Балтайі Анча
Балтайі Анча | |
---|---|
літ. Baltoji Ančia | |
Балтайі Анча на выездзе з Капчаміесціса, 2009 | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 60 км |
Басейн | 791 км² |
Расход вады | 5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | воз. Анча |
Вусце | Нёман |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
![]() |
Ба́лтайі А́нча (літ.: Baltoji Ančia, традыцыйная беларуская назва Белая Ганча) — рака на поўдні Літвы, левы прыток Нёмана. Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 791 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 5 м³/с.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца з возера Анча ў Лаздзіяйскім раёне Літвы, цячэ на поўдзень, працякае праз Капчаміесціс, пасля чаго паварочвае на ўсход і ўпадае ў вадасховішча Балтайі Анча. Пасля выцякае з вадасховішча і пры самай мяжы з Беларуссю ўпадае ў Нёман.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балтайі Анча