Перайсці да зместу

Лоша (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лоша
Характарыстыка
Даўжыня 42 км
Басейн 830 км²
Расход вады 4,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Даўгінава
  Каардынаты 53°28′16″ пн. ш. 27°25′29″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
  Месцазнаходжанне каля аграгарадка Пясочнае
  Каардынаты 53°20′53″ пн. ш. 27°06′32,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Уздзенскі раён, Капыльскі раён
physical
Лоша (прыток Нёмана)
Лоша (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ло́ша[1][2] — рака ва Уздзенскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Прытокі: Выня, Баравінка, Воўкаўка і сетка меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Уздзенскага раёна, упадае ў Нёман каля аграгарадка Пясочнае. Даліна на вялікім працягу невыразная, у нізкай плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.