Чорная Ганча
Чорная Ганча | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 145 км км |
Басейн | 1 916 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°14′38″ пн. ш. 22°47′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Нёман |
• Каардынаты | 53°54′02″ пн. ш. 23°47′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чорная Га́нча[1], або Ча́рна Га́ньча[2] (польск.: Czarna Hańcza) — рака ў Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня 145 км. Плошча вадазбору 1916 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Пачынаецца ў Польшчы, працякае праз возера Ганча. Цячэ праз Аўгустоўскую пушчу, па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша. Перасякае дзяржаўную мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад в. Лясная. Упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад в. Загорнікі (Гродзенскі раён), на мяжы з Літвой. Даўжыня ў межах Беларусі 35 км, плошча вадазбору 178 км².
Прытокі: р. Марыха, Ігорка (злева), шматлікія ручаі.
Даліна глыбока ўрэзаная, шырыня яе ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2-1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чорная Ганча