Востраў Ітуруп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ітуруп
руск.: Итуруп, яп.: 択捉島
Demis-Iturup.png
Каардынаты: 45°00′00″ пн. ш. 147°53′00″ у. д. / 45° пн. ш. 147.883333° у. д. (G) (O) (Я)45°00′00″ пн. ш. 147°53′00″ у. д. / 45° пн. ш. 147.883333° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Курыльскія астравы
Ітуруп (Расія)
Ітуруп
Ітуруп
Ітуруп (Японія)
Ітуруп
Ітуруп
Плошча 3 200 км²
Насельніцтва (2014) 6 153 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 1,923 чал./км²
Востраў Ітуруп Спадарожнікавы здымак
Востраў Ітуруп Спадарожнікавы здымак
Commons-logo.svgІтуруп на Вікісховішчы 

Ітуруп (руск.: Итуруп, яп.: 択捉島) — востраў паўднёвай групы Вялікай грады Курыльскіх астравоў, самы буйны востраў архіпелага. Плошча — 3200 км². Насельніцтва (2014 г.) — 6 153 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вулкан Багдан Хмяльніцкі

Востраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 200 км, шырыня ад 7 да 27 км. Плошча — 3200 км². Складаецца з вулканічных масіваў і горных камлюкоў. На Ітурупе 9 дзеючых вулканаў: Кучаравы (986 м), Меншы Брат (562 м), Чырып (1589 м), Багдан Хмяльніцкі (1585 м), Баранскага (1134 м), Іван Грозны (1159 м), Стокап (1634 м), Атсанупуры (1205 м), Берутарубе (1223 м). На востраве мноства вадаспадаў, у тым ліку адзін з самых высокіх у Расіі — вадаспад Ілля Мурамец (141 м), які знаходзіцца на паўвостраве Мядзведжы; возера, гарачыя крыніцы. Ітуруп аддзелены пралівам Фрыза ад вострава Уруп, размешчанага ў 40 км на паўночны ўсход; пралівам Кацярыны — ад вострава Кунашыр, размешчанага ў 22 км на паўднёвы захад.

Клімат вільготны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — +4,8°C. Гадавая колькасць ападкаў — 1140 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Каля 54% плошчы вострава Ітуруп займаюць лясы. У іх распаўсюджаны такія расліны, як бяроза, вольха, таполя, ціс, дуб, вярба, лістоўніца, хвоя, піхта, магнолія і інш. Расце бамбук чатырох відаў, які ў залежнасці ад глебавых умоў і асвятлення можа дасягаць 2,5 - 3 м. Вакол рэк і ўздоўж марскога ўзбярэжжа цягнуцца шырокія лугі.

Наземная фаўна адносна бедная. Ітуруп насяляюць буры мядзведзь, собаль, лісы, некалькі відаў грызуноў, заяц-бяляк, кажаны, 227 відаў розных птушак, на берагах спыняюцца 6 відаў ластаногіх. У марскіх прастораў вакол вострава сустракаюцца каштоўныя пароды рыб, крабы, кіты і дэльфіны. У рэках Ітурупа нерасцяцца ласосевыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Савецкі адміністрацыйны будынак, 1981 г.

Першымі вядомымі насельнікамі Ітурупа былі айны, якія з'явіліся на яго прасторах не меней 7 тысяч гадоў таму[1]. На іх мове назва вострава значыць "вялікі ласось"[2].

Першыя апісанні вострава Ітуруп былі зроблены японцамі ў першай палове XVII ст. У 1643 г. адкрыты і апісаны галандскімі мараплаўцамі. У 1715 г. уладар поўначы Хакайда абвясціў Ітуруп часткай сваіх валоданняў. Японцы прызначалі сярод айнаў сваіх правадыроў, мелі з імі сталыя гандлёвыя сувязі. З 1766 г. Ітуруп таксама наведвалі расійскія казакі і здабытчыкі меху, яны паведамлялі аб зборы ясаку з мясцовых жыхароў, прыняцці некаторымі з іх праваслаўя і расійскага падданства. У 1807 г. паміж японцамі і рускімі на востраве адбыўся ўзброены канфлікт. У 1855 г. Расія прызнала Ітуруп часткай Японіі.

У 1923 г. японскія ўлады пачалі прымусовае перасяленне на Ітуруп сялян з Хакайда. Японскія перасяленцы пераважна займаліся здабычай рыбы і лесу. У 1943 г. насельніцтва вострава складала каля 10 тысяч чалавек. У гады II Сусветнай вайны японскія ваенныя пабудавалі аэрадром. Тут знаходзіўся значны ваенны гарнізон. У выніку Курыльскай аперацыі 18 жніўня23 жніўня 1945 г. Ітуруп быў захоплены савецкімі войскамі, прычым японскія ваенныя не аказалі супраціўлення. У 1945 - 1947 гг. японскае насельніцтва і айны пакінулі востраў, у 1946 г. ён быў далучаны да РСФСР, што не прызнаецца Японіяй.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва Ітурупа жыве ў горадзе Курыльск, тут дзейнічаюць порт, два аэрапорты. Галоўны занятак насельніцтва — рыбалоўства. Рыбная прамысловасць прадстаўлена 4 буйнымі кампаніямі. Ітуруп мае добры патэнцыял для развіцця турызму і здабычы рэнію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Ітуруп, востраў" замяніла ранейшую такую клавішу "Ітуруп".