Перайсці да зместу

Фізіка ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фізіка ў Беларусі сістэматычна развіваецца ў інстытутах НАН Беларусі — фізікі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной фізікі, фізіка-тэхнічным, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, цепла- і масаабмену, электронікі, праблем энергетыкі; таксама ў ВНУ краіны — БДУ, Гомельскім і Гродзенскім дзяржаўных універсітэтах і інш.

Асноўныя кірункі даследаванняў у 2000-х гг. — лазерная фізіка, мікраэлектроніка, нелінейная оптыка, спектраскапія, фізіка высокіх ціскаў, фізіка высокіх энергій, фізіка дыэлектрыкаў, фізіка паўправаднікоў, фізіка плазмы, фізіка цвёрдага цела, фізіка элементарных часціц, ядзерная фізіка.

Выдаюцца часопісы «Весці Нацыянальнай АН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных і фізіка-тэхнічных навук» (з 1965); «Веснік БДУ. Серыя 1. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка» (з 1969); «Журнал прикладной спектроскопии» (з 1964); «Инжерно-физический журнал» (з 1958). Дзейнічае Беларускае фізічнае таварыства (з 1990).

Фізіка ў Беларусі развіваецца з 1920-х гг., калі ў БССР пачаліся даследаванні (БДУ); з 1950-х гг. аб'ём даследаванняў быў павялічаны. Найбольш значны ўклад у развіццё і арганізацыю фізічных даследаванняў у Беларусі зрабілі: М. А. Барысевіч, М. А. Ельяшэвіч, А. Н. Сеўчанка, М. М. Сірата[1], Б. І. Сцяпанаў, Ф. І. Фёдараў[2].

Таксама значны[2] ўклад прызнаецца за наступнымі навукоўцамі: М. С. Акулаў, М. М. Аляхновіч[3], П. А. Апанасевіч, В. А. Арловіч, У. Р. Барышэўскі, А. А. Богуш, М. А. Безбародаў, Б. Б. Бойка, Б. В. Бокуць, В. С. Буракоў, А. П. Вайтовіч, Л. В. Валадзько, У. Г. Вафіядзі[4], А. М. Ганчарэнка, В. П. Грыбкоўскі, Г. П. Гурыновіч, А. П. Дастанка[5], М. І. Дзямчук[6], А. П. Іваноў[7], А. А. Кавалёў[8], Ф. Ф. Камароў[9], Л. І. Кісялеўскі, Ф. П. Коршунаў[10], П. Д. Кухарчык[11], Я. М. Лабанаў[12], У. А. Лабуноў[13], А. В. Лыкаў[14], І. Р. Некрашэвіч[15], У. П. Радзько, А. С. Рубанаў, А. М. Рубінаў, Р. І. Салавухін, К. М. Салаўёў, А. М. Сердзюкоў, Л. М. Тамільчык, В. А. Таўкачоў, В. Д. Ткачоў[16], А. Ф. Чарняўскі, С. С. Шушкевіч, Л. Л. Васільеў, У. У. Сыцько.

Зноскі