Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы
Тып Падраздзяленне БДУ
Заснаванне 14 чэрвеня 1997
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Курчатава, 7
Колькасць супрацоўнікаў 20
Матчына кампанія БДУ


Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы — падраздзяленне БДУ. Асноўныя задачы ННДЦ МА БДУ — маніторынг азонавага слою, прыземнай ультрафіялетавай радыяцыі, іншых параметраў атмасферы, выкананне навукова-даследчых работ па фізіцы атмасферы і сумежных пытаннях. Установа створана 14 чэрвеня 1997 г.[1]

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Лабараторыя фізікі атмасферы;
  • Лабараторыя біяфатонікі;
  • Лабараторыя аптычных сродкаў вымярэнняў;
  • Лабараторыя сродкаў аўтаматызацыі;
  • Інфармацыйна-аналітычны цэнтр;
  • Азонаметрычная станцыя N 354 GAW;
  • Сектар метралогіі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра[правіць | правіць зыходнік]

  • Даследаванні ў галіне фізікі азонасферы і праблем захавання азонавага слою.
  • Аператыўны маніторынг, аналіз і прагноз стану азонасферы і ўзроўняў прыземнага УФ — выпраменьвання, абмен інфармацыяй з айчыннымі, замежнымі даследчымі цэнтрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
  • Правядзенне вымярэнняў у адпаведнасці з праграмай Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Global Atmosphere Watch.
  • Даследаванне медыцынскіх і біялагічных аспектаў ўздзеяння УФ — выпраменьвання і хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасферу.
  • Распрацоўка і стварэнне новай вымяральнай апаратуры для маніторынгу атмасферы.
  • Забеспячэнне вучэбнага працэсу і павышэнне кваліфікацыі айчынных і замежных спецыялістаў у галіне маніторынгу азонасферы і распрацоўкі новай вымяральнай апаратуры[2].

Зноскі