Ваенны факультэт БДУ
Ваенны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | Military faculty |
Заснаваны | 2003 |
Дэкан | Андрэй Міхайлавіч Бахар |
Месцазнаходжанне |
![]() |
bsu.by/faculties/voennyy… |
Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галінах псіхалогіі, хіміі, журналістыкі, правазнаўства, міжнародных адносін і геаграфіі па аспектах, звязаных з ваеннай справай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры БДУ, створанай 4 лістапада 1926 года згодна загаду Рэвалюцыйнага ваеннага савета. Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, назначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва, быў палкоўнік М. М. Пятроў. У 1926—1931 гадах курс «Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў» выкладаў будучы чатырохкратны герой Савецкага Саюза маршал Г. К. Жукаў, які на той момант быў камандзірам 39-га кавалерыйскага палка ў 7-ай Самарскай дывізіі.
Пачынаючы з 1936 года асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, ціры і ў полі. У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі перапыненыя і аднавіліся ў 1943 годзе. У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запасу з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. За час свайго існавання да 2003 г. ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запасу па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.
У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час на ваенным факультэце БДУ дзейнічаюць кафедры:
- баявога карыстання артылерыяй
- супрацьпаветранай абароны
- агульнавайсковая
- радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Падрыхтоўка курсантаў вядзецца па спецыяльнасцях:
- псіхалогія (спецыялізацыя — маральна-псіхалагічнае забеспячэнне воінскай дзейнасці)
- хімія (кірунак — радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона)
- правазнаўства (прафіліцазыі — міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы, міжнародныя адносіны ў інфармацыйнай сферы)
- геаграфія (кірунак спецыяльнасці — геаінфармацыйныя сістэмы, спецыялізацыя — геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння)
Ваенная кафедра
[правіць | правіць зыходнік]Для навучэнцаў мужчынскага пола іншых факультэтаў БДУ існуе магчымасць паступіць на ваенную кафедру. Пры навучанні адзін год, працягласць тэрміновай службы скарачаецца да 6 месяцаў, а выпускнік атрымлівае чын сяржанта. Пры навучанні два гады, курсант атрымлівае чын лейтэнанта, а працягласць ваенных збораў скарачаецца да месяца.[1]
Героі СССР, якія праходзілі службу на ваеннай кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Палкоўнік Аляксей Фёдаравіч Патрын — начальнік навучальнай часткі з 1952 па 1955 гг.
- Генерал-маёр Аляксандр Васільевіч Кірсанаў — начальнік спецкафедры з 1955 па 1960 гг., у наступстве з 1960 па 1974 — прарэктар БДУ.[2]
Начальнікі факультэта
[правіць | правіць зыходнік]- Палкоўнік Ігар Анатольевіч Новікаў
- Палкоўнік Андрэй Міхайлавіч Бахар
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Военная кафедра БГУ . Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 10 верасня 2016.
- ↑ http://www.mil.by/ru/education/bsu/about/ Архівавана 4 верасня 2018.