Перайсці да зместу

Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінцінскі сельсавет)
Валожынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 85 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валожын (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 3 826
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Вало́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Валожын (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стайкаўскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стайкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мінцаўскага сельсавета[1]. 23 чэрвеня 1958 года ў склад Сакаўшчынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баркі Нізавыя, Вялец, Жураўцы, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі і Чартавічы), цэнтр перанесены ў вёску Мінці, сельсавет перайменаваны ў Мінцінскі сельсавет[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брыльскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Валожынскі, цэнтр перанесены ў горад Валожын[3]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 чэрвеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белакорацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Белакорац, Дарагунь, Мазурка, Пералясанка, Пытань, Расолішкі, Рум, Цаюны)[4]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета (23 населеныя пункты: аграгарадок Бабровічы, вёскі Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэззе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы і пасёлак Першамайскі), у склад Узбалацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Батуры, Бурмакі, Гінтаўшчына, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Юзафова)[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узбалацкага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Дубіна Баярская, вёскі Батуры, Бурмакі, Ганчыцы, Гінтаўшчына, Дайнава Вялікая, Дворышча, Дубіна Вяршыцкая, Дубіна Юрздыцкая, Зафільцы, Казельшчына, Кібуці, Маршалкі, Рачанята, Узбалаць, Чабаі, Юзафова) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Сакаўшчына, вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі, Чартавічы, хутары Бартэніха, Падкаліна), таксама ў склад сельсавета з Дорскага сельсавета перададзена вёска Родзеўшчына[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1802 чалавекі[7], з іх 95,4 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,1 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (85 населеных пунктаў) — 3826 чалавек[9].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.