Залужанка
Jump to navigation
Jump to search
Залужанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басейна | 50 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова |
· Каардынаты | 53°26′08″ пн. ш. 26°36′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
· Месцазнаходжанне | за 0,8 км ад вёскі Дразды |
· Каардынаты | 53°29′02″ пн. ш. 26°41′08″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Стаўбцоўскі раён |
Залужа́нка[1][2], Залуканка[2] — рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Пачынаецца паміж вёскамі Залужжа і Вечатарова, упадае ў Нёман за 0,8 км на поўнач ад вёскі Дразды. На працягу 7,2 км каналізаваная: ад вытоку да моста каля вёскі Скамарошкі (5,2 км). У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Каля вёсак Стары Свержань і Залужжа створаны сажалкі (плошчай адпаведна 0,28 км² і 0,02 км²).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Залужанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 329.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 162. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.(руск.)