Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў/Архіў 2013-2014

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Катэгорыя "Літоўскі кур'ер" (1905)[правіць зыходнік]

Прывітанне! Стварыце, калі ласка, катэгорыю для выяў - пад назвай "Літоўскі кур'ер" (1905) ці "Kurier Litewski (1905)", бо сам не ведаю як. Залучыў ужо некалькі выяў (старонкі з газеты) і буду яшчэ залучаць, то, думаю, выявы павінны мець сваю катэгорыю. Некаторыя выявы Вы знойдзе тут [1], а астатнія я сам дадам. Дзякуй.--Pracar (размовы) 19:51, 15 жніўня 2013 (UTC)

Зроблена [2] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:30, 15 жніўня 2013 (UTC)

Шчырая Вам падзяка!--Pracar (размовы) 20:33, 15 жніўня 2013 (UTC)

Сп.Уладзіслаў, удзельнік перанёс артыкул Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка пад назву Паўночная Карэя без тлумачэння. Прашу зрабіць адкаты. Бо Паўночная Карэя - не афіцыйная назва. + Трэба вярнуць назвы арт. Сцяг КНДР і Герб КНДР. --Rymchonak (размовы) 19:21, 31 жніўня 2013 (UTC)

Urgent: Please update landing page for Wiki Loves Monuments[правіць зыходнік]

Great work with the monument lists!

But we have an issue. (I am one of the members of the international team who is responsible for organizing the international photo contest Wiki Loves Monuments.) One of the things we need with the organisation of a Wiki Loves Monuments is a landing page where we can send users/visitors to if they want to participate. The landing page ( http://wikilovesmonuments.by ) for Belarus is not ready yet. Please let us know this landing page as soon as possible, it should be the number one priority to have that page/site online.

There are two ways to create a landing page

The easiest way now is to expand Commons:Commons:Wiki Loves Monuments 2013 in Belarus or to create Commons:Commons:Wiki Loves Monuments 2013 in Belarus/Participate

This page should explain the rules, how people can participate, where they can find lists of monuments, prizes (if already known), jury (if already known), and maybe more.

Can you immediately create such page?

You can contact us by mail, or the fastest on IRC: http://webchat.freenode.net/?channels=%23wikilovesmonuments

Thanks!

Romaine (размовы) 04:29, 2 верасня 2013 (UTC)

Бот для Вікікрыніц[правіць зыходнік]

Прывітанне. Слухай, а можаш прагнаць свайго бота па катэгорыі s:Катэгорыя:Беларускія паданні і легенды на прадмет лацінскай і ў тэкстах і назвах?---Хамелка/ разм. 18:28, 8 верасня 2013 (UTC)

Ці дай мне яшчэ раз умову пошуку, я сама пабегаю.---Хамелка/ разм. 18:29, 8 верасня 2013 (UTC)
У мяне няма дазволу на выкарыстанне AWB у Вікікрыніцах. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:30, 8 верасня 2013 (UTC)
Хутчэй за ўсё, таму што SUL для акаўнта твайго бота чамусьці не падключылася, яно такога карыстальніка не ведае. Зрабі пару правак рукамі, пэўна, запрацаваць павінна.---Хамелка/ разм. 07:32, 9 верасня 2013 (UTC)
А "і" я сама папраўлю зараз---Хамелка/ разм. 07:32, 9 верасня 2013 (UTC)

{{Ваенны дзеяч}}[правіць зыходнік]

Прывітанне, а падключы, калі ласка, да яго графу rodovid, як у {{ДД}}---Хамелка/ разм. 13:25, 12 верасня 2013 (UTC)

Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:42, 12 верасня 2013 (UTC)
Дзякую, напісала табе ў пошту электронную, зірні.---Хамелка/ разм. 19:31, 12 верасня 2013 (UTC)

Борджыя / Борджыа[правіць зыходнік]

У нас Лукрэцыя Борджыя, але Род Борджыа. Што рабіць будзем? --Rymchonak (размовы) 16:20, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Будзем шукаць крыніцу. Я так разумею, што ў БЭ з Папамі Рымскімі ўсё дрэнна, але ў арт. пра Гаэтана Даніцэці, магчыма, ёсць згадка пра аднайменны твор «Лукрэцыя Борджыя», таксама паглядзіце, калі ласка, арт. пра Ватыкан і Саванаролу, бо ў мяне, нажаль, няма гэтых тамоў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:57, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Стэфан Борджыа, напрыклад, згадваецца тут на стар. 19 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:59, 23 кастрычніка 2013 (FET)

Спіс каралеў Францыі[правіць зыходнік]

Вітаю! Зараз заўважыў, што вось гэтая праўка пераўтварыла артыкул Спіс каралеў Францыі ў артыкул пра канцэртны зал Канцэртгебаў. Відаць, памылка?--VladimirZhV (размовы) 14:07, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Упс, дзякуй. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:12, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Вось тут тое ж самае. Можа і яшчэ дзе?--VladimirZhV (размовы) 06:55, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Спадяюся, што не. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:29, 29 кастрычніка 2013 (FET)

Сп.Уладзіслаў, ці можаце хаця б стаб зрабіць для вёскі Плетарова? Хачу ў гэты артыкул, у раздзел "Гісторыя" "зліць" 3 артыкулы:

Івонка Сурвіла[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце падкарэктаваць у арт. пра Івонку Сурвілу картку: замяніць жонку на мужа? --Rymchonak (размовы) 10:46, 6 лістапада 2013 (FET)

Астраномія[правіць зыходнік]

На гэтай старонцы ўжо няшмат чырвоных спасылак, але ёсць загатоўкі для іх. Можаце згенераваць беларускія назвы?--Artificial123 (размовы) 01:04, 7 лістапада 2013 (FET)

Працоўная зорка I ступені[правіць зыходнік]

Інвізная зорка
За вялікую карысць у рэальным жыцці — ці то чалавеку, ці то робату!---Pracar (размовы) 14:08, 9 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:18, 9 лістапада 2013 (FET)

Калі ж Вы вучыцеся?!...--Pracar (размовы) 14:23, 9 лістапада 2013 (FET)

Да абеду :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:34, 9 лістапада 2013 (FET)

Прыношу Вам выбачэнні за празмерную эмацыйнасць. Я быў няправы. Абяцаю не дапускаць зрываў на эмоцыі ў будучыні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:28, 12 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй - вы захавалі шаблон, вы выправілі маю памылку. Прашу вас зрабіць малінава-белы колер (гэта знак Рэчыцкага павета): "Павятовы мундзір складаўся з малінавага («кармазыновага») кунтуша, белых адваротаў і жупана (Ураднікі)" (Рэчыцкі павет - https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/). --Krupski Oleg (размовы) 14:31, 30 лістапада 2013 (FET)

Для ўніфікацыі навігацыйных шаблонаў ужываюцца колеры, якія прыпісаны да пэўнай краіны - таму ў шаблонаў паветаў ВКЛ будзе колер ВКЛ (і ён не абавязкова звязаны з геральдыкай ці нечым падобным). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:37, 30 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй - вы захавалі шаблон, вы выправілі маю памылку. --Krupski Oleg (размовы) 14:38, 30 лістапада 2013 (FET)

Дастаткова націснуць дзякуй побач з маёй праўкай на старонцы гісторыі шаблона, каб падзякаваць мяне :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:41, 30 лістапада 2013 (FET)
Дык там усяго 2 павета. Сэнс?--Ohlumon (размовы) 16:47, 30 лістапада 2013 (FET)

Blason дэ Борха (Борджа)[правіць зыходнік]

Не той стары герб Борха (Борджа)

--Jdurbo (размовы) 06:53, 3 снежня 2013 (FET)

(Borja)

Канфлікты ў назвах артыкулаў[правіць зыходнік]

Сп. Чаховіч, у нас з Вамі апошнім часам часта сталі ўзнікаць канфлікты па назвах артыкулаў. Мне не вельмі падабаецца, што калі артыкулы перакладаюцца з Рускай Вікіпедыі, то там выкарыстоўваюцца калькі з рускай мовы накшталт Медалі Пашаны, калі яна б магла перакладацца і як Медаль Гонару, што бліжэй да арыгінальнага значэння і перагукваецца з назвамі ў іншых славянскіх Вікіпедыях. Я не супраць русіфікаваных назваў, калі яны пацверджаны крыніцамі, але ў выпадках калі крыніц кот наплакаў, я стараюся карыстацца літаратурным перакладам і транскрыпцыяй. І шмат іншых прыкладаў, па некаторых з якіх мы з Вамі ўжо сутыкаліся. Разам з тым бывала і такое, што я пераймяноўваў артыкул, які меў устойлівую назву ў беларускай. Каб па-дурному не спрачацца па кожнай такой дробязі замест працы на карысць нашага раздзела, я прапаную джэнтэльменскае пагадненне: давайце мы з Вамі будзем максімальна прытрымлівацца правіл (як выпадак з Паўднёвай Карэяй) і крыніц (мае шматлікія правіннасці), калі будзем абіраць назву для артыкула ці пераймяноўваць яго, а калі заўважым відавочнае разыходжанне Вашага ці майго ўклада з крыніцамі, то паправім назву без вынясення на абмеркаванне. Добра? --J. C. Richter (размовы) 23:26, 6 снежня 2013 (FET)

Але ў беларускай мове ўсюды пісалася і пішацца Знак Пашаны. Гонар усё ж мае ў мове збольшага іранічную афарбоўку, - і ў беларускай вёсцы, і ў беларускай літаратуры (Купала, Крапіва, Пестрак і інш.). Прыслов'я вясковае ведаеце - гонару як на сто начальнікаў?--Ohlumon (размовы) 20:49, 7 снежня 2013 (FET)
Пы Сы. Так і не зразумеў - навошта, кудысь і чаму вы пераслалі маю музыку.--Ohlumon (размовы) 20:53, 7 снежня 2013 (FET)
Вялікае Княства Літоўскае пішацца з вялікіх літар [3] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:56, 7 снежня 2013 (FET)
Дык вы б гэта сказалі презыдэнту Акадэміі навук Беларусі, а то пішуць на тытуле і ў тэксту абы што -

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мн.: БелЭн, 2005. — 688 с.

а я ж веру, і таксама пішу. І буйны пісьменнік туды ж -

Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае : Ілюстраваная гісторыя / тэкст У.Арлоў; мастак З.Герасімовіч. -- Bratislva: Kalligram, 2012. -- 397с. -- ISBN 978-985-6919-82-7 Я не проціў, але, калі ласка, чаму у энцыклапедыях ВКЛ сотня кандыдатаў і дактароў пішуць у артыкулах так, а вы мне кажаце - іначай трэба?--Ohlumon (размовы) 22:08, 7 снежня 2013 (FET)

Энцыклапедыя ВКЛ была выдадзена да прыняцця ў 2008 г. новых правілаў беларускай мовы, а кандыдаты так пішуць таму, што не чытаюць правілаў або папрывыкалі да старых. Напэўна, яшчэ выдаюцца кнігі, ў якіх можна сустрэць Нью-Йорк, Токіо, Мао і г.д. - але гэта памылкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:18, 7 снежня 2013 (FET)

Хокан / Хакан[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, адкуль Хакан? У БЭ толькі Хокан Хокансан і інш. Што робім? --Rymchonak (размовы) 21:20, 7 снежня 2013 (FET)
Калі БЭ перадае Å як /oː/, дык і нам так трэба, бо я арыентаваўся на рувікі, дзе, відаць, выкарыстоўваюць гістарычную перадачу Å як /aː/--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:28, 7 снежня 2013 (FET)
У рускай і Хакон і Хокон. Трэба за асноўную назву браць Хокан. --Rymchonak (размовы) 21:31, 7 снежня 2013 (FET)
Сп.Уладзіслаў, што так Італію перакасіла? Як будзем пісаць імя Анджаліка, Анджэліка, Анжаліка? Патрэбна для першай лэдзі ЗША. --Rymchonak (размовы) 09:27, 11 снежня 2013 (FET)
Італію перакасіла, бо Вікідата, на вялікі жаль, сама не ведае куды ідзе :( Мне падаецца больш слушным пры адсутнасці крыніц пакінуць імя Анджэліка, т.б. не чаргаваць у ненаціскных складах (ці ён націскны?) гук [э] з [а], як гэта робіцца і ў іншых запазычаных словах з неславянскіх моў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:33, 11 снежня 2013 (FET)
Дзякую, навігацыйную стужку першых лэдзі буду правіць па меры напісання. --Rymchonak (размовы) 14:02, 11 снежня 2013 (FET)

Па футболе/лу[правіць зыходнік]

Вітаю. Паводле якога правіла быў зроблены перанос "Кубак Беларусі па футболе ў Кубак Беларусі па футболу"?--Liashko (размовы) 14:36, 17 снежня 2013 (FET)

Глядзіце тут (ускосны намёк есць і ў тлумачальным слоўніку) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:49, 17 снежня 2013 (FET)
Граматычны слоўнік назоўніка і СБМ-2012 з вамі не пагадзяцца. — Wizardist г 00:03, 18 снежня 2013 (FET)
Футбол, месны склон — футболе. Скарнік — гэта нейкая аўтарытэтная крыніца для гэтай вікіпэдыі? Глядзіце той жа СБМ-2012 і адкатвайце назад. Тое ж самае, са снукерам вы наварацілі, снукеРЫ слушна--Liashko (размовы) 00:15, 18 снежня 2013 (FET)
Галоўная крыніца: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыназоўнікаў. Менск: Народная асвета, 1993. Ніхто не аспрэчвае таго, што ў месным склоне "(аб) футболе".
Проста ў некаторых выпадках у адзіночным ліку прыназоўнік "па" кіруе давальным склонам.
У дадзеным канкрэтным выпадку гл. тут пункт 13 (тое ж напісана і тут (п. 15)), згодна з якім
сфера дзейнасці з давальным склонам у адзіночным ліку і месным у множным.
Звярніце таксама ўвагу на прыведзеныя там прыклады з твораў класікаў беларускае мовы.
Такім чынам, спаборніцтвы па розных відах спорту і чэмпіянат па шахматах (тут маем месны склон), але чэмпіянат па снукеру, па футболу, па валейболу (тут маем давальны склон) і г.д. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:40, 18 снежня 2013 (FET)
Адкуль тут давальны склон? Гэта не расейская мова. Па футболу ў давальным склоне можна стукнуць, але чэмпіянат па футболе — месны склон. У часы жосткай саветызацыі беларускай мовы былі такія выпадкі, але цяпер у падручніках прыназоўнік па з давальным склонам не ўжываецца. Гэта рэглямэнтавана мэтадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пераходны пэрыяд, а таксама выданньямі, якія маюць грыф «Рэкамендаваны навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Калі вы хочаце разьвесьці тут савецкую трасянку — вашае права, але гэта проста сьмех.--Liashko (размовы) 15:57, 18 снежня 2013 (FET)

