе выконваюцца перасадкі лёгкіх[6].

У снежні 2017 года ў Беларусі зрабілі першую перасадку лёгкіх пацыентцы з мукавісцыдозам[34].

Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані[15][2]:

Трансплантацыя падстраўнікавай залозы[правіць | правіць зыходнік]

12 чэрвеня 2009 года была ўпершыню зроблена трансплантацыя падстраўнікавай залозы[15].

Дынаміка аперацый па трансплантацыі падстраўнікавай залозы[2]:

Трансплантацыя комплексаў органаў[правіць | правіць зыходнік]

Першую ў рэспубліцы трансплантацыю комплексу падстраўнікавай залозы, ныркі і часткі кішачніка правялі ў ліпені 2009 года ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска лекары гэтай клінікі і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. Саўчанкі[35].

У лютым 2012 года ўпершыню была праведзена аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца і ныркі адначасова[14][36].

З комплексных аперацый беларускім медыкам засталося засвоіць толькі перасадку комплексу «сэрца-лёгкае»[6].

Трансплантацыі тканак[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2006 года на базе аддзялення хірургічнай гепаталогіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска была праведзена першая ў Беларусі і ў свеце аперацыя па ксенатрансплантацыі тканкі шчытападобнай залозы[3].

Выжывальнасць і летальнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе пасля трансплантацыі памерла 27 пацыентаў (лятальнасць 6 %)[27].

Трохгадовая выжывальнасць пры трансплантацыі ныркі ад жывога донара складае 92 %, ад памерлага — 80 %[27].

Шпітальная смяротнасць пасля перасадкі печані склала ў 2013 годзе 6,1 %, у 2014-м — 7,4 %, у 2015-м — 13,8 %. Позняя лятальнасць склала 3, 7,4 і 15,2 % адпаведна[27].

Зноскі

  1. а б Трансплантация органов в Беларуси — тайна за семью печатями? Архівавана 15 студзеня 2021. (руск.)
  2. а б в г д е "Цены сопоставимы с ценами в европейских странах". В 2017-м в Беларуси провели 491 пересадку органов Архівавана 24 лютага 2020. (руск.)
  3. а б в г д е ё ж з і к л Трансплантология в Беларуси (руск.)
  4. Обыкновенная трансплантология: пересадка почек в Гомеле идет в рабочем порядке(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Первую операцию по пересадке лёгких в Беларуси проведут осенью 2013 года (руск.)
  6. а б в г д е ё Не было другого шанса выжить. Как сложной 58-летней пациентке впервые в Беларуси пересадили легкие Архівавана 10 красавіка 2015. (руск.)
  7. а б Депутаты приняли поправки в закон о трансплантации в первом чтении. Что изменится для пациентов и сферы в целом? Архівавана 21 лістапада 2018. (руск.)
  8. Новый центр трансплантологии, донорство двоюродных родственников и 3D-печать органов. Большое интервью с Олегом Руммо Архівавана 9 снежня 2018. (руск.)
  9. ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 9 января 2007 г. № 207-З О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О трансплантации органов и тканей человека». Гл. Тэкст закона(недаступная спасылка)
  10. Статья 11 Закона РБ «О ТРАНСПЛАНТАЦИИ ОРГАНОВ И ТКАНЕЙ ЧЕЛОВЕКА»: Забор органов у трупного донора не допускается, если руководителю государственной организации здравоохранения,… до момента забора органов представлено заявление о несогласии на забор органов для трансплантации, написанное данным лицом при жизни либо его супругом (супругой), а при его (ее) отсутствии — одним из его близких родственников (родители, дети, родные братья и сестры, дед, бабка, внуки) или законным представителем. Забор органов у трупного донора не допускается также в случае, если государственная организация здравоохранения была поставлена в известность о несогласии лица на забор органов для трансплантации до его смерти путем устного или письменного заявления в присутствии врача (врачей), других должностных лиц государственной организации здравоохранения, иных лиц, которые могут засвидетельствовать такой отказ. Гл. Тэкст закона(недаступная спасылка)
  11. Трансплантация почки в Белоруссии Архівавана 29 кастрычніка 2014. (руск.)
  12. Такі выпадак трансплантацыі, калі два пацыента маюць па сваяку, што жадаюць ахвяраваць орган, гэтыя органы не падыходзяць адпаведным пацыентам, але ўзаемна падыходзяць пры папарнай замене рэцыпіентаў.
  13. У 2010 годзе ў Беларусі плануецца трансплантацыя лёгкіх, Радыё Свабода
  14. а б Сегодня в Беларуси впервые проведена пересадка сердца ребенку Архівавана 18 лютага 2013. (руск.)
  15. а б в г д Трансплантология - бренд Беларуси (руск.)
  16. В Беларуси впервые провели повторную трансплантацию сердца Архівавана 3 снежня 2018. (руск.)
  17. а б в г Трансплантации в Беларуси становятся доступнее Архівавана 8 лютага 2013. (руск.)
  18. В Беларуси впервые провели операцию по пересадке сердца ребенку (руск.)
  19. В Беларуси вдвое выросло количество трансплантаций сердца(недаступная спасылка) (руск.)
  20. В 2011 году проведено 22 трансплантации сердца, 5 пациентов умерли (руск.)
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  22. В 2011 году в Беларуси взрослым было проведено 100 пересадок костного (руск.)
  23. Достижения медиков Беларуси Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  24. а б В апреле исполняется 10 лет с первой трансплантации почки детям в Беларуси Архівавана 29 верасня 2019. (руск.)
  25. Трансплантацию почек начали проводить врачи Могилёвской областной больницы на постоянной основе Архівавана 22 лістапада 2018. (руск.)
  26. Почему Беларуси выгодно развивать трансплантацию органов? Архівавана 23 мая 2016. (руск.)
  27. а б в г Количество трансплантаций органов в Беларуси за 10 лет увеличилось более чем в 55 раз Архівавана 29 верасня 2019. (руск.)
  28. а б Пересадка печени по-белорусски Архівавана 7 снежня 2018. (руск.)
  29. Почему Беларуси выгодно развивать трансплантацию органов? Архівавана 23 мая 2016. (руск.)
  30. Достижения белорусской медицины: первое место в мире по доступности медицинской помощи (руск.)
  31. В Беларуси впервые сделали операцию по пересадке легкого Архівавана 29 верасня 2019. (руск.)
  32. Белорусские онкохирурги провели первую в СНГ аутотрансплантацию легкого Архівавана 4 лістапада 2011. (руск.)
  33. Белорусские трансплантологи выполнили вторую в мире операцию сублобарной аутотрансплантации легкого(недаступная спасылка) (руск.)
  34. «На третьи сутки уже ходила». В Беларуси впервые пересадили легкие пациентке с муковисцидозом(недаступная спасылка) (руск.)
  35. Трансплантация жизни: кому нужнее орган? Архівавана 7 чэрвеня 2013. (руск.)
  36. В Беларуси впервые проведена пересадка сердца и почки(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]