Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека
Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека | |
---|---|
Тып | Падраздзяленне БДУ |
Заснаванне | 11 ліпеня 1994 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Дырэктар – Сагайдак Дзмітрый Ільіч |
Колькасць супрацоўнікаў | 43 |
Матчына кампанія | БДУ |
Сайт | humanproblem.com |
Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека — падраздзяленне БДУ. Створана з мэтай даследавання, распрацоўкі і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
11 ліпеня 1994 года быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека». Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з’яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусь[1].
Агульная колькасць супрацоўнікоў — 43, з іх навуковых супрацоўнікаў — 12, дактароў навук — 1, кандыдатаў навук — 5.
Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]
- Лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі;
- Лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій;
- Лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання;
- Эксперыментальна-вытворчая лабараторыя;
- Аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу;
- Аддзел сістэм бяспекі.
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
- Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці.
- Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў.
- Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій.
- Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў.
- Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў.
- Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- Дырэктар — Сагайдак Дзмітрый Ільіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
- Намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Сахарук Сяргей Адамовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
- Намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар — Халанская Алена Уладзіміраўна;
- Галоўны інжынер — Яшчук Уладзімір Васіл'евіч;
- Загадчык лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі — Сагайдак Святлана Станіславаўна, кандыдат псіхалагічных навук;
- Загадчык лабараторыі навучальных і інфармацыйных тэхналогій — Бандаровіч Павел Сяргеевіч;
- Загадчык лабараторыі хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання — Сарокіна Таццяна Анатол'еўна;
- Загадчык эксперыментальна-вытворчай лабараторыі — Нікольскі Эдуард Аляксандравіч[2].