Ваш робат займаецца вандалізмам, бо, пэўна, не наладжаны да канца[правіць зыходнік]

Напрыклад, у артыкуле Папа Рымскі ён выправіў правільны творны склон „Папам Рымскім" на класічную памылку рускамоўных "Папай Рымскім". Нагадваю, што мужчынскі род скланяецца па-мужчынску: бацькам, Папам, Янкам Купалам. Выключэннем зʼяўляюцца словы з націскам на апошні склад: старшынЯ, старшынёй. Адкатвайце назад праўку, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:02, 28 снежня 2013 (FET)

Вы некарэктна падалі спасылку, бо старонка Папа Рымскі перасылае да арт. Тытул Папы Рымскага, дзе мой робат не рабіў аніякіх правак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:16, 28 снежня 2013 (FET)
Францыск, Папа Рымскі.--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:26, 28 снежня 2013 (FET)
Не глязіце на тое, што робат піша ў тлумачэннях, насамрэч ён усё робіць як трэба. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:41, 28 снежня 2013 (FET)

VisualEditor testing[правіць зыходнік]

Thank you for testing VisualEditor. Please tell me if you find any problems, PEarley (WMF) (размовы) 22:46, 28 снежня 2013 (FET)

Спадар Чаховіч, маю да Вас просьбу як да аднаго з самых дасведчаных нашых перакладчыкаў. Калі Вам не цяжка, зрабіце, калі ласка пераклад артыкулаў пра Мінск і Пінск з тарашкевіцы. Яны там дужа цікавыя і маюць статус выдатных. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:41, 12 студзеня 2014 (FET)

Усё карыснае ўжо даўно перацягнута. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:03, 12 студзеня 2014 (FET)
А гістарычная дэмаграфія па гадах у раздзеле "насельніцтва" ў артыкуле пра Мінск? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:34, 12 студзеня 2014 (FET)
Дастаткова дыяграмы, бо такая падрабязная інфармацыя не павінна быць у аглядным артыкуле, гэта ўсё роўна, што дадаць у раздзел пра храмы расклад набажэнстваў і пералік іх пробашчаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:43, 12 студзеня 2014 (FET)
Калі я правільна разумею, у такіх выпадках звычайна ствараюць асобны артыкул. І такім правілам кіруемся па ўсёй Вікіпедыі, так? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 12 студзеня 2014 (FET)
Калі хапае інфы. Па ўсёй, але кожны выпадак трэба разглядаць асобна, бо для якой-небудзь вёскі асобны артыкул пра насельніцтва нават значнасці мець не будзе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:39, 13 студзеня 2014 (FET)
Дзякую за адказ. Яшчэ маю пытанне: спадар Чаховіч, а чаму некаторыя артыкулы цэлымі месяцамі ляжаць недагледжаныя? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:49, 13 студзеня 2014 (FET)
Або дрэнна напісаны, або рукі не дайшлі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:50, 13 студзеня 2014 (FET)
А што адметнага трэба зрабіць, каб атрымаць права даглядчыка? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:53, 13 студзеня 2014 (FET)
Прытрымлівацца правілаў Вікіпедыі, быць пісьменным і не выклікаць сваім укладам і дзейнасцю негатыўных пачуццяў у супольнасці. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:01, 13 студзеня 2014 (FET)
А дзе заяўкі падаюцца? Прынамсі на аўтадагляд створаных артыкулаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:05, 13 студзеня 2014 (FET)
калі ўвесці ў акенца пошуку магічныя словы Вікіпедыя:Аўтадаглядчыкі, то нечакана можна знайсці ўсю патрэбную інфармацыю. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:11, 13 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй за спасылку! Бо слаба арыентуюся ў службовых артыкулах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:23, 13 студзеня 2014 (FET)

Афармленне[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, добры дзень!

У нашай Вікіпедыі ёсць усе прэзідэнты, віцэ-прэзідэнты, першыя лэдзі ЗША, а таксама прэм'ер-міністры Аўстраліі. Звяртаюся з просьбай: ці не маглі б Вы прагледзець артыкулы і праставіць карткі-шаблоны. Разумею, што гэта руціна, але адзін раз зрабіў, як кажуць, і забыў. Калі будзе вольны час. Са свайго боку абяцаю дапоўніць артыкулы пра прэзідэнтаў ЗША (хаця б з БЭ): Джэральд Рудальф Форд. І яшчэ: ці ёсць у Вас магчымасць ботам дадаць карткі-шаблоны для аб'ектаў Месье? Гэта істотна палепшыць іх. --Rymchonak (размовы) 12:38, 17 студзеня 2014 (FET)

Я праз CatScan знаходжу артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў з памерам большым за 2 500 байтаў, бо для меншых шаблон-картка як кашаль хваробе. Новых прэм'ер-міністраў абавязкова прагляжу. Шаблоны карткі бот прастаўляць можа, але без параметраў, магчыма, калі Вікідадзеныя будуць працаваць належным чынам, то ўсе патрэбныя даныя можна будзе цягнуть адтуль, але пакуль усё трэба ручкамі (у мяне яшчэ куча галактык незалітых вісіць, бо ботам не ўмею, а рукамі цяжка)
P.S. 20 студзеня пачынаецца сумесны беларуска-фінскі тыдзень, але ў гэтым "спаборніцтве" фальстарт улічвацца не будзе, таму з фінскімі дзеячамі пакуль не спяшайцеся. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:02, 17 студзеня 2014 (FET)
А я і не ведаў пра Беларуска-Фінскі тыдзень. Дзякуй. Абавязкова прыму ўдзел. --Rymchonak (размовы) 14:08, 17 студзеня 2014 (FET)

Ботапраўка[правіць зыходнік]

Вось такая, мо дзе яшчэ так. --Максім Л. (размовы) 23:54, 17 студзеня 2014 (FET)

не застрахаваны ад падобных памылак, але яны бываюць вельмі рэдка --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:58, 17 студзеня 2014 (FET)

Якуб Лапатка[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, а ці можаце папрасіць каго з фінаў перакласці (ці знайсці на фінскай) інфармацыю і стварыць артыкул у фінскім раздзеле пра Якуба Лапатку? --Rymchonak (размовы) 21:41, 20 студзеня 2014 (FET)
Паспрабую заўтра, але спачатку трэба вікіфікаваць артыкул праз {{нп3}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:45, 20 студзеня 2014 (FET)

Беларускія фільмы[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, я зараз пішу артыкулы пра беларускія фільмы. Калі ласка, заблакуйце маю старонку размоў для Томаша Блядынца, бо гэта замінае маёй працы. --Rymchonak (размовы) 21:52, 27 студзеня 2014 (FET)
Зрабіў, цяпер чакаю ў хуткім часе чарговай хвалі дэманізацыі маёй асобы :D --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:59, 27 студзеня 2014 (FET)
Усё па правілах. Ён перашкаджаў мне працаваць над артыкуламі. --Rymchonak (размовы) 22:04, 27 студзеня 2014 (FET)
Не памылюся, калі выкажу меркаванне, што цягам тыдня ён надакучыў усёй актыўнай супольнасці Беларускай Вікіпедыя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:17, 27 студзеня 2014 (FET)
А ці не дапаможаце ў загрузцы постараў для беларускіх фільмаў? --Rymchonak (размовы) 22:37, 27 студзеня 2014 (FET)
Дапамагу, а ёсць нейкая крыніца або трэба самому шукаць гэтыя постары?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:40, 27 студзеня 2014 (FET)
www.kino-teatr.ru - ёсць постары, кадры з фільмаў. --Rymchonak (размовы) 23:42, 27 студзеня 2014 (FET)

Кінахраналогія[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, а як прыбраць з карткі-шаблона год у гісторыі кіно (напр.Настальгія)? --Rymchonak (размовы) 23:29, 29 студзеня 2014 (FET)
Прыбраў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:31, 29 студзеня 2014 (FET)
Сп.Уладзіслаў, выдаліце, калі ласка, вось гэта: Размовы:Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі. Аўтару блакіроўку, каб далей працэс не пайшоў. --Rymchonak (размовы) 15:43, 31 студзеня 2014 (FET)

Прывітанне! Пачытайце, калі ласка, тут [4] размову і дайце параду, бо чакаю. З павагай.--Pracar (размовы) 18:15, 31 студзеня 2014 (FET)

Варламаў, наколькі я разумею, з'яўляецца праваўладальнікам, таму можна зрабіць так, як вы напісалі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:48, 31 студзеня 2014 (FET)

Так, фатаграфіі -- набытак яго і ў яго архіве, але зроблена асабістым фатографам за грошы ад Варламава і для Варламава. Дык, можна пісаць у графе аўтар: /асабісты фатограф Варламава/?--Pracar (размовы) 18:54, 31 студзеня 2014 (FET)

Напішыце, чаму б не. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:56, 31 студзеня 2014 (FET)

Памылка ў артыкулах пра камуны Італіі[правіць зыходнік]

У артыкулах Бан'яра-дзі-Раманья і Джынестра-дэльі-Ск'явоні я заўважыў памылку: прыклад. Магчыма ёсць і ў іншых…--VladimirZhV (размовы) 20:18, 31 студзеня 2014 (FET)

Верагодна ёсць, але іх цяжка выявіць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:29, 31 студзеня 2014 (FET)
Яшчэ знайшоў. Будзем звяртаць увагу.--VladimirZhV (размовы) 20:32, 31 студзеня 2014 (FET)
Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:16, 6 лютага 2014 (FET)
Дзякуй! А яшчэ Катэгорыя:Камуны правінцыі Бары і Катэгорыя:Камуны правінцыі Кальяры.--VladimirZhV (размовы) 18:54, 6 лютага 2014 (FET)
Уладзіслаў, я сфарміраваў пералік артыкулаў, дзе гэты дубль ёсць, але чамусьці мой робат не хоча залагіньвацца. Магу Вам сюды кінуць пералік. --Максім Л. (размовы) 22:48, 6 лютага 2014 (FET)
Дзякуй, але я сам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:52, 6 лютага 2014 (FET)
Дарэчы, у Вікідаце для некаторых камун указаны параметр «святы заступнік», таму у будучыні, калі звесткі пра іх будуць перанесены цалкам, можна будзе пазбавіцца і ад італьянскіх імёнаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:55, 6 лютага 2014 (FET)
Гэта ў выпадку, калі ў нас будуць артыкулы пра ўсіх гэтых святых заступнікаў. Вось што можна было б зараз жа падключыць да Вікідаты, дык гэта шаблоны пра дамены, каб інфармацыя актуалізавалася, але менавіта з гэтымі артыкуламі ніхто не працуе ў гэтым кірунку. --Максім Л. (размовы) 10:17, 7 лютага 2014 (FET)
Не абавязкова, дастаткова дадаць беларускае імя святога на яго старонку ў Вікідаце --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:26, 7 лютага 2014 (FET)

«Прападобны»[правіць зыходнік]

Шчыра кажучы, я не ведаю, як прынята ў праваслаўных, але ва ўсходнім каталіцтве ўжываецца слова «вялебны». Гэтае слова сустракаецца і ў слоўніках. Слова «прападобны» з'яўляецца запазычаным, але яно таксама ёсць у слоўніках менавіта ў царкоўным значэнні. Ці можна ўжываць у дачыненні да праваслаўных святых слова «вялебны?» І як звяртацца да пратэстанцкіх пастыраў, якія ў рускай мове «преподобные?» --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:26, 3 лютага 2014 (FET)

Гл. Вялебны --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:28, 3 лютага 2014 (FET)
Так, але гэта заходняя інтэрпрытацыя. Добра, зробім наступнае: я пагляджу інтэрпрэтацыю гэтага тэрміна ва ўсходнім каталіцтве і праваслаўі ў слоўніку Завальнюка. Дарэчы, думаю, трэба будзе перапрацаваць многія артыкулы па рэлігіі ў адпаведнасці з гэтым слоўнікам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:50, 3 лютага 2014 (FET)

Дарэчы, як у артыкуле Ян Павел II, Папа Рымскі тэхнічна сумясціць шаблон «папа рымскі» з шаблонам «святы» ў адну табліцу? Бо, як вядома, у красавіку будзе цалкам завершаная кананізацыя Яна Паўла. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:54, 3 лютага 2014 (FET)

Для асоб выкарыстоўваецца толькі адна картка, у выпадку з Папам Рымскімі (у тым ліку кананізаванымі) — {{іерарх}}. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:05, 3 лютага 2014 (FET)
І як пазначыць у ёй яго кананізацыю? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:05, 3 лютага 2014 (FET)
У шаблоне ніяк, зрабіце асобны раздзел «Кананізацыя» --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:16, 3 лютага 2014 (FET)

Праваслаўе — артыкул не нейтральны. Нажаль, мне бракуе ведаў пра праваслаўе, каб дапрацаваць яго. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:01, 3 лютага 2014 (FET)

Калі вы пра тое, што каталіцтва - ерась, дык гэта інфрамацыя (паводле тэксту артыкула) была пададзена з пункту гледжання праваслаўя, але артыкулу бракуе крыніц. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:14, 3 лютага 2014 (FET)
Я не пра тое, што каталіцтва — ерась. Гэта так з пункту гледжання праваслаўных. Але сам стыль напісання можна зрабіць яшчэ больш нейтральным. Ну гэта я змагу дапрацаваць. У прынцыпе, думаю, што адолею напісаць з таго артыкула добры. Бо сёння знашоў пару крыніц. Дапрацую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:40, 3 лютага 2014 (FET)

Вяртайце, калі ласка, іудаізм назад у іудаізм. Калі дапамагаюць аналогіі з рускай мовы, тлумачу: "ў" не проста аналаг "у", які лепяць пасля галосных. Гэта зычны гук. Нездарма над літарай стаіць знак кароткасці. Вы вярнулі иудаизм назад у ивдаизм. Пры гэтым слова "Іуда„, ад якога, відавочна, паходзіць слова "іудаізм" Вы чамусьці пішаце без "ў".--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:37, 4 лютага 2014 (FET)

Калі мае філалагічныя разважанні выклікаюць сумненні, прапаноўваю слоўнік: Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы пад рэдакцыяй Лукашанца (інстытут мовы НАН РБ).--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:48, 4 лютага 2014 (FET)

