Самарый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Самарый (лац.: Samarium) Smхімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, лантаноід; атамны нумар 62, атамная маса 150,36.

Прыродны самарый складаецца з 6 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 144, 148—150, 152, 154 і радыеактыўнага 147Sm. Серабрыста-жоўты метал. Шчыльнасць 7540 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1072 °C.

Адкрыты французскім хімікам П. Э. Лекокам дэ Буабадранам у 1879 годзе. Вылучаны ў выглядзе аксіду з мінерала сумарскіта (мінерал названы ў гонар расійскага горнага інжынера В. Е. Самарскага-Быхаўца).

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Прымяняецца ў атамнай прамысловасці (кіруючыя стрыжні ядзерных рэактараў, матэрыялы для абароны персаналу ад шкоднага нейтроннага выпраменьвання). Складнік магнітных сплаваў з кобальтам. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці люмінафораў, пігментаў, каталізатараў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]