Нацысцкае прывітанне

Нацысцкае прывітанне складалася з ўзняцця правай рукі пад вуглом прыкладна ў 45 градусаў з прамой далонню і воклічам «Heil Hitler!» — «Няхай жыве Гітлер!», «Слава Гітлеру!». Пры прывітанні самога фюрэра, ён звычайна ў трэцяй асобе не называўся, а гаварылася «Heil, mein Führer!» Прывітанне было прынята ў дзяржаўных установах, НСДАП, СС, але таксама шырока выкарыстоўвалася і неафіцыйна.[1]
Згодна з нацысцкім ідэолягам, ўзняцце рукі і ўсклік Heil! было прынята ў старажытных германцаў пры абранні каралёў. Як афіцыйная назва часта выкарыстоўваўся тэрмін «нямецкае прывітанне».[2]
Нацысцкае прывітанне ўжываецца неанацыстамі ў гістарычным або змененым абліччы; як замена для Heil Hitler многімі ультраправымi выкарыстоўваецца літараспалучэнняў hh альбо лічбы 14/88.
Нацысцкае прывітанне часта блытаюць з «рымскім салютам» — прывітальным жэстам iтальянскiх фашыстаў, пазней запазычаным нацыянал-сацыялістамі. Аднак у фашыстаў рука ідзе ад сэрца, у той час як у нацысцкім прывітанні яна ідзе адразу ўверх.[3][4]
У Трэцiм Рэйху[правіць | правіць зыходнік]
Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні быў кумірам Адольфа Гітлера. Калі апошні прыйшоў да ўлады ў Германіі, то вельмі многае запазычыў у Iталiі. Быў скапіяваны жэст прывітання, але з пэўнымі адрозненнямі.
23 ліпеня 1944, праз тры дні пасля спробы перавароту, у якой удзельнічала шмат вайскоўцаў, нацысцкае прывітанне стала абавязковым у армii. Да гэтага яно было факультатыўным, і большасць ваенных выкарыстоўвала стандартнае воінскае прывітанне, ужываючы гітлераўскае прывітанне толькі ў адказ на такое ж зварот з боку чыноў партыі ці СС.
Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Другой сусветнай ў большасцi краінах нацысцкае прывітанне і воклічы Heil Hitler! былі забароненыя. У Германіі, згодна з § 86а дзеючага крэмiнальнага кодэкса, выкарыстанне дадзенага прывітання караецца. У Аўстрыі дзейнічае аналагічны закон. У Расіі ў 2012 годзе разглядаўся законапраект аб увядзенні штрафаў за нацысцкі прывітанне ці за прывітанне[5]
Зноскі
- ↑ Evans, 2005, p. 184–185
- ↑ Гiсторыя паходжання нацысцкага прывiтання
- ↑ Boime, 1993, p. 46
- ↑ Winkler, 2009, p. 40, 51
- ↑ http://izvestia.ru/news/539651
Лiтаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Allert, Tilman. The Hitler Salute: On the Meaning of a Gesture / Translated by Jefferson Chase. — Picador, 2009. — ISBN 0312428308.