У нас ёсць правілы, якія кажуць, што [ў] пішацца пасля галосных, але не скарачаецца:
  1. У канцы запазычаных слоў
  2. Пад націскам
  3. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус
  4. Калі слова пачынаецца з вялікай У.
Іўдаі́зм жа пішацца прынамсі з 2008 г. праз -ў-, што было замацавана таксама акадэмічным слоўнікам 2012 г. Чаму Іуда пішацца праз -у- можна даведацца з вышэйпрыведзенага мною пераліку выключэнняў (п. 2) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:50, 4 лютага 2014 (FET)
Дзякуй за разгорнуты адказ. Нейкае дзікунства зрабілі з тымі правіламі, даруйце за выраз. Гэта ж дадумацца: "фаўна". Да людзі вымаўлялі і будуць вымаўляць там доўгі гук... Даруйце за лішнія праўкі. Але, насамрэч, цікава, ці значаць гэтыя змены ў арфаграфію змены ў фанетыку? Ці будзе як са словам "секс" (вымаўляецца „э", калі не памыляюся)?--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:06, 4 лютага 2014 (FET)
Гэтыя змены ставілі мэтай ўнармаваць беларускую мову, пазбавіўшы ад непатрэбных і малаабгрунтаваных выключэнняў а-ля трыумф, фауна, або універсітэт і уніяцтва, якія раней заўсёды пісаліся праз -у- — чаму? для каго? Цяпер жа, маё асабістае меркаванне, з'явілася нейкая логіка ў правапісе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:16, 4 лютага 2014 (FET)
Ці ёсць нейкая крыніца, дзе паказана розніца між папярэднімі і цяперашнімі правіламі? Бо даволі цяжка і марудна перачытваць правілы наноў, але я ўжо 4 раз раблю непатрэбныя пераносы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:45, 4 лютага 2014 (FET)
Напэўна ёсць нейкія друкаваныя выданні, але ў Сеціве можна нагугліць толькі кароткія шпаргалкі да школьнай праграмы, таму раю Вам захаваць правілы ў закладках. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:59, 4 лютага 2014 (FET)
Дзякуй за параду. Але маю кніжку з імі =). Добра, калі мяне будзе нешта здзіўляць, я проста буду чытаць адпаведныя раздзелы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:11, 4 лютага 2014 (FET)
Зірніце, калі ласка, Сант'Антоніа-Абатэ, у арыгінале і інтэрвікі на іншае. --Rymchonak (размовы) 20:08, 4 лютага 2014 (FET)

Хутка Алімпіяда[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, дапамажыце, калі ласка. Пастаўце картку-шаблон з Ру-Вікі ў арт.: Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014. --Rymchonak (размовы) 18:21, 7 лютага 2014 (FET)

Hallo, ein Hinweis in Bezug auf die Normdaten. Du scheinst die Vorlage aus einer anderen Sprachversion hierher kopiert zu haben: Änderung vom 30. Okt. 2013. Die Anzeige der LCCN und der entsprechende Link funktieren jetzt nicht mehr:

früher: "LCCN n79113947"
jetzt: "LCCN: >n-->79-->113947 -->n-->79-->113947"

Gruß --Kolja21 (размовы) 00:58, 9 лютага 2014 (FET)

У раздзеле "Зводная табліца" радок пра донарства, як мне падаецца, было б добра выдаліць ці, прынамсі, выдаліць з табліцы, бо, у адрозненні ад усіх іншых радкоў, гэты радок адлюстроўвае не столькі прававую сферу, колькі сферу медыцынскіх супрацьпаказанняў. Я вырашыў пракансультавацца з Вамі, бо інакш гэта выглядала б як вандалізм. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:30, 12 лютага 2014 (FET)

Гэта было б так, калі б было ва ўсіх краінах, але гэта ўсяго толькі палітыка. У Зводнай табліцы прыведзены больш-менш значныя крытэрыі, паводле якім можна вызначыць у наколькі дыскрымінаваным становішчы знаходзяцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасцей у розных краінах, і ніякім чынам не абумоўлена сфера або тып дыскрымінацыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:40, 12 лютага 2014 (FET)
Аргументуйце, калі ласка, якім чынам тып эпітэлію ў прамой кішцы звязаны з палітыкай? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:10, 12 лютага 2014 (FET)
Такім, што ў іншых краінах такіх выключэнняў для гомасексуалістаў няма, некажучы ўжо пра тое, што праблемы, з-за якіх донарства не дазваляецца, характэрны выключна для мужчын, якія маюць секс з мужчынамі - яны могуць мець любую сексуальную арыентацыю, а самі гомасексуалісты могуць не мець падобных кантактаў (асабліва лесбіянкі :)). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:33, 12 лютага 2014 (FET)
Вы ж разумееце, што, кажучы гомасексуалісты, я кажу "геі". Проста "гей" гучыць неяк абразліва, на мой погляд. Іншыя краіны... У іх рознае бывае. У Еўропе леваміцэцін забаронены да ўжывання на людзях праз сваю звышвысокую канцэрагеннасць, а ў Беларусі гэта адзін з самых папулярных антыбіётыкаў; у краінах цэнтральнай Афрыкі малярыю і цяпер лечаць хінінам і г.д. Я гэта вяду да таго, што тое, што гомасексуалістам фармальна забаронена быць донарамі крыві, дэманструе выключна няпоўную дасканаласць методык дыягностыкі ВІЧ у Беларусі і "перастрахоўку" ў сувязі з гэтым. Гэта праблема медыцыны, але ніякага палітычнага падтэксту ў ёй няма. Гэта звязана з формай сексуальнай актыўнасці гомасексуалістаў-мужчын і з анатамічнымі асаблівасцямі: словам, "тучныя" клеткі, якія з'яўляюцца носьбітамі ВІЧ, лягчэй праходзяць праз кубічны аднаслойны эпітэлій прамой кішкі, чым праз шматслойны эпітэлій похвы. Такім чынам, рызыка заразіцца ВІЧ пры класічным гетэрасексуальным кантакце складае каля 7%, калі пры гомасексуальным яна набліжаецца да 100%. Не трэба шукаць палітыку там, дзе яе няма. Магчыма, калісьці метады дыягностыкі ВІЧ удасканаляцца і гэтую меру бяспекі адменяць. Да таго ж змяняюцца норавы ў грамадстве і праз анальную адтуліну (даруйце мне такія падрабязнасці) цяпер часта маюць кантакты і мужчыны з жанчынамі. Але на дадзены момант за ўсю гісторыю беларускай гематрансфузіялогіі НЕ БЫЛО ЗАРЭГІСТРАВАНА НІВОДНАГА выпадку заражэння чалавека ВІЧ пры пераліванні крыві. Гэта выдатны вынік. Шмат у чым дзякуючы гэтаму супрацьпаказанню. Таму на дадзены момант гэта не ёсць дыскрымінацыяй. Напрыклад, дыскрымінацыяй была б забарона ЛГБТ-хворым наведваць стаматолага ці нешта накшталт гэтага. Ну ці, напрыклад, забарона геям права на тое, каб быць рэцэпіентам той жа крыві. Тое ж было б дыскрымінацыяй. Таму лепей вынесці гэта з табліцы і апісаць прыкладна так, як я тут апісаў Вам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:42, 12 лютага 2014 (FET)
Проста ў людзей складаецца памылковае ўражанне, што тут некага дыскрымінуюць. Яно тлумачыцца і тым, што самі прадстаўнікі руху ЛГБТ не спрабавалі ўнікнуць у прычыны. Разумееце? Гэта не тое ж самае, што і забарона на прафесію ці дапамогу. Гэта нармальная мера бяспекі. Нельга, напрыклад, казаць, што дыскрымінуюць старога дзеда з зусім благі сэрцам, калі адмаўляюцца даць яму наркоз і аперуюць пад мясцовай анестэзіяй. Гэта каб захаваць жыццё таму дзеду. І пад "пазітыўную дыскрымінацыю" гэта таксама не падпадае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:51, 12 лютага 2014 (FET)
Палітыка ў недакладнасці і састарэласці фармулёвак, якія прыводзяць да таго, што пэўныя группы людзей абмяжоўваюцца ў сваіх правах. Змяняць нешта ў структуры табліцы не мае сэнсу, бо яна прайшла, прынамсі, праз пільны кантроль буйных раздзелаў, дзе да яе ніхто не мае нараканняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:23, 12 лютага 2014 (FET)
Маеце рацыю. 99% людзей, якія не звязаны з медыцынай, не ведаюць гэтай інфармацыі. Тады я проста зраблю зноску ў табліцы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:29, 12 лютага 2014 (FET)
Зноску на што? Я, здаецца, ужо пазначыў крыніцу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:54, 13 лютага 2014 (FET)
Сама крыніца для далёкага ад медыцыны чалавека, які ў тэорыі можа чытаць гэты артыкул, не тлумачыць прычыны дадавання гомасексуалістаў у групу рызыкі. Я дадаў у зноску кароткае тэкставае тлумачэнне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:11, 13 лютага 2014 (FET)

О-о-о-о-о-о 111111!!!!!![правіць зыходнік]

Працавітаму ўдзельніку
За рэкордную для беларускамоўнага вікі-раздзела колькасць 111111 правак!

--Pracar (размовы) 16:15, 14 лютага 2014 (FET)

Дзякуй, і дзе Вы гэта знайшлі? :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:44, 14 лютага 2014 (FET)

Гэта я Вам авансам.--Pracar (размовы) 16:47, 14 лютага 2014 (FET)

Тадэвуш Раствароўскі[правіць зыходнік]

Гляньце, калі ласка, артыкул ((Тадэвуш Раствароўскі)). Там штось не працуе катэгорыя выяў /Тадэвуш Раствароўскі/.--Pracar (размовы) 22:42, 14 лютага 2014 (FET)

Ці можаце дадаць картку-шаблон у арт. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, як у Купалаўскага тэатра разам з картай Віцебска? --Rymchonak (размовы) 15:31, 17 лютага 2014 (FET)

Аблачэнне/Адзенне[правіць зыходнік]

Слоўнік рэлігійнай лексікі падае менавіта „аблачэнне", бо слова мае больш вузкі за "адзенне" сэнс: аблачэнне -- адзенне для адпраўлення культу. Калі Вы не супраць, я адкачу Вашу праўку і вярну ў шаблон "аблачэнне„. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:33, 23 лютага 2014 (FET)

Шаблон:Партыя[правіць зыходнік]

Паважаны Сп. Уладзіслаў не маглі б Вы выправіць шаблон:Партыя і дадаць яшчэ некалькі пунктаў у яго (Аб'яднанне, Аб'яднана з..., Раскол, Раскол на..., Папярэднік, Месцаў у ніжняй палаце2, Месцаў у ніжняй палаце_параметр2, Колер). Я спрабаваў, аднак ён пасля змен не працуе належным чынам. Таксама прасіў зрабіць падобнае Сп. Максіма, аднак ён напэўна заняты па-за Вікі. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:18, 24 лютага 2014 (FET)

Параметр "Аб'яднанне з" у шаблоне ўжо ёсць, дадаў Раскол на, Папярэднік, Месцаў у ніжняй палаце 2, Месцаў у ніжняй палаце_параметр 2. Колер не дадаў, бо не зразумеў на што ён, маецца на ўвазе партыйныя колеры? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:21, 24 лютага 2014 (FET)
Дзякуй... аднак шаблон усёроўна не працуе так, як патрэбна. Не працуюць функцыі: старшыня, прэзідыум, сакратар і новыя. Наконт "Аб'яднанне/Аб'яднанне з..." Першае патрэбна для даты, другое з кім. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:41, 24 лютага 2014 (FET)
Магчыма дату варта ставіць у "Аб'яднанне з" побач з назвай партыі, бо нельга выключыць такой сітуацыі, калі партыя аб'ядноўвалася некалькі разоў (паглынаючы, напрыклад, іншую). У мяне новыя працуюць, а астатніх проста няма ў шаблоне, толькі ў форме для капіравання. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:49, 24 лютага 2014 (FET)
Я ўсё роўна не разумею чаму некаторыя пункты не працуюць ... Яны толькі адлюстроўваюцца калі правіш сам шаблон, а ў картке ня пазначаныя ніяк. --Dzianis Niadbajla (размовы) 23:17, 24 лютага 2014 (FET)
А можаце прывесці канкрэтны артыкул, дзе не парцуе той або іншы параметр карткі?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:58, 25 лютага 2014 (FET)
Калі ласка, Беларуская аграрная партыя--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:17, 26 лютага 2014 (FET)

Дапрацоўка артыкула[правіць зыходнік]

Пане Уладзіслаў, ці будзеце Вы дапісваць артыкул Сабор Святога Віта? Бо артыкул даўно ўжо вісіць на намінацыі, але з-за недапрацовак яго пакуль нельга абраць (хоць сярод адпаведнікаў на іншых мовах артыкул найлепшы). Вядома ж, дапрацоўка патрабуе часу і працы. Таму неабходна ведаць, ці збіраецеся Вы яго дапрацоўваць, ці здымаць яго з намінацыі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:32, 6 сакавіка 2014 (FET)

Здымайце, бо не магу абяцаць, што дапрацую ў бліжэйшы час. Калі дапрацую - выстаўлю зноў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:07, 6 сакавіка 2014 (FET)
Добра, тады здымаю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:46, 7 сакавіка 2014 (FET)

Пытанні на перспектыву[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, пытанне:

Ці магчыма тэхнічна адсартыраваць артыкулы храналагічна ад 1 да 30000, каб прагледзець куцыя артыкулы без крыніц і інтэрвік?
Ці магчыма тэхнічна адсартыраваць артыкулы паводле аўтарства? Цікавяць артыкулы Сакалова, бо ў яго высвятляецца шмат русізмаў, памылак.
У будучым планую дабавіць інфармацыю пра прэм'ераў Вялікабрытаніі, прэзідэнтаў ЗША, бо ў артыкулах акрамя фота карыснай інфармацыі амаль 0. Ці дапаможаце з афармленнем?
Ваша бачанне пра артыкулы "Аб'екты Месье". Там таксама амаль няма інфармацыі. Ці магчыма заліўка ботам?
Ваша меркаванне наконт ботазаліўкі населеных пунктаў Аўстрыі і камун Даніі ў далёкай перспектыве? --Rymchonak (размовы) 10:19, 7 сакавіка 2014 (FET)
Немагчыма.
Быў інструмент, але ён цяпер не працуе.
Так.
Заліўку не зробіш, гл. артыкулы ў рувікі - там не трывіяльныя звесткі, а паўнавартасны тэкст.
Малыя НП іншых краін толькі заліўкамі і трэба дадаваць, але ж мы так толкам і не навучыліся іх самі рабіць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:14, 7 сакавіка 2014 (FET)

Прывітанне! Стварыце, калі ласка, і катэгорыю "Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі" для артыкулаў і для выяў "Minsk agricultural society" (напрыклад https://be.wikipedia.org/wiki/Файл:Henryk_Weyssenhoff_-_Emblem_of_agricultural_exhibition_in_Minsk_at_1901_AD.JPG). Я не ведаю, куды аднесці МТСГ -- гэта і гаспадарчая, і грамадская, і пасля палітычная арганізацыя была. Я катэгорыі сам пасля напоўню. Дарэчы, калі грузіў выявы, то ставіў катэгорыю "Minsk agricultural society". --Pracar (размовы) 19:21, 9 сакавіка 2014 (FET)

Секцыі парталаў Новыя артыкулы і абнаўленне іх ботам[правіць зыходнік]

Добрага часу. Правер калі ласка спіс секцый парталаў на старонке майго бота. Я дадаў усё, дзе знайшоў згадванне аб такіх секцыях на парталах. Можа яшчэ дзесьці трэба? Тады дадай сам прама на старонку бота. Дзякуй. Нирваньчик (размовы) 20:04, 16 сакавіка 2014 (FET)

О, вялікі дзякуй! Абавязкова дадам іншыя старонкі :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:15, 16 сакавіка 2014 (FET)

Ужыванне артыкулаў з ТараВікі.[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, будзьце, калі ласка, уважлівым пры дадаванні артыкулаў з ТараВікі. Там з Вас адкрыта кпяць. Напрыклад, у артыкуле Паланізм у тэксце быў радок «У Чаховіча няма жыцця», а Вы яго перацягнулі ў наш раздзел, не заўважаўшы. Будзьце пільным, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:19, 17 сакавіка 2014 (FET)

Меня пацешыў гэты каментарый у тэксце :D хоць гэта і пярэчыць правілам Вікіпедыі. Там рознае сустракаецца, быў, напрыклад, каментарый пра сабаку і прэзідэнта Беларусі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:24, 17 сакавіка 2014 (FET)
Дык гэта ж вы ў гэтым разьдзеле самі напісалі. Атрымліваецца, Вы й ёсьць парушальнікам правілаў вікіпэдыі.--Liashko (размовы) 22:28, 17 сакавіка 2014 (FET)
Ага, выліў свой боль у артыкуле --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:31, 17 сакавіка 2014 (FET)

Афіцыйная просьба[правіць зыходнік]

Пане Уладзіслаў, звяртаюся да Вас з афіцыйнаю просьбаю.

