Батаніка ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

На Беларусі фарміраванне батанікі як навукі пачалося ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзя. Першыя батанічныя даследаванні пераважна апісальнага характару зрабілі І. І. Ляпёхін(руск.) бел., В. М. Севяргін(руск.) бел., В. Г. Бесэр(руск.) бел..

Сучасны этап развіцця батанікі звязаны з працамі Ц. М. Годнева, В. Ф. Купрэвіча, М. А. Дарожкіна, М. Дз. Несцяровіча, М. У. Смольскага, А. А. Шлыка, А. С. Вечара, В. М. Цярэнцьева, І. Д. Юркевіча, В. С. Гельтмана, В. І. Парфёнава, Н. В. Казлоўскай і іншых.

Навуковая праца па батаніцы вядзецца ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі і Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі, БДУ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гомельскім універсітэце, педагагічных і сельскагаспадарчых інстытутах, запаведніках.

Вызначаны заканамернасці фарміравання, дынамікі флоры і расліннасці, распрацаваны навуковыя асновы выкарыстання і аховы раслінных рэсурсаў, антрапагеннага ўплыву на расліннае покрыва. Шэраг даследаванняў звязаны з выкананнем міжнароднай біялагічнай праграмы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]