Ніхоній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ніхоній (лац.: Nihonium, Nh), або раней Унунтрый (лац.: Ununtrium, Uut) — радыеактыйны штучна сінтэзіраваны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 113.

Упершыню атрыманы у 2003 у Аб'яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне, Расія (у супрацоўніцтве з Ліверморскай нацыянальнай лабараторыяй, ЗША).