  • Калі аўтаматычна перакладаеце з іншых раздзелаў, калі ласка, уважліва праглядайце іх, каб там не было бязглуздзіцы.
  • Калі ласка, устрымайцеся ад каментарыяў дзейнасці ўдзельнікаў раздзела клясычным правапісам, асабліва ў самом клясычным раздзеле.

Таксама прашу Вас нічога не адказваць на гэта паведамленне, проста прыміце да ведама. З павагаю. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:56, 18 сакавіка 2014 (FET)

Палац шэкінскіх ханаў[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў заўважыў, што зрабілі рэдырэкт Палац шэкінскіх ханаў на Палац Шырваншахаў, але ж гэта розныя рэчы: гл. ru:Дворец шекинских ханов. Выдаліце, калі ласка, рэдырэкт. --Rymchonak (размовы) 21:00, 3 красавіка 2014 (FET)

Зроблена Упс --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:07, 3 красавіка 2014 (FET)

Вітаю. Можаце стварыць Праект:Інданезія з чырвонымі спасылкамі? --Artificial123 (размовы) 09:39, 7 красавіка 2014 (FET)

Змяніце, калі ласка, колер шаблонаў, якія тычацца Інданезіі, на чырвоны. Гэта больш адпавядае сэнсу. --Artificial123 (размовы) 17:00, 9 красавіка 2014 (FET)

Спадар Чаховіч, прашу Вас адкаціць Вашыя праўкі ў артыкулах, якія тычацца Крыма (я пра прыналежнасць: яна Украінская). Як Вы бачыце, на форуме шэраг удзельнікаў выказаліся радыкальна супраць гэтага, замацаваўшы гэта аргументамі. Таму кансенсусу няма. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:38, 13 красавіка 2014 (FET)

Коста-Рыка[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці не можаце падправіць сцяг у арт.Коста-Рыка? --Rymchonak (размовы) 09:04, 16 красавіка 2014 (FET)

Істотныя артыкулы[правіць зыходнік]

Вітаю. Звярніце увагу на вось гэтую тэму. Акрамя таго, было б нядрэнна, калі б Вы скончылі працу над Насякомымі. --Artificial123 (размовы) 11:51, 23 красавіка 2014 (FET)

A barnstar for you![правіць зыходнік]

Gerald Shields leading the masses to improve Wikimedia one cosmetically fashionable photograph at a time. North Korean Fashion Watch Barnstar
Gerald Shields, founder of the North Korean Fashion Watch, awards you the North Korean Fashion Watch Barnstar for your continuing efforts to add reliable and poignant discussions about North Korean topics, such as Ri Sol-ju.

Geraldshields11 (размовы) 18:18, 28 красавіка 2014 (FET)

Пасля таго, як Вы рабілі змены ў шаблоне нп3, пачалі некарэктна адлюстроўвацца ўводзіны. Што здарылася?

Нешта не спрацавала як трэба, адкаціў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:17, 25 мая 2014 (FET)

Дынастыя/род[правіць зыходнік]

Вітаю. Спадар Чаховіч, чаму пры перакладзе артыкулаў (напрыклад Уладзіслаў Трамбіцкі) Вы ў шаблоне поле "род" перакладаеце як "дынастыя"? "Дынастыя" мае куды больш вузкі сэнс і ў абсалютнай большасці выпадкаў не падыходзіць для канкрэтных артыкулаў. --Artsiom91 (размовы) 15:05, 25 мая 2014 (FET)

Такія настройкі ў майго бота-перакладчыка, калі знайду дзе - выпраўлю. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:09, 25 мая 2014 (FET)

Да выдалення[правіць зыходнік]

Вітаю. Паглядзіце, калі ласка, гэтае абмеркаванне. Удзельнік Jeromjerom кажа, што ў яго яшчэ ёсць акаунт Керди. Наколькі я ведаю, галасаванне за дапамогай віртуалаў забаронена. У абмеркаванні пра "песню" ёсць два галасы. Думаю, гэта прамая блакіроўка. --Artificial123 (размовы) 21:37, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Футбольныя артыкулы[правіць зыходнік]

Вітаю. Дзякуй Вам за стварэнне артыкулаў пра футбалістаў. Калі не цяжка, перакладайце назвы шаблонаў кшталту "Шаблон:Бразілія на ЧС 1994" як "Шаблон:Склад зборнай Бразіліі па футболу на чэмпіянаце свету 1994", бо ў першым выпадку нават не пазначаецца, што гэта футбол.

Таксама, калі робіце праўкі кшталту гэтай, не паляніцеся праверыць яе мэтазгоднасць. Раналдаа (парт. Ronaldão) і Раналда — гэта розныя футбалісты, што лёгка бачна з інтэрвік. На чэмпіянаце свету 1994 яны гулялі пад 4 і 20 нумарамі адпаведна. Гэтую праўку я выправіў. Дзякуй. --Artsiom91 (размовы) 13:02, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Наколькі я разумею, у Вас ёсць бот. Дапоўніце ім, калі ласка, артыкул Курапаты. Усё-такі важны артыкул, а стаб. --Artificial123 (размовы) 23:39, 22 чэрвеня 2014 (FET)

Вольга Гаварцова[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, чаму ў арт.пра Вольгу Гаварцову не адлюстроўваецца здымак? --Rymchonak (размовы) 09:35, 26 чэрвеня 2014 (FET)

Неправільная назва параметра ў шаблоне. Была. Цяпер усё добра :)--Хамелка/ разм. 10:24, 26 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Rymchonak (размовы) 10:27, 26 чэрвеня 2014 (FET)

Ірландскія прозвішчы[правіць зыходнік]

Як слушна? О'Хара або А'Хара? Пакуль што мы ідзем па першым шляху, аднак лагічна, што ў сувязі са зменамі ў правілах мусіла бы быць А'Хара. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:51, 29 чэрвеня 2014 (FET)

пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент-, Тэр- у іншамоўных асабовых імёнах, якія пішуцца асобна, разам або далучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О’, Д’, якія пішуцца праз апостраф: Ібн Сіна, Бен Алі, Шах-Джахак, Мак-Доўэл, Мак-Кінлі, Сан-Мартын, Сант-Эліё, Сен-Жуст, Сент-Эцьен, Тэр-Петрасян, О’Генры, Д’Аламбер, Д’Артаньян; --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:48, 29 чэрвеня 2014 (FET)
Дзякуй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:52, 29 чэрвеня 2014 (FET)

FYI --Nemo bis (размовы) 15:09, 2 ліпеня 2014 (FET)

Горад Плунгэ[правіць зыходнік]

Маё вітанне! Учора Вы перанеслі "Горад Плунге" у "Горад Плунгэ". Чаму так? У шаблоне "гарады Літвы" не зменена "Плунге" на "Плунгэ".--Pracar (размовы) 23:41, 2 ліпеня 2014 (FET)

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э. Пра шаблон я забыўся --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:20, 3 ліпеня 2014 (FET)

Вітаю. Паглядзіце, чаму крыва ўставіліся выявы ў картку артыкула. --Artificial123 (размовы) 19:13, 6 ліпеня 2014 (FET)

Прапаную перанесці арт "Скарб (манетны)" у "Скарб", неадназначнасць не патрэба, бо скарб - гэта грашова-рэчавая схованка. --Rymchonak (размовы) 12:39, 8 ліпеня 2014 (FET)
Каб пераснесці трэба нешта дадаць пра рэчы, бо зараз у артыкуле гаворка ідзе выключна пра манеты. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:44, 8 ліпеня 2014 (FET)
Добра, распішу і дадам крыніц. --Rymchonak (размовы) 12:47, 8 ліпеня 2014 (FET)
А яшчэ ёсць артыкул Скарбы Беларусі, зробляны з майго Белорусские клады, дзе і крыніцы.--Ohlumon (размовы) 15:31, 8 ліпеня 2014 (FET)
Даў разгорнутае энцыклапедычнае вызначэнне скарба, выдаліў "фальклор", дадаў літ-ру, прашу перанесці. --Rymchonak (размовы) 08:34, 9 ліпеня 2014 (FET)

Арфаграфічнае пытанне[правіць зыходнік]

Чаму ў нас паўсюль сустракаецца варыянт «Петрапаўлаўскі(ая)?» Калі кіравацца правіламі, то трэба разглядаць гэта як складанае слова, дзе ёсць 2 карані. Такім чынам мусіла бы быць «Пятрапа́ўласкі(ая)». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:02, 13 ліпеня 2014 (FET)

Дарэчы, у правілах прадугледжана, што многім захочацца паякаць у гэтым выпадку. Адказ аб тым, што гэта рабіць не трэба, ляжыць у параграфу 7, частцы 1(старонка 12).--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:22, 18 ліпеня 2014 (FET)

Узнікла праблема з англійскім імем "Не(э)льсан". У нас то так, то гэтак. Можа, Вы ведаеце, як яно мусіць пісацца? Змякчэння, як у слове "нервы", "бізнес", мяркую, у імі не будзе. А, можа, і будзе. Таму пытанне адкрытае. Спадзяюся, што Вы дапаможаце яго вырашыць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:23, 16 ліпеня 2014 (FET)

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем...У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку. А іх няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 16 ліпеня 2014 (FET)
Ага, я ведаю. І, падаецца мне, слоўнік асабовых імёнаў яны ніколі не выдадуць. А як у БЭ пішуць? На прыкладзе Мандэлы, мяркую, варта паглядзець, бо ён 100% ёсць у БЭ. У нас Мандэла "Нэльсан". Я б таксама пісаў "Нэльсан" заўсёды. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:47, 16 ліпеня 2014 (FET)
Я не ведаю, звярніцеся да спадара Рымчонка - у яго ёсць БЭ. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:53, 16 ліпеня 2014 (FET)

Сьера-Леонэ[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце дадаць картку-шаблон для Сьера-Леонэ? --Rymchonak (размовы) 12:46, 15 ліпеня 2014 (FET)

Сп.Уладзіслаў, можаце дадаць у арт.Афрыка картку-шаблон, як у нямецкай ці рускай Вікіпедыі? --Rymchonak (размовы) 21:08, 17 ліпеня 2014 (FET)

Дубліраванне катэгорый[правіць зыходнік]

Прывітанне! Гляньце, калі ласка, і дайце параду. Ёсць катэгорыі "Гістарычныя вобласці Беларусі" і "Гістарычная геаграфія Беларусі". Ці няма там дубліравання? Ці трэба ствараць катэгорыі "Гістарычныя вобласці ВКЛ" і "Гістарычная геаграфія ВКЛ"? Бо працую над артыкулам "Белая Русь" і не ведаю якія лепей катэгорыі пакінуць. Якое выйсце? І калі ствараць, то якая вышэйшая катэгорыя?--Pracar (размовы) 22:09, 17 ліпеня 2014 (FET)

Не, дублявання няма, бо катэгорыя Гістарычныя вобласці вузкапрофільная, а Гістарычная геаграфія ўключае як гэтыя вобласці, так і гістарычны тэрытарыяльны падзел краіны. Што тычыцца арт. Белая Русь, дык яго, як і іншыя каляровыя Русі, лагічна было б аднесці да гістарычных абласцей. Аналагічна і з ВКЛ. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:15, 18 ліпеня 2014 (FET)

Шаблон:Этнас[правіць зыходнік]

Вітаю! Скажыце, калі ласка, якія былі падставы для таго, каб адкаціць мае праўкі ў гэтым шаблоне? На форуме праводзілася абмеркаванне, у выніку якога супольнасць вырашыла ўнесці ў шаблон удакладненні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:06, 23 ліпеня 2014 (FET)

