Расел Алан Халс
Выгляд
| Расел Алан Халс | |
|---|---|
| Russell Alan Hulse | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 лістапада 1950[1][2][…] (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | Нью-Ёрк, ЗША |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | астраном, фізік, астрафізік, даследчык |
| Навуковая сфера | фізіка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | Вышэйшая навуковая школа ў Бронксе (англ.) |
| Навуковы кіраўнік | Джозеф Хотан Тэйлар |
| Член у | |
| Узнагароды |
|
Расел Алан Халс (англ.: Russell Alan Hulse; нар. 28 лістапада 1950, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Джозефам Тэйларам.
Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе. Праводзячы назіранні на Радыётэлескопе ў Арэсіба яны ўпершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.
У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.
Зноскі
- ↑ Russell Alan Hulse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Russel Alan Hulse // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.