Кардыялогія ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

На Беларусі станаўленне кардыялогіі адносіцца да 1977, калі быў створаны беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі (сучасная назва Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»).

Уклад у развіццё кардыялогіі зрабілі Г. І. Сідарэнка, У. В. Гарбачоў, М. Ф. Волкаў, Я. В. Бардзін, А. Г. Даўгяла, М. Ф. Сарока, Н. П. Міцькоўская і іншыя[1]. Заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі лічыцца Р. Э Мазо[2].

Вывучаюцца пытанні эпідэміялогіі сардэчна-сасудзістых захворванняў. Навуковыя працы вядуцца таксама ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і медыцынскіх універсітэтах краіны. Распрацаваны эфектыўныя метады прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі хворых на гіпертанічную хваробу і ішэмічную хваробу сэрца, новыя віды аперацый на сэрцы і сасудах, створаны штучны клапан сэрца, прэпараты з кардыялагічным дзеяннем. Дапамога хворым аказваецца ў Мінскім і абласных кардыялагічных дыспансерах, кабінетах і стацыянарах, аддзяленнях рэабілітацыі ў санаторыях[1][3][4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 М. Ф. Сарока. Кардыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 68 №
  2. Мазо Рахиль Эфраимовна(руск.)  // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
  3. Пристром А. М., Руцкая Т. А. Страницы белорусской кардиологии // Здравоохранение. — Мн.: 2010. — № 4. — ISBN 0044-1961.
  4. Дм. Лупач. Белорусская кардиология: потенциал и пути развития. Внешняя торговля (10 верасня 2011).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]