Да таго ж я пачаў уносіць змены ў артыкулы. Напрыклад, у беларусы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:07, 23 ліпеня 2014 (FET)
Я адкаціў Вашу праўку. Я самастойна (уручную) пазамяняю шаблоны ва ўсіх артыкулах пра этнасы гэтак, каб яны працавалі з гэтай новай схемай. Тое, што атрымаецца, можна ўбачыць у артыкуле беларусы. Прашу Вас у будучыні не рабіць адкаты моўчкі, а прынамсі каменціраваць. Яшчэ раз нагадваю, што шаблон было вырашана замяніць не з бухты-барахты, але з прычыны таго, што ў ім быў шэраг некарэктных і ненейтральных фармулёвак, прычым абмеркаванне адбывалася на форуме каля месяца, многія чальцы супольнасці выказваліся (Вы ў тым ліку). Пагатоў, калі я падводзіў вынікі абмеркавання, я размяшчаў спасылку на Вашу старонку так, каб у Вас загарэлася чырвоная адзінка і Вы ўбачылі іх. Затым паступіла заўвага ад удзельніка Працара. Вы жа ніякіх негатыўных каментарыяў наконт прапаноў не пакідалі. Улічваючы ўсё гэта, адкат маіх правак без тлумачэння выглядаў крыху дзіўна. Дадам яшчэ і тое, што глабальна інфармацыя не памянялася ў шаблоне-картцы, але адназначна стала больш карэктнай і дакладнай. Больш таго, гэта шаблон нарэшце мусіў бы вырашыць праблему існавання ў нашай Вікі адначасова некалькіх артыкулаў пра нацыі і народы (глядзіце артыкулы беларусы, рускія і яванцы —> паўсюль розныя шаблоны).Карацей, каб не дубляваць сюды Форум, раю Вам яшчэ раз азнаёміцца з яго зместам, хаця, упэўнены, Вы гэта ўжо зрабілі. З павагай і лёгкім здзіўленнем, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:17, 23 ліпеня 2014 (FET)
Якія падставы? Шаблон зламаны і працуе толькі ў адным артыкуле - вось якія падставы. Калі ўважліва паглядзець абмеркаванне на форуме, то яно ўяўляе сабой "сам прапанаваў, сам з сабой абмеркаваў, сам для сябе падвёў вынік", тым больш ніхто не падтрымліваў такое радыкальнае змяненне, якое закранула нават памер літр параметраў. Навошта? Для каго? Калі вы бераце на сябе адказнасць і падводзіце вынік, то, будзьце ласкавы, спачатку падумаць не пра нейкія неістотныя праблемы накшталт як называецца шаблон і з якой літары пішацца назва параметру (бо гэта бачаць толькі рэдактары, а не чытачы), а пра зручнасць - большасць шаблонаў-картак капіравалісь, капіруюцца і капіравацца будуць з рувікі, і ваша задача не толькі не ўскладніць працу іншых удзельнікаў, але палегчыць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:11, 23 ліпеня 2014 (FET)
Шаблон не паламаны. Ён працаваў. Трэба было толькі памяняць яго ў артыкулах пра этнасы. Я не разумею чаму ”сам сабе” прапанаваў. Удзельнік:Frantsishak, Удзельнік:Artificial123, Удзельнік:Economico-geographer, Удзельнік:Pracar і іншыя, каго не ўспомніў, пагадзіліся на тым, што шаблон некарэктны. Я жа проста ўзяў ініцыятыву па выпраўленні ў свае рукі. Вы можаце змяніць шаблон так, каб ён працаваў без неабходнасці ручнога выпраўлення ва ўсіх этнаартыкулах? Калі так, то зрабіце гэта. Калі не, то не замінайце іншым удзельнікам рабіць гэта рукамі. Шаблон некарэктны -- гэта факт. Калі Вы не шануеце мае памкненні да яго выпраўлення, то праявіце павагу да іншых людзей, якія згадзіліся з тым, што гэты шаблон больш уводзіць у зман, чым дае інфармацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:50, 23 ліпеня 2014 (FET)

Хай шаблоны калькуюцца з РуВікі, калі яны правільныя (такіх большасць, дзякуй Богу). Але гэты не з іх ліку. Ці дае шаблон адказ на наступныя пытанні?

  1. Як размежаваць этнічную мову і мову, якой народ карыстаецца?
  2. Як удакладніць розніцу між канфесіяй і рэлігіяй?
  3. "Уваходзіць у" -- як зразумець гэта? Уваходзіць у групу мёртвых народаў, народаў усходняй Еўропы, у субэтнічную групу?
  4. Дзе мяжа "роднаснасці" між нацыямі? Гэта навуковы тэрмін -- роднаснасць?

Не, не дае адказаў. Таму шаблон мусіць быць выпраўлены. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:59, 23 ліпеня 2014 (FET)

А гэта ўсё важна, бо праз адсутнасць тых змен артыкул пра кожную нацыю не мае стандартаў. Армяне, Беларусы, Яўрэі -- адныя з нямногіх прыкладаў двайных стандартаў пры запаўненні картак. Калі Вы супраць радыкальных змен, то дапамажыце зрабіць гэта нерадыкальна, а не знішчайце плён майго 2-хгадзіннага сядзення за кампʼютарам адным клікам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:06, 23 ліпеня 2014 (FET)

Я прапаноўваю наступны варыянт: Вы здымаеце шаблон з аховы, я дадаю туды некалькі дробных змен, як то "Іншыя папулярныя мовы" (гэта будзе дадатковы радок, а не замена існуючага, таму шаблон будзе працаваць ва ўсіх артыкулах), перайменаванне раздзела "мова„ ў "Этнічныя мовы" (без замены тэксту для капіравання, таму шаблон будзе працаваць, але подпіс радка зменіцца). Аналагічна з "Рэлігія": робім з яе "Традыцыйныя рэлігіі і канфесіі" без змен у тэксце для капіравання. Ну і замест "паходжання" ставім „этна-моўную супольнасць", а замест "Уваходзіць у" "этна-моўная субсупольнасць". Памер літар не змяняецца, дакументацыя для шаблона (радкі для капіравання) таксама. Таму яно будзе працаваць ва ўсіх артыкулах без неабходнасці ручных замен. Учора я пра такі варыянт не ведаў. Калі б ведаў, то шаблон бы змяніўся без паломкі. Што Вы адкажаце на маю такую прапанову? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:32, 23 ліпеня 2014 (FET)

Паспрабуйце для пачатку стварыць шаблон сваёй мары на асобнай старонцы (напрыклад, тут), захаваўшы ў ім усе параметры {{Народ}} без змянення памеру іх першых літар. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:39, 24 ліпеня 2014 (FET)
Я паспрабую, як з працы вярнуся. Вы толькі правільна зразумейце: у мяне няма мэты праводзіць у Вікі каласальныя рэформы і рэвалюцыі, але дзе-нідзе сустракаеш хібы -- на першы погляд, можа, і не вельмі значныя, але скажаючыя інфармацыю -- і хочаш іх выправіць дзеля паляпшэння ўзроўню якасці раздзела. Да таго ж дадам (ужо казаў пра гэта Вользе Хамелцы), што ў нас вельмі мала інструкцый па працы (службовых артыкулаў). Вось тут, мяркую, калька з РуВікі была бы вельмі і вельмі дарэчы. А к Вам звяртаю толькі просьбу пісаць тлумачэнне (хаця б 1-2 словы) пасля адкату, бо адкат без тлумачэння (нават калі ён справядлівы) успрымаецца як непавага. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:19, 24 ліпеня 2014 (FET)
Ну я штосьці стварыў. Яно падобнае да таго, што шацеў бы бачыць. Праўда чамусьці дакументацыя (створаная мною да шаблона) не адлюстроўваецца ў ім. Адзіная рэч, якую я не змог стварыць — дасягнуць таго, каб уверсе шаблона карцінкі і подпісы да іх выглядалі так, як у АнглаВікі, а не ў РуВікі, бо ў РуВікі ідзе спачатку мяшанка карцінак, а ніжэй мяшанка тэксту. Мяркую, усё ж зручней, калі кожны подпіс знаходзіцца пад асобнай карцінкай. Я не ведаю, як гэта зрабіць... Ну і не ведаю, як праверыць гэты шаблон. Карацей, чакаю Вашых водгукаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:43, 24 ліпеня 2014 (FET)
І што далей рабіць з гэтым тэст-шаблонам? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:15, 25 ліпеня 2014 (FET)
Праверыць можна ва ўласнай пясочніцы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:28, 25 ліпеня 2014 (FET)
Я пачаў гуляцца з ім у пясочніцы: чамусьці паказваецца гэтак жа, як і існуючы шаблон (дадатковых радкоў не бачна, а тыя, якія ёсць, маюць старыя назвы). Калі Вам не вельмі цяжка, то я быў бы дужа ўдзячны, калі б Вы паглядзелі, у чым сутнасць такой праблемы. Вось сам шаблон. Але нарыхтоўку для капіравання я бяру адсюль. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:14, 26 ліпеня 2014 (FET)

Мне не зразумела да чаго вы хіліце. Акрамя падкатэгорыі Праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці паводле раёнаў тут будзе мабыць яшчэ Праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці паводле гарадоў абласнога падпарадкавання? --JerzyKundrat (размовы) 18:41, 25 ліпеня 2014 (FET)

Гарадоў абласнога падпарадкавання занадта мала для асобнай катэгорыя. У катэгорыю будуць уваходзіць яшчэ катэгорыі храмаў дзвюх праваслаўных епархій, а таксама праваслаўныя храмы вышэйзгаданых гарадоў (Праваслаўныя храмы Брэста і Праваслаўныя храмы Баранавіч). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:34, 25 ліпеня 2014 (FET)
ОК, пабачым як хутка гэтую катэгорыў ўдасца разбудаваць. --JerzyKundrat (размовы) 20:49, 25 ліпеня 2014 (FET)

Усё тыя ж шаблоны[правіць зыходнік]

Я ўяўляю цяпер, якім чынам змяняць шаблоны. Калі выйду з Вікі-адпачынку (17 жніўня), паспрабую акуратненька зрабіць гэта ў нашых этнічных шаблонах па прапанаваным Вамі варыянце. Калі штосьці пойдзе не так, то проста адкачу іх да той версіі, якая зараз добра працуе. Бо, так званая, пясочніца не дае поўнага ўяўлення пра тое, як яно будзе за яе межамі. Проста Вас папярэджваю на ўсялякі выпадак. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:39, 1 жніўня 2014 (FET)

Вы можаце тэсціць свой шаблон, напрыклад, на старонцы размоў вашай пясочніцы, а калі Вікіпедыя не разумее, што гэта шаблон, то можаце перанесці яго пад назву {{Этнас/тэст}}--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:04, 1 жніўня 2014 (FET)
ОК, але праблема ў тым, што мае пясочніца аўтаматычна выкарыстоўвае шаблон "Народ" (або "Этнас"), які ў нас зараз ёсць у раздзеле. Яна не бачыць мой шаблон "Этнас/тэст", бо тэкстоўка (якую капіруеш і ўстаўляеш) у абодвух шаблонаў амаль аднолькавая. Вы можаце дапамагчы разабрацца з гэтым? Бо я не разумею, чаму яна не падхоплівае мой шаблон-тэст, бачучы замест яго шаблон, які ё ў артыкуле "Шведы", напрыклад. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:16, 1 жніўня 2014 (FET)
Вось, гляньце, пане Ігар. Вы так хацелі зрабіць? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:24, 1 жніўня 2014 (FET)
Амаль так. Толькі замест сцяга мне хацелася бы бачыць партрэты знакамітых прадстаўнікоў з подпісамі (толькі як у АнглаВікі, бо ў РуВікі ё кіпа партрэтаў і кіпа подпісаў, а прыгажэй, калі адно пад адным) і рэлігію я раю пісаць так: Хрысціянства (каталіцтва, пратэстанцтва). Дзякую шчыра за дапамогу! :-) Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:06, 2 жніўня 2014 (FET)

Вось старонка з маёй пясочніцы. Прыкладна так гэта будзе выглядаць. Што скажаце, спадар Уладзіслаў? Вядома, што запоўнена абы як, але я проста хацеў, каб быў бачны агульны сэнс змен. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:15, 2 жніўня 2014 (FET)

Я апошнім часам не ў тэме, але цешыць, што старыя параметры захваны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:17, 2 жніўня 2014 (FET)
Ці можаце Вы тады зрабіць тэставы шаблон шаблонам асноўным, то бок неяк злучыць два шаблоны ў адзін? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:23, 2 жніўня 2014 (FET)
Будзе прасцей, калі Вы самі скапіруеце змест новага шаблону ў стары (прынамсі тады праўка будзе вашага аўтарства), а я тады выдалю тэставую старонку --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:48, 2 жніўня 2014 (FET)
Ура! Скапіраваў — усё працуе: праверыў на прыкладзе артыкула "шведы". Дзякуй Вам вялікі за інструкцыі і супрацоўніцтва. Можаце выдаляць "шаблон:этнас/тэст" ды дакументацыю да яго, бо я такіх паўнамоцтваў не маю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:49, 3 жніўня 2014 (FET)

Памылкі ў назвах катэгорый[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Уладзіслаў. У нас вельмі шмат катэгорый з аднатыпнымі памылкамі ў назве:

  • "... паводле алфавіту" (трэба "... паводле алфавіта", бо р. скл. "алфавіта")
    • Дарэчы, можа называць такія катэгорыі на ўзор "... па алфавіце"? Усё адно трэба мяняць, а так трохі карацей.
  • "узнагароджаныя нейкім медалем (а трэба "узнагароджаныя нейкім медалём", бо ў тв. скл. "медалём").

Што з імі рабіць? Бо артыкулаў у іх вельмі шмат. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:24, 1 жніўня 2014 (FET)

З першым не ведаю што рабіць - такая назва катэгорый была даўно ўзгоднена супольнасцю, хоць памылка і відавочная. Супраць пераносу пад "... па алфавіце", бо тады трэба змяняць назвы ўсіх падобныя катэгорыі ...паводле гарадоў, ...паводле краін і г.д. Што тычыцца медалёў, то над імі патроху працую ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:48, 1 жніўня 2014 (FET)
А ці можна зрабіць так:
  1. Стварыць (ботам) спіс усіх катэгорый, якія ў назве маюць "паводле алфавіту"
  2. У кожнай такой катэгорыі ва ўсіх артыкулах (у зыходным тэксце) павыпраўляць (ботам) на "паводле алфавіта"
  3. Прабегчы (ботам) па ўсіх картках і павыпраўляць у зыходным тэксце на "паводле алфавіта"
  4. Пасля паствараць (ботам) адпаведныя катэгорыі "паводле алфавіта"
  5. Далей уручную павыдаляць катэгорыі "паводле алфавіту".
Што з гэтага можна зрабіць, а з чым будуць праблемы? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:38, 2 жніўня 2014 (FET)
Першыя пункты бот зробіць, але трэба неяк абмеркаваць гэтыя выпраўленні з супольнасцю, каб потым не было праблем і пытанняў. 5 і 6 пункты адпадаюць, бо цяпер катэгорыі можна пераносіць - на жаль, гэта адзінае са спісу, што я не ўмею рабіць ботам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:45, 2 жніўня 2014 (FET)
Думаю, дастаткова паведаміць на форуме, што правільна будзе "паводле алфавіта" і спаслацца на слоўнікі (я магу гэта зрабіць). Ці Вы хочаце памяняць сістэму наймення? (напрыклад, замяніць "паводле" на "па")?
А проста ствараць старонкі катэгорый Ваш бот можа? Пры гэтым зыходны тэкст катэгорыі можна проста капіраваць (абавязкова выпраўляючы ў зыходніку на "паводле алфавіта"). Няправільныя катэгорыі потым выдалім рукамі (тут я таксама гатоў папрацаваць).
Чым я магу Вам дапамагчы? (не ботам, бо бота пакуль не маю). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:12, 2 жніўня 2014 (FET)
Пачніце з паведамлення на форуме, а я пашукаю як пераносіць ботам катэгорыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:22, 2 жніўня 2014 (FET)
Паведамленне на форуме напісаў. Калі бот будзе гатоў, калі ласка, дайце мне знаць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:15, 3 жніўня 2014 (FET)

Памылка ў самім беларускім інтэрфейсе праекта[правіць зыходнік]

Шаноўны Уладзіслаў, паведамляю Вам пра тое, што сёння падчас даглядальніцтва знайшоў граматычную памылку ў беларускім інтэрфейсе Вікіпедыі, а менавіта: (сочаць 2 актыўных удзельніка). Так як гэта Вінавальны склон і беларуская мова, то мусіць быць так: (сочаць 2 актыўныя ўдзельнікі). Ці не маглі б Вы гэта выправіць, бо я яшчэ не дарос да выпраўлення самога інтэрфейсу сайта. P.S. Удалы час для Балгарскага тыдня: упэўнены, там адпачывалі многія Вікі-рэдактары (мне дык пашанціла). Раю пачаць з Несебра як аб'екта сусветнай спадчыны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:41, 20 жніўня 2014 (FET)

Быццам бы выправіў. P.S. Дзякуй, вось і далучайцеся да напісання артыкулаў пра Балгарыю :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:54, 20 жніўня 2014 (FET)
ОК, я бяру Несебр. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:56, 20 жніўня 2014 (FET)

Цары Балгарыі[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што ў артыкулах аб царах Балгарыі ў картцы чамусьці паўтараецца "Цар Балгарыі Балгарыі". Таксама ці не маглі б растлумачыць, чаму Вы аддалі перавагу варыянту "Іаан-Аляксандр", калі так толькі ў рускай вікіпедыі (таксама незразумела чаму). --Artsiom91 (размовы) 15:23, 21 жніўня 2014 (FET)

Я ўжо заўважаў гэту праблему з іншымі царамі, чамусьці параметр "краіна" дадаецца да тытула, таму яго трэба выдаляць. Што да Іаана-Аляксандра - праўце смела. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:33, 21 жніўня 2014 (FET)
А ў шаблоне {{Акруга Інданезіі}} чамусьці дадаецца мова. --Artificial123 (размовы) 16:24, 21 жніўня 2014 (FET)

Балгарскія абшчыны. Назвы[правіць зыходнік]

Звяртаю ўвагу на тое, што ў РуВікі ёсць звычка ставіць злучкі там, дзе гэта не трэба. Напрыклад, Абшчына Долні Чыфлік у іх чамусьці мае злучок. Ці цар Іван Аляксандр у РуВікі таксама са злучком. Відавочна, што ён тут не патрэбны. Звяртайце на гэта ўвагу. А яшчэ я зараз засеў у цяжкіх роздумах: Абшчына Паморые (палітарная транслітарацыя) або Абшчына Памор'е (для беларускага вуха больш звыклы варыянт, але, пэўна, не зусім правільны з пункту гледжання транслітарацыі). Дык што Вы параілі бы рабіць з Паморыем/р'ем? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:49, 21 жніўня 2014 (FET)

У беларускай мове праз злучок пішуцца ўсе састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб'ектаў (Чэске-Будзяёвіцэ, Старэ-Места, Пераяслаў-Хмяльніцкі і да т.п.), таму і Долні-Чыфлік, і Стара-Загора, і Вяліка-Тырнава будуць са злучком. Назва Паморые ёсць у БЭ. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:41, 21 жніўня 2014 (FET)
Ого! А як жа Старыя Дарогі? Мар'іна Горка? Ну, дапусцім, яны беларускія, таму на іх правілы не дзейнічаюць. А што з рускімі Вялікімі Лукамі? Па-мойму, ці з правіламі, штосьці не так, ці я чагосьці не разумею. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:24, 21 жніўня 2014 (FET)
Можа, я блытаю складаныя і састаўныя словы? Але нават у такім выпадку як балгарская, так руская мова падпадаюць пад азначэнне «славянскія» з правілаў. Таму тут мусіць быць ці Вялікія-Лукі і Долні-Чыфлік, ці Вялікія Лукі і Долні Чыфлік. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:26, 21 жніўня 2014 (FET)
Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з'яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам, таму Вялікія Лукі, але Долні-Чыфлік (быў бы Дольным Чылфікам — пісаўся бы без злучка) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:37, 21 жніўня 2014 (FET)
Але, шаноўны Уладзіслаў, з пункту гледжання беларускай мовы, рускае "Великие" (г. зн. Вялікія) такое жа замежнае слова, як і балгарскае "Долни" (г. зн. Ніжні). Ці я не правы? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:46, 21 жніўня 2014 (FET)
За такімі падрабязнасцямі звяртайцеся ў НАН, напэўна ж ёсць розніца, калі мы выкарыстоўваем Вялікія, а не Вялікіе --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:56, 21 жніўня 2014 (FET)
Прычыны, мяркую, звязаны з каланіяльнай ментальнасцю значнай часткі беларусаў, якія не ўспрымаюць рускую мову замежнай, а беларускую — цалкам самастойнай. Упэўнены, накіруй я зварот у НАН з запытам, чаму менавіта так, яны бы не змаглі мне адэкватна адказаць, або спаслаліся б на тое, што ў межах трох усходнеславянскіх моў можна вольна перакладаць, а не транслітараваць (таксама такі прывід "трыадзінства"). Дарэчы, на старонцы размоў Юлія Цімашэнка я ўжо казаў, што з украінскай мовы яе прозвішча будзе перакладацца на беларускую як Тымашэнка (бо ўкраінскае "и" гучыць як "ы" ў беларускай мове), аднак мне ніхто не адказаў. Добра, будзем рабіць па БелЭн... А Цімашэнку перанесці ці не кранаць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:18, 21 жніўня 2014 (FET)

А, ведаеце, я толькі што напісаў ім электронны ліст. Мне цікава, што прыдумаюць у адказ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:22, 21 жніўня 2014 (FET)

Мне прыйшоў адказ з Акадэміі Навук. Ён грунтоўна зменіць наш падыход да многіх раздзелаў. Выкладваю на Форум. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:34, 10 верасня 2014 (FET)

Важная прапанова[правіць зыходнік]

Я зараз займаўся ўдасканальваннем артыкулаў пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. І вось, што я заўважыў: у артыкулах пра гарады і вёскі ў складзе розных раёнаў у шаблоне-картцы выскокваюць дзве карты: карта Беларусі і вось такі жах (для кожнай вобласці ён свой): вось такі жах.

Я вырашыў азнаёміцца з тым, як гэта пытанне вырашаюць у РуВікі, і прыйшоў да высновы, што ў іх усё зроблена ў разы больш рацыянальна: акуратненькая, ў мінімалістычным Вікі-стылі, карта вобласці, дзе акрэслены ўсе раёны:.

Шаноўны Уладзіслаў, я прапаноўваю нам зараз скалькаваць з РуВікі. На тое ёсць шэраг прычын:

  • хай у дзяржаве нашай ёсць білінгвізм, яму не месца ў беларускамоўным раздзеле Вікіпедыі, а карта падпісана па-руску;
  • гэта дарожная карта, якая не дае ўяўленне пра ўзаемнае знаходжанне раёнаў, такім чынам яе інфарматыўнасць роўная нулю;
  • так як гэта дарожная карта, лініі і стужкі толькі блытаюць чытача: калі ён захоча даведацца, як туды ехаць, ён скарыстаецца гугл-мэпсамі або іншымі картаграфічнымі сэрвісамі.

Ці не маглі б Вы здзейсніць замену гэтых графічных файлаў для ўсіх 6 абласцей? Бо шаблон "гарады" закрыты для рэдагавання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:43, 23 жніўня 2014 (FET)

Гэта карта ніколі не прызначалася для артыкулаў пра раёны або населеныя пункты, а замяняе рэльефную карту вобласці, якой не існуе.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:45, 23 жніўня 2014 (FET)
Прашу прабачэння, Уладзіслаў, я Вас не зусім разумеў... Я меў на ўвазе тое, што ў нас нейкая, кажучы слэнгам, "левая" карта для пазначэння аб'ектаў (гарадоў, вёсак, рэк і г. д.) у межах абласцей існуе. І прапанаваў замяніць яе на карту з РуВікі, якая па шэрагу крытэрыяў мне падаецца лепшай. Гэта магчыма? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:30, 23 жніўня 2014 (FET)
І нашто ў артыкуле пра раку падзел на раёны? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:26, 23 жніўня 2014 (FET)
Цалкам з Вамі згодны, што для рэк гэта не трэба. Менавіта таму для рэк у нас існуе вось гэты шаблон (глядзіце картку). Як бачыце, страхоцця аўтамабільнага рускамоўнага там няма. Але згадзіцеся, што для гарадоў і населеных пунктаў мець такую карту з раёнамі неабходна. Да таго ж мяне вельмі абурае яе рускамоўнасць: у нас беларускамоўны, а не білінгвальны праект. Я пераканаў Вас, што трэба зрабіць замену? Калі шчыра, я бы Вас не напружваў гэтым, але я не маю права рэдагаваць гэты шаблон, бо ён "крытычны", г. зн. рэдагаваць яго могуць толькі адміны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:58, 23 жніўня 2014 (FET)
Вы першы, хто звяртаецца з такой прапановай, супольнасць накуль не праяўляла незадаволенасці, таму прапаную Вам звярнуцца на Форум з гэтай праблемай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:16, 24 жніўня 2014 (FET)

ОК, звярнуся. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:27, 24 жніўня 2014 (FET)

Ботазамены "цераз" на "праз"[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Уладзіслаў. Заўважыў, што Ваш бот усюды замяняе прыназоўнік "цераз" на "праз". Аднак гэтыя прыназоўнікі не зусім тоесныя па сваіх значэннях. У прыватнасці, пра розныя пераправы лепш казаць "цераз раку". Каб не быць галаслоўным, даю спасылкі на тлумачальны слоўнік: цераз (гл. 1-е значэнне), праз.

Калі ласка, прыбярыце гэту замену з Вашага бота. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:41, 29 жніўня 2014 (FET)

Зроблена--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:35, 4 верасня 2014 (FET)

Шаблон: пераклад з іншай вікі[правіць зыходнік]

Вітаю, Уладзіслаў!

Стварыце, калі ласка, шаблон, што артыкул з'яўляецца перакладам з іншамоўнага раздзела, для славацкай Вікіпедыі. Я ўставіў туды ск замест бе-х-олд (вядома, усё без памылак, проста мне зараз лянота ўключаць лацінскую раскладку) і дадаў спасылку на адпаведны артыкул, але чамусьці адлюстраванне ў перадпаказе было некарэктным... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:48, 4 верасня 2014 (FET)

Код мовы ўказваецца лацінкай і ніяк інакш --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:34, 4 верасня 2014 (FET)
Я і ўказаў яго лацінкай. Гэта я Вам кірыліцай напісаў... Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:11, 4 верасня 2014 (FET)
Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:27, 4 верасня 2014 (FET)
О, дзякуй. Цяпер запрацавала. Не ведаю, што Вы змянілі, але зараз усё проста выдатна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:47, 4 верасня 2014 (FET)

Што зрабіць[правіць зыходнік]

Паглядзіце на старонку «Што зрабіць». Трэба дадаць артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 10:20, 4 верасня 2014 (FET)

Ок, абы пісалі :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:34, 4 верасня 2014 (FET)
Сп. Kalinowski актыўна піша. --Artificial123 (размовы) 11:48, 4 верасня 2014 (FET)

Вітаю яшчэ раз. Я заўважыў, што на Wikidata нарэшце дадалі статусы добрых і выдатных артыкулаў. А тэксты {{Link GA}} і {{Link FA}} цяпер будуць выдаляцца? --Artificial123 (размовы) 12:14, 4 верасня 2014 (FET)

Калі б выдалялі, то ўжо б выдалілі, як гэта было з інтэрвікамі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:28, 4 верасня 2014 (FET)
У англічан выдаляюць. --Artificial123 (размовы) 12:36, 4 верасня 2014 (FET)

Габрава і Ханой[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце дадаць картку-шаблон у балгарскі Габрава і кліматычную табліцу ў Ханой паміж раздзеламі "Гісторыя" і "Архітэктура"? --Rymchonak (размовы) 13:38, 5 верасня 2014 (FET)
Добры дзень, сп.Уладзіслаў!

Зараз пераглядаю ўсе артыкулы, створаныя А.Сакаловым. Выпраўляю арфаграфію і выстаўляю на выдаленне старонкі з сумнеўнай значнасцю. Калі ласка, калі ёсць час і жаданне, дадайце карткі-шаблоны ў наступныя артыкулы:

Пасёлак Краснае
Сяло Парканы
Сяло Суклея
Пасёлак Новаціраспальскі
Сяло Нова-Катоўск
Сяло Мерэнешты

Калі не, буду выстаўляць спісам на выдаленне. --Rymchonak (размовы) 15:35, 9 верасня 2014 (FET)

Праблемы з-за коскі, напрыклад, тут.--Хамелка/ разм. 18:16, 9 верасня 2014 (FET)

Крымскае галасаванне[правіць зыходнік]

Вітаю!

Я паспрабаваў падвесці вынікі крымскага галасавання, бо яно ўжо даўно як скончылася. Аднак я не маю правоў адміністратара, каб адкрыць для рэдагавання чальцам Супольнасці артыкулы пра Украіну. Вядома, што іх трэба забараніць рэдагаваць ананімам, аднак, мяркую, што ў нашай супольнасці кансэнсус ёсць: хто хацеў, той прагаласаваў. Ці не маглі б Вы іх разблакіраваць? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:23, 16 верасня 2014 (FET)

Што думаеш пра гэта?--Хамелка/ разм. 18:13, 18 верасня 2014 (FET)

Лацінская літара A была --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:26, 18 верасня 2014 (FET)

У польскай мове націск падае на перадапошні склад. Нешта не так, здаецца мне, з пераносам. --JerzyKundrat (размовы) 23:25, 26 верасня 2014 (FET)

Пра націск я ведаю, але такая форма ў ТКП --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:28, 26 верасня 2014 (FET)
ОК, аказваецца ў паслянаціскным складзе таксама пішам "-ён-". --JerzyKundrat (размовы) 23:42, 26 верасня 2014 (FET)

Наконт Чэха-бота[правіць зыходнік]

Мучанік/пакутнік[правіць зыходнік]

Шаноўны спадар Уладзіслаў, Чэха-бот — добрая штука і часта дапамагае. Аднак канкрэтна зараз ёсць да яго заўвага: наладзьце яго, калі ласка, так, каб ён не замяняў слова "пакутнік" на слова "мучанік". Справа ў тым, што «мучанік за беларускую ідэю» — файная форма, якая цалкам літаратурная. Але ў рэлігійным сэнсе ўжываецца толькі слова «пакутнік» у значэнні «чалавек, які сваёй смерцю ці пакутамі засведчыў моц сваёй веры». Крыніца гэтага — слоўнік рэлігійнай міжканфесійнай лексікі беларускай мовы. Раней ужываліся абодва варыянты, але, дзякуй Богу, слоўнік усё ж расставіў усе кропкі над "і". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:14, 5 кастрычніка 2014 (FET)

Я прасядзеў палову дня, фільтруючы артыкулы і замяняючы гэту тэрміналогію. Да таго ж змяніў адпаведным чынам катэгорыі. Таму дужа дзіўна глядзець на тое, як Чэха-бот хуліганіць. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:16, 5 кастрычніка 2014 (FET)
Мучанік і пакутнік у тлумачальным слоўніку з'яўляюцца сінонімамі, калі гаворка ідзе пра кагосьці, хто перанёс ці пераносіць якія-н. мукі/пакуты, але ў мучаніка ёсць іншае значэнне кананізаваны царквой святы, які перанёс цяжкія мукі за веру, якога няма ў пакутніка. У такіх выпадках, калі слоўнікі пярэчаць адзін аднаму, трэба выносіць пытанне на форум.
P.S. Ці ёсць у слоўніку вялікапакутнік і свяшчэннапакутнік? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:22, 5 кастрычніка 2014 (FET)
Не, слоўнік не дае ў якасці асобных артыкулаў вяліка- і свяшчэннапакутнікаў. У ім проста адсутнічае слова "мучанік", у апісанні святых там ужываюць слова "пакутнік". Маюцца, аднак, артыкул "пакуты Хрыстовыя", а таксама артыкул "пакута". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:43, 5 кастрычніка 2014 (FET)

«» у назве артыкулаў[правіць зыходнік]

Дарэчы, чаму ў нас (ды ўвогуле на Вікіпедыйных прасторах на многіх мовах) артыкулы, якія маюць у сваёй назве некаторыя ўласныя імёны (творы мастацтва, станцыі метро і г. д.) і па правілах мусяць падавацца ў двукоссі, падаюцца без двукосся? Напрыклад, мы маем артыкул Станцыя метро Купалаўская, Мінск, хаця па правілах мусіла бы быць Станцыя метро «Купалаўская», Мінск. У той жа момант артыкул Герб «Любіч» называецца правільна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:53, 6 кастрычніка 2014 (FET)

Вікіпедыйныя правілы наконт наймення артыкулаў пра геаграфічныя аб'екты не прадугледжаваюць двукоссяў для ўласных імёнаў пасля ключа (горад, станцыя метро, касмадром), творы мастацтва тым больш нідзе ў двукоссі не бяруць (нават у БЭ). Што тычыцца гербаў, то ў вікі шмат нейкіх архаічных традыцый і непісаных правілаў, напрыклад, пакідаць дату пачатку выдання газеты або часопіса ў дужках, калі ва ўсіх іншых выпадках дата пішацца праз коску. Як і чаму? Мне не вядома. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:30, 6 кастрычніка 2014 (FET)
А мне як раз вядомы прынцып: даты выдання дакументаў заўжды падаюцца ў дужках у назвах артыкулаў па-за межамі Вікі. Прынамсі ў тых крыніцах, якія я чытаў: за ўвесь свет адказваць не магу. Мяркую, у нас прынята вызнаваць перыядычныя выданні за дакументы))) У прынцыпе, гістарычна газеты і выраслі з розных пракламацый і лістовак, якія можна лічыць дакументамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:54, 6 кастрычніка 2014 (FET)

Ігрок/гулец[правіць зыходнік]

Чаму Чэха-бот замяняе гульца на іграка? у адпаведнасці з гэтым слоўнікам слова «гулец» за размоўнае вызнае толькі Кандрат Крапіва — чалавек, да якога трэба ставіцца з вялікай насцярожанасцю ў лінгвістычным плане. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:24, 6 кастрычніка 2014 (FET)

Акадэмічны слоўнік [5], але пытанне спрэчнае і абмеркаванні не даюць якіх небудзь вынікаў, можаце напісаць ліст у НАН (тады ўжо можна заадно спытаць і пра браму-вароты, брамнікаў-варатароў, нападнікаў-нападаючых і г.д.) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:35, 6 кастрычніка 2014 (FET)
Уладзіслаў, я чуў, што брама нагадвае арку (мае зверху перакладзіну/перамычку/перакрыцце), а вароты не маюць. Мяркую, з гэтай прычыны пад футбол лепей пасавала бы "брама". Каментатары на БТ ужываюць варыянты, якія не супадаюць з рускай мовай: брамнік, брама, нападнік. Але гэта можа быць звычайнай рэакцыяй на русіфікаванасць Беларусі і плынню моды на словатворчасць. Зрэшты, архітэктар, па-мойму, Вы, а не я, таму, магчыма, я памыляюся наконт брамы і варотаў. Наконт зваротаў у НАН: тое файная справа, але ўсё ж гэта трэба рабіць радзей, каб не раздражняць паноў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:00, 6 кастрычніка 2014 (FET)

Як мяркуеце?[правіць зыходнік]

Англійскае прозвішча Huntington як бы Вы транслітаравалі? Вядома, што першая літара мусіць быць "Г", але ёсць два варыянты: Гантынгтан і Ганцінгтан. Я мяркую, што мусіць быць цвёрдае "т", хаця ў палякаў і ва ўкраінцаў яно ў выпадку з гэтым прозвішчам мяккае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:12, 8 кастрычніка 2014 (FET)

Хантынгтан (Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў, і для яе характэрна цвёрдасць зычных [d] і [t]; Існуе варыятыўнае напісанне імёнаў з зычным [h] (Henry – Хенры/Генры)[6], але тут я бы напісаў Х, бо варыянт з Г сустракаецца толькі ў публікацыях тарашкевіцай) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:28, 8 кастрычніка 2014 (FET)
Добра, хай будзе Хантынгтан. Варыятыўнасць падам у прэамбуле і перасылкамі. Прычыны для "х", якія мяне пераканалі: 1) падабенства да РуВікі (артыкулы будуць пра ўрача і хваробу, а ступень русіфікаванасці медыцыны пераўзыходзіць нават войска); 2) англійская мова (гэта галоўная прычына, бо ў выпадку з, напрыклад, нямецкай мовай я бы пісаў толькі "г" з прычыны ідэнтычнасці гукаў). Дзякую Вам за кансультацыю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:34, 8 кастрычніка 2014 (FET)

А што наконт "W" у пачатку асабістых англійскіх імёнаў? У ці В? Ёсць і такія, і гэтыя артыкулы ў нашай энцыклапедыі. Як правільна? Вільям? Уільям? Вільямс? Уільямс? Уіліс? Віліс? Ці ёсць стандарт? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:55, 9 кастрычніка 2014 (FET)

Няма, трэба глядзець традыцыйнае або найбольш ужывальнае напісанне (наўрад ці сучасныя спевакі ці акцёры маюць пра сябе артыкул, напрыклад, у БЭ) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:05, 9 кастрычніка 2014 (FET)
На практыцы, як я разумею, гэта значыць "транслітаруй з рускай мовы з паданнем варыятыўнасці?" --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:48, 9 кастрычніка 2014 (FET)
Звычайнага перанакіравання будзе дастаткова --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:49, 9 кастрычніка 2014 (FET)

Зірніце, калі ласка, сюды. Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя сцвярджае, што слова "сярэдні" ў жаночым родзе і ніякім родзе мусіць скланяцца праз цвёрдае "н": сярэднАя школа, сярэднАе месца. Аддае нейкім абсурдам, калі шчыра... Але дужа часта ўжыванне слова большай часткаю людзей не супадае са слоўнікавым (напрыклад, пасяджэнне любяць непісьменна замяняць на паседжанне). Што ў гэтым выпадку Вы думаеце? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:18, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Сам у шоку, не ведаю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:27, 15 кастрычніка 2014 (FET)
Мо, ведаеце, у каго з удзельнікаў ёсць папяровы варыянт гэтага слоўніка? Часам на слоўнік.орг бываюць чыста тэхнічныя памылкі... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:53, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі[правіць зыходнік]

Прывітанне. Ёсць артыкул ((Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі)) [7], а ёсць катэгорыя ((Катэгорыя:Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў))[8], дзе адсутнічае той "асноўны артыкул". Трэба катэгорыя ((Катэгорыя:Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі)). Можа, пройдзіцеся сваім ботам па ўсім патрэбным артыкулам, каб прасцей было?--Pracar (размовы) 20:34, 16 кастрычніка 2014 (FET)

А я думаў, што пры змене назвы катэгорыі, катэгорыі ў паасобных артыкулах, дзе стаіць тая катэгорыя, не зменяць сваёй назвы. А яно так проста. Ну, дзякуй. Буду ведаць.--Pracar (размовы) 20:44, 16 кастрычніка 2014 (FET)
Яны і не змянілі, я спачатку ботам прайшоўся--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:45, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкулы года[правіць зыходнік]

Пане Уладзіслаў, пішу Вам, як адміністратару. З улікам таго, што наша вікісупольнасць невялікая, прапаную спрасціць працэдуру конкурсу Артыкул года (Вось чарнавік спрошчаных правіл). Сярод іншага, там прапанаваны пункт, што адказнымі за правядзенне конкурсу з'яўляюцца адміністратары (бо на выбары журы ў нас пакуль не хапае актыўных зацікаўленых удзельнікаў, як для галасавання, так і для самога журы). Калі ласка, выкажыцеся, ці згодны Вы з такім варыянтам правіл. Заўвагі і прапановы вітаюцца.

Таксама магчыма Вас зацікавіць гэтае абмеркаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:04, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Лівонскі ордэн[правіць зыходнік]

А як Вы так вырашыли, што гэта больш пашыраная назва? Frantishak (размовы) 22:28, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Пошук у Інтэрнэце + пошук у БЭ, дзе лівонскага заваліся, а інфлянцкага я ўвогуле не знайшоў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:47, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Пане Уладзіслаў, калі ласка, дайце спасылку на вывеску (банер), на якой пішуцца аб'явы ў самым версе ўсіх старонак нашай Вікіпедыі. (Там звычайна Вікітыдні аб'яўляюцца.) У нас пачынаецца конкурс Артыкулы года, і было б выдатна размясціць там аб'яўку. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:09, 24 кастрычніка 2014 (FET)

MediaWiki:Sitenotice --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:12, 24 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:24, 24 кастрычніка 2014 (FET)

Назвы нямецкіх гарадоў[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Уладзіслаў. Бачыў, Вы напераносілі шмат нямецкіх гарадоў. Пытанне выклікае перадача нямецкага h праз беларускае г. Нямецкае "h" у залежнасці ад становішча або не вымаўляецца, або вымаўляецца вельмі падобна да беларускага "х". Самы яркі прыклад - немцы не ведаюць паэта Гейнэ, а толькі Хайнэ (Heine). Аналогіі тут недарэчныя. Таму трэба кіравацца альбо аўтарытэтнымі крыніцамі (калі яны ёсць), альбо выключна вымаўленнем (калі АК няма). Так што, калі ласка, не пераносьце тыя гарады, пра якія няма артыкулаў у БЭ. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:53, 25 кастрычніка 2014 (FET)

Адкуль такая інфармацыя, што нямецкае -h- = беларускае -х-? БЭ не можа ахапіць усе гарады Германіі, нават на карце не ўсім месца знайшлося, але без выключэнняў усе нямецкія назвы з -h- перададзены з беларускім -г-.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:05, 25 кастрычніка 2014 (FET)
З актыўнага вывучэння нямецкай мовы такая інфармацыя. Урокі аўдзіравання даюць такую інфармацыю. То жа Гановер (Hannover), напрыклад, немцы называюць Ханно́фэр. Я разумею, што найперш АК, але калі няма прамых АК, то ніякіх аналогій праводзіць не трэба.
Гістарычна склалася так, што назвы нямецкіх гарадоў прыходзілі праз польскую мову. У польскай мове яны запісваліся лацініцай дакладна ў той жа форме, што і ў нямецкай, але праблема ў тым, што польскае h і нямецкае h абазначаюць розныя гукі. З польскай мовы і ўжо з польскім вымаўленнем гэтыя назвы прыходзілі ў старабеларускую/стараўкраінскую мову, а праз яе ў рускую. Адсюль і ўзнікла гэта дзіўнаватае традыцыйнае напісанне. Распаўсюджваць такое напісанне па аналогіі не варта, бо гэта не адпавядае нямецкай моўнай практыцы, то бок немцы свае гарады так не называюць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:31, 25 кастрычніка 2014 (FET)
Дарэчы, Генрыха Герца па нямецку завуць Хайнрых Хэрц. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:35, 25 кастрычніка 2014 (FET)
Крыніцу можна на перадачу нямецкага -h- як -х-? Я не бачу сэнса, напрыклад, пакідаць Гайзенхайм, якога няма ў БЭ, Гайзенхаймам, калі ёсць Русельсгайм, Пфорцгайм, Розенгайм, Гросенгайм, Гільдэсгайм. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:46, 25 кастрычніка 2014 (FET)
Вось дапаможнікі, у якіх напісана пра тое, як чытаецца h у ням. мове:
  • С. А. Носков. Самоучитель немецкого языка. Мн.: Выш. шк., 2002. Занятие 5. Чтение буквы h и буквосочетания ch. с. 31-32.
  • О. И. Москальская. Немецкий язык для самостоятельного изучения. М.: Аквариум, 1995. Урок 5. п. 5. Чтение буквы h. с. 40.
  • Ермолович Д. И. Немецкий язык // Имена собственные на стыке языков и культур. — М.: Р.Валент, 2001. — С. 156-158.
Дадаткова гл. таксама ru:Немецко-русская практическая транскрипция. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:05, 25 кастрычніка 2014 (FET)
Дык тое для рускай мовы, а беларускае -г- і рускае -г- — дзве вялікія розніцы (нездарма Гомель транслітаруюць як Homieĺ). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:34, 25 кастрычніка 2014 (FET)
Так, для рускай мовы. Але ў гэтых кнігах напісана, што h - лёгкі глухі гук, падобны на прыдыханне, блізкі да [х]. У беларускай мове г - звонкі гук. І мае вушы пацвярджаюць напісанае там. Калі хочаце пераканацца, паслухайце песню Рамштайна Du hast. Яны спяваюць вельмі выразна.
Што да беларускай лацінкі, то яна - нашчадак польскага і чэшскага лацінскага алфавіта з усімі спадарожнымі акалічнасцямі. Таму не трэба прывязваць кірылічны правапіс да лацініцы, гэта дзве цалкам розныя несумяшчальныя сістэмы.
І самае галоўнае, у розных мовах адны і тыя ж сімвалы лацініцы могуць чытацца зусім па-рознаму. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:17, 25 кастрычніка 2014 (FET)

Абсалютна нязгодны са спадаром Тутэйшым. У беларускай мове ў гэтым выпадку мусіць пісацца менавіта "г", калі транслітаруюцца нямецкія назвы. Спадар Чаховіч усё робіць правільна. Прыклад з Рамштайнам не дужа ўдалы: яны спяваюць на дыялекце, а не на літаратурнай мове. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, своеасаблівасць вымаўлення спалучэння літар "ch" у іх творчасці і біяграфічныя звесткі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:19, 28 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Асцярожна! клясычная мова[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Уладзіслаў. Я адкаціў Вашу праўку ў артыкуле волава і перанёс у артыкул свінец, бо на клясычнай мове волава - гэта свінец XD. А яшчэ, кісларод па-клясычнаму будзе тлен XD. Вось такія пірагі. Сам у шоку X))). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:19, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

P.S. Таксама шыкарна гучыць "засмучэнне мозгу" :). Клясыка такая клясыка :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:19, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Што такое "засмучэнне мозгу"? --Artificial123 (размовы) 18:02, 7 лістапада 2014 (FET)
Я так мяркую, што маецца на ўвазе разлад мозга або разлад мозгу (канчатак роднага склону тут залежыць ад таго, які мозг маецца на ўвазе: галаўны ці косны). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:07, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Так, гэта расстройства (ці разлад) мозга. Напэўна, гэты выраз з клясычнага артыкула - вынік машыннага перакладу. Але ж як прыгожа гучыць "Нешта ў мяне мазгі засмуціліся, пайду падыхаю тленам"! XD --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:38, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Усё жыццё — тлен, таму ў ім і кісларод — тлен. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:56, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
А думаю, чаго гэта не шукаецца інфа пра волава-кіслотны акумулятар? Буду ўдвая пільнейшым :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:41, 7 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Please attend to this photo on Commons - it needs a license or it might be deleted. Green Giant (размовы) 01:07, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Пераклад назваў з украінскай мовы[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, я паспрабаваў разабрацца ў гэтым кодэксе і выправіў крымскія гарады і пгт. Маглі бы Вы паглядзець, ці правільна я ўсё зразумеў? Асабліва мяне цікавіць утварэнне назваў раёнаў. --Kalinowski (размовы) 13:19, 15 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

На мой погляд, усё правільна :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:24, 15 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Дзякуй вялікі, тады буду працягваць :) --Kalinowski (размовы) 13:56, 15 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Вітаю, спадар Чаховіч. Дзякую за Вашыя праўкі, хоць не зусім разумею, як выявіць гарады, якія трапляюць пад выключэнні :). Толькі разыходжанне такое кінулася ў вочы: у артыкуле Гарады Украіны Вы пераклалі «Могилів-Подільський» як «Магілёў-Падзільскі», а ў артыкуле Раёны Украіны — «Магілёў-Падольскі». Трэба вызначыць слушны варыянт напэўна. --Kalinowski (размовы) 00:49, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Так, ТКП не тлумачыць, як вызначаць гарады-выключэнні, я ж да іх спісу адношу абласныя цэнтры, цэнтры былых княстваў і іншыя, назвы якіх увесь час на слыху дзякуючы гістарычным падзеям (асабліва тых, што тычацца беларускай гісторыі) або культурнай і турыстычнай значнасці. А Магілёў-Падольскі ёсць у ТКП сярод выключэнняў, магчыма, дзякуючы гэтаму - ru:Осада Могилёва-Подольского, а можа і не.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:21, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Блакіроўка на pl.Wiki[правіць зыходнік]

Шаноўны Спадар,

У выніку адсутнасці зразумення і безасноўных крокаў адміністратара PG у адносінах да Вас паспрабую растлумачыць справу. Першапачаткова Вас заблакавана назаўжды з прычыны, што Ваша імя карыстальніка несумяшчальна з правіламі польскай Вікіпедыі. Пасля майго пытання аб сапраднай прычыне PG назваў Вас вандалам, кіруючыся Вашымі адказамі. Ўмяшанне некалькіх чалавек скончылася заменай сталага блакавання на блакаванне працягам 14 дзён. У размове адміністратар не выказаў таго, што даволі дбайна прыгледзеўся Вашым праўкам і адказам на Вашай старонцы абмеркаванняў. Таму Ваш намер і сэнс выказванняў былі прадстаўлены яму мной, мяркую, вельмі ясна. Тым не менш, прыкрываючыся няведаннем культурных адрозненняў (хоць сам адзначыў, што ведае рускую мову і мае беларускіх сяброў), PG адмовіўся напісаць Вам некалькі слоў, давяраючы гэта мне.

Вашу дзейнасць ў польскай Вікіпедыі заўважылі. Адміністацыю паведамілі аб дадаванні неіснуючых катэгорый і нацыяналістычных выказваннях.

У той час, як у беларускай Вікіпедыі няма нічога дрэннага ў тым, каб дапісваць чырвоныя катэгорыі, у польскай Вікіпедыі катэгарызацыя гэтага тыпу не практыкуецца. Хоць гэта не запісана ў нашых правілах, не азначае, што няма ўсталяванай ужо традыцыі, якую лепш не парушаць. Гэта паспрабаваў Вам перадаць Piotr967, пасля напісаў на Вас скаргу да адміністрацыі.

Вашыя праўкі ў артыкуле пра сінагогу ў Нясвіжы былі не вельмі дакладныя, таму што сказ страціў сэнс. Я разумею, што Вы мелі на ўвазе, змяняючы II РП на Беларусь, але Вам не хапіла ведаў, каб правільна адрэдагаваць і добра растлумачыць на старонцы абмеркаванняў, чаму сказ нелагічны. Таму Вашыя апаненты Вас не зразумелі.

Прашу зрабіць высновы. Калі вы хацелі б мець зносіны з польскімі вікіпедыстамі, калі ласка, не выкарыстоўвайце аўтаматычныя перакладчыкі, таму што сэнс Вашых слоў губляецца. Лепш пішыце на рускай мове, заўсёды знойдзецца хтосьці, хто Вас правільна зразумее. Калі ласка, не выкарыстоўвайце тэрміны, якія могуць сведчыць аб прыхільнасці да скрайных поглядаў (як, напрыклад, "акупант" у сувязі II РП) – на Беларусі гэта нармальна, і ніхто не пакрыўдзіцца, у Польшчы, аднак, гэта справа гістарычнай дакладнасці. Вы можаце спрачацца пра адрозненні ў поглядах і гістарыяграфіі, але заўсёды трэба падкрэсліць, чый бок спору прадстаўляе даны погляд і што Вы паважаеце меркаванне супраціўніка. Farary (размовы) 21:57, 15 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Прывітанне! Ці можна выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты з космаса з Гугл-мэп для таго, каб на іх базе стварыць уласную: планую нанесці сучасныя межы водна-зялёнага дыяметра на карту Мінска, каб была карта для артыкула "Водна-зялёны дыяметр Мінска"? На якой базе можна зрабіць сваю карту? Толькі на базе OpenStreetMap, як тут [9]? У каго запытацца?--Pracar (размовы) 22:56, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Так, толькі OpenStreetMap, Гугл-мэп абаронена аўтарскімі правамі. А што Вы хочаце артымаць у выніку - карту ці аскетычную схему з контурамі водна-зялёнага дыяметра і межаў Мінска? Калі што, то ў нас карты любіць ствараць пан Францішак, таксама можна звянуцца ў графічную майстэрню --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:18, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Цікава, ці змог бы пан Францішак стварыць карты абласцей Беларусі? Яны ў нас рускамоўныя, што наганяе тугу... Параўнайце, напрыклад 2 карты ў 2 артыкулах: Аграгарадок Адэльск і Аграгарадок Жарабковічы. Чаму яно так? Бо няма такой карты для Брэсцкай вобласці? Ці прычына ў іншым? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:40, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Рабіць буду не я, а толькі ад сябе буду грузіць у команз. Папрасіў сябра. Плануецца, што на гэтую карту [10] будзе нанесена прыгожая цёмна-зялёная штрыхоўка меж дыяметру і нешта яшчэ. Пажывем -- пабачым.--Pracar (размовы) 23:29, 17 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Пытанні пра скланенне прозвішчаў[правіць зыходнік]

1. Звычайна прозвішчы, якія маюць на канцы ў арыгінале "о" не скланяюцца: Таранціна і г. д. Аднак ці распаўсюджваецца гэта правіла на славянскія прозвічшы? Напрыклад, мы маем украінскае прозвішча "Терещенко" ("о" на канцы, таму рускія яго не скланяюць), якое ў беларускай мове спакойна скланяецца, бо... Карацей, прынята так у нас, бо, як я разумею, мовазнаўцы нашае мовы аб'ядноўваюць усходніх славян у нейкую пэўную субгрупу, дзе дзейнічае "практычная транскрыпцыя", таму да рускай і украінскай моў ідзе стаўленне як да "незамежных". А што рабіць са славакамі? Структура іх граматыкі такая, што прозвішчы павінны скланяцца. Напрыклад Ёзаф Ціса мае на канцы "о" (Tiso), аднак ясна, што прозвішча павінна скланяцца па законах логікі (у славакаў яскрава развітае оканне, таму "о" на канцы паўсюднае, аднак самі яны свае прозвішчы скланяюць амаль, як мы нашыя).

2. А што рабіць, напрыклад, з амерыканцамі польскага паходжання? Возьмем культавы фільм "Вялікі Лябоўскі". Як гэта польскае прозвішча, то яно павінна скланяцца, аднак звычайна ў рускім дубляжы фільмаў прозвішчы такога кшталту не скланяюць: "он подошёл к Лебовски, и они исчезли в дверях кафе". Ці варта нам скланяць прозвішчы славян, калі яны інтэграваліся ў неславянскія дзяржаву і культуру?

Буду дужа ўдзячны, калі Вы дапаможаце разабрацца з гэтым, бо інфармацыя бракуе... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:43, 20 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Усе славянскія імёны скланяюцца, Ціса, Цісы, Цісу, Цісам і г.д. У рускай мове ўсе польскія прозвішчы заканчваюцца на -ий і павінны скланяцца, калі, канечне, не былі знявечаны англійскай ці іншай мовай да кароткай формы (Лебовски, Вазовски). Але ў беларускай мове гэтыя імёны поўныя (Лябоўскі, Вазоўскі), таму ўзнікаюць пытанні. Я б не скланяў польскія прозвішчы тых, хто нарадзіўся ў ЗША і з польскай супольнасцю не меў ніякіх стасункаў, але гэта даволі складана. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:15, 20 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Ораўскі замак[правіць зыходнік]

Даруйце, але чаму "град?" Град — даслоўны пераклад слова "замак". У англійскай Вікіпедыі жа не называюць артыкулы "Mir zamak". Да таго ж ёсць артыкул Спішскі замак, які таксама распавядае пра славацкую славутасць. Ці не маглі б Вы, Уладзіслаў, перанесці артыкул пад яго натуральную назву — Ораўскі замак? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:03, 3 снежня 2014 (FET)

У БЭ ён сустракаецца некалькі разоў як Спішскі-Град, але паводле апошніх правілаў, поўная форма прыметніка з назоўнікам пішацца без злучка, таму - Спішскі Град. Град стала традыцыйнай назвай для замкаў Чэхіі (напрыклад, Пражскі Град - арт. Чэхія ў БЭ) і Славакіі, як крэмль для крапасцей Расіі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:21, 3 снежня 2014 (FET)
Ясна. Мо, тады перанесці Спішскі замак пад назву Спішскі Град? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:30, 3 снежня 2014 (FET)
Так --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:31, 3 снежня 2014 (FET)
Правёў упарадкаванне ўсіх славацкіх замкаў. Там паўсюль Грады, але Бойніцкі замак складае выключэнне. Ён менавіта "замак" і па-славацку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:53, 3 снежня 2014 (FET)

Чаму "Мараўскія?"[правіць зыходнік]

Калі рака "Морава?" Дапусцім, "Маравія" -- гістарычная ўсходнеславянская назвы славацка-чэшскай "Моравы". Аднак назва народа паходзіць ад назвы ракі "Моравы", якая ўжо 100 % будзе пісацца праз "о". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 14 снежня 2014 (FET)

Мара́вія і мара́вы - традыцыйныя назвы рэгіёна і народа, вось і ўсё.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:57, 16 снежня 2014 (FET)

Бесы Достоевского[правіць зыходнік]

Існуе беларускамоўны пераклад. Прычым адзіны. Называецца "Д'яблы". Як у гэтым выпадку называць артыкул пра кнігу? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:51, 15 снежня 2014 (FET)

Лепш за ўсё паглядзець у якой-небудзь аўтарытэтнай крыніцы, калі там нічога няма, то варты выкарыстоўваць назву беларускамоўнага перакладу - Д'яблы, раман. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:52, 16 снежня 2014 (FET)

Міністэрствы і Дзярж.камітэты[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце перанесці з тарашкевіцы ўсе міністэрствы і Дзяржкамітэты Рэспублікі Беларусь? --Rymchonak (размовы) 10:16, 23 снежня 2014 (FET)

ВУП і насельніцтва краін[правіць зыходнік]

Вітаю! Для падліку падушнага ВУП варта браць колькасць насельніцтва з тых жа крыніц, з якіх і сам паказчык ВУП. Такім чынам, чаго будзем прытрымлівацца: Кнігі фактаў ЦРУ, Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду? Мне ўвогуле ўсё адно. Я бы асабіста на сусветны банк абапіраўся. Але зараз я збіраюся выпраўляць дадзеныя па цалкам усіх краінах, таму варта выбраць штосьці адно. Звяртаюся да Вас як да чалавека з досведам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:11, 30 снежня 2014 (FET)

Мне таксама ўсё роўна, Сусветны банк, дык Сусветны банк --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:19, 30 снежня 2014 (FET)
Вось тут зламалася сартыроўка. Ці не маглі б Вы выправіць? Я ўвогуле не цямлю, чаму гэта, бо, напрыклад, тут яна працуе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:20, 30 снежня 2014 (FET)
Дзякую! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:27, 30 снежня 2014 